Реферат: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага

1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА.. 3

1.1 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. 3

1.2 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя. 5

2.КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА”. 14


УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА

Возможно вы искали - Контрольная работа: Утварэнне Рэчы Паспалитай

Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг.

У канцы ЗО - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Kieвy, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе i суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага.

Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII—XIII стст.

Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў X—XII стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў.

Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын i на яцвяжскія землі.

Похожий материал - Реферат: Утверждение власти Гоминьдана и борьба за объединение страны

У сваю чаргу ў XI-першай трэці XIII ст. літоўскія i яцвяжскія дружыны неаднаразова робяць нa6eгi на славянскія княствы (даходзяць да Тураўскай, Валынскай, Ноўгарад-Северскай, Смаленскай зямель), галоўнай мэтай каторых быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаўніцтва, захоп палонных, хатняй жывёлы i г. д. Яны насілі грабежніцкі характар i з'яўляліся адной з крыніц наза-пашвання багаццяў літоўскай знаці.

Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія землі, гісторыкі канца XIX—XX стст. распрацавалі "канфрантацыйную" версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Спачатку, усходнія славяне перамагалі тут i цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення i аслаблення Pyci балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльна-захопніцкую. Між тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося выявіць ніводнага факта захопу Літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Усе вядомыя выпадкі прыходу літоўскіх князёў на княжанне ва ўсходнеславянскія гарады у XIII ст. адбыліся праз запрашэнне. Больш таго, у крыніцах няма прамых цi вартых даверу ўскосных сведчанняў аб нападзе летапіснай Літвы на Наваградак, Гародню, Ваўкавыск. Раней даследчыкі не заўважалі i таго, што ваяўнічы рух балтаў быў накіраваны за межы Панямоння. Гэта быў рэгіен балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўным i культурна-дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.

Да пачатку XIII ст. сацыяльна-эканамічнае развіццё летапіснай Літвы, аўкштайтаў, жамойтаў (жамойці, жмудзі) прывяло да фарміравання феадальных адносін, да падзелу на знаць i просты народ. У ix яшчэ не было гарадоў, яны не мелі свайго пісьменства. Літва i Жмудзь уяўлялі сабой шэраг асобных зямель з "кунігасамі" (князямі) на чале. К таму часу яны выйшлі з залежнасці ад суседніх усходнеславянскіх дзяржаў. Іх развіццё знаходзілася на той стадыі, услед за якой ідзе ўтварэнне дзяржавы. Палітычнае адзінства стала неабходнасцю часу. Больш цеснаму згуртаванню плямён, ix ваенна-палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі садзейнічаў знешні фактар - пагроза з боку крыжакоў, якія ў канцы XII - пачатку XIII ст. з'явіліся ў Прыбалтыцы i пачалі каланізаваць яе тэрыторыі.

Паступова з асяроддзя літоўскай знаці вылучаюцца найбольш уплывовыя i магутныя. Вядомым сярод ix у пачатку XIII ст. быў Міндоўг,які пачаў барацьбу за падпарадкаванне літоўскіх зямель пад сваю ўладу.

Імкненне да кансалідацыі прыходзіць на змену цэнтрабежным тэндэнцыям i на славянскіх землях. Рост вытворчых сіл, умацаванне феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю садзейнічалі пераадоленню адасобленасці княстваў, зліццю ix у больш буйныя дзяржавы. Эканамічнае i палітычнае збліжэнне, этнакультурная роднаснасць старажытнабеларускіх зямель выклікалі неабходнасць ix тэрытарыяльнай кансалідацыі. Асабліва ўзмацніўся цэнтраімклівы працэс на Беларусі ў другой палове XII - пачатку XIII ст.

Очень интересно - Реферат: Утворення давньоруської держави: проблеми походження, суспільного устрою і розпаду

Новы этап дзяржаваўтварэння быў звязаны са складанай знеш-непалітычнай сітуацыяй ва Ўсходняй Еўропе. Уся паўднёвая i ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237—1242 гг. былі зруйнаваны мангола-татарамі. Акрамя таго, знешняя небяспека пагражала з поўначы i з захаду: немцы з пачатку XIII ст. усталяваліся ў ніжнім Падзвінні. Гэта быў час, калі з розных бакоў на беларускія землі насоўваліся крыжакі i мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 г. распачаў актыўную агрэсію на Панямонне, якое адчувала пагрозу таксама i з паўднёвага ўсходу, ніколi так востра, як у XIII ст. Гістарычнай неабходнасцю часу сталі пошукі больш цеснага кантакту ў эканамічнай i палігычнай сферах, больш цеснае тэрытарыяльнае i ваенна-палітычнае аб'яднанне славянскіх i балцкіх зямель. Ідэя кансалідацыі набывала ўсё больш прыхільнікаў. Перад пагрозай небяспекі полацкія князі нярэдка ўступалі ў саюз з літоўскімі i сумесна выступалі супраць крыжакоў. У канкрэтных гістарычных умовах таго часу склаўся своеасаблівы славянска-літоўскі ваенна-палітычны саюз, які i выклікаў да жыцця новае палітычнае аб'яднанне - ВКЛ. Ваенная пагроза звонку паскорыла працэс аб'яднання. Перавага палітычных прычын над эканамічнымі адрознівала яго ад аналагічных працэсаў у Заходняй Еўропе. Патрэбна была арганізацыя для абароны сваей жыццёвай прасторы з моцным, правераным у баях i паходах ваенным правадыром. Яго этнічнае паходжанне істотнага значэння не мела, асабліва ў Панямонні, дзе два этнасы стагоддзямі жылі ўперамежку.

Пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных рэгіянальных сіл - усходнеславянскіх панямонскіх гарадоў з некаторымі найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў. Пачаткам быў саюз важнейшага горада рэгіёна Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Менавіта гэты саюз , паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння. Пісьмовыя крыніцы не зафіксавалі фармальны акт гэтага саюза, як i час яго ўтварэння. На працягу XIII ст. Наваградак няспынна імкнуўся да аб'яднання вакол сябе суседніх славянскіх i балцкіх зямель.

Здавалася б, што аб'яднаўчым цэнтрам павінен быў стаць Полацк, які меў давнюю традыцыю самастойнага i незалежнага дзяржаўнага існавання. Аднак феадальныя ўсобіцы XII ст. , цяжкая барацьба з крыжацкай агрэсіяй i страта выхаду да Балтыйскага мора ў пачатку XIII ст. падарвалі яго сілы. У сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамяшчаецца з Падзвіння ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым значным горадам гэтага рэгіёна. Наваградак зведаў у XII—XIII стст. незвычайны росквіт, што i вызначыла яго дамінуючае месца.

Развітыя земляробства i рамёствы, ажыўлены гандаль з паўднё-варускімі гарадамі, з Полацкам, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй i Блізкім Усходам, наяўнасць многіх гарадоў (Наваградак, Гарадзен, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, Свіслач, Турыйск) сведчылі пра высокі эканамічна-культурны патэнцыял Беларускага Панямоння ў XIII ст., што, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ. Па свайму эканамічна-культурнаму ўзроўню, матэрыяльных i людскіх рэсурсах гэты регіен значна перавышаў этнічную Літву (Жамойць), не меўшую cвaix гарадоў, не ведаўшую пісьменства, мураванай архітэктуры i г.д. Ён меў спрыяльнае геаграфічнае становішча, якое асабліва праявілася ў сярэдзіне стагоддзя — адносная аддаленасць ад асноўных маршрутаў крыжацкіх паходаў i мангола-татарскай навалы. Усё гэта павялічвала палітычную вагу Наваградка сярод суседніх усходнеславянскіх i балцкіх зямель i дало яму магчымасць стаць ix дзяржаваарганізуючым цэнтрам.

Утварэнне ВКЛ пачалі наваградскія феадалы. Наваградская вярхушка, якая сканцэнтравала ў сваіх руках вялікія багацці i ўмацавала сваю ўладу, адчуўшы смяротную небяспеку, якая ішла ад крыжакоў i мангола-татар, пачала збіраць у адзіную дзяржаву землі Панямоння. Ідэя аб'яднання атрымала падтрымку насельніцтва, найперш купцоў, рамеснікаў. Для практычнага ажыццяўлення сваей праграмы наваградцы выкарысталі князя Міндоўга, а потым яго сына Войшалка. Невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да наваградцаў прапанову злучыць свае сілы, ці наваградскія ўплывовыя людзі паслалі запрашэнне на княжанне.

Вам будет интересно - Курсовая работа: Утворення і розвиток Київської Русі

Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя.

Першую цагліну ў падмурак гэтай дзяржавы ў другой чвэрці XIII ст. заклаў Міндоўг. Паводле летапісаў i хронік, Міндоўг - сын буйнейшага феадала Літвы, князя Рынгольта. Упершыню Іпацьеўскі летапіс згадаў Міндоўга 1219 г. У гэтым годзе быў заключаны літоўска-валынскі мірны дагавор. Літву прадстаўлял i пры гэтым 21 князь, з ix пяцёра - "старэйшых", у тым ліку Міндоўг.

У імкненні да ўстанаулення адзінаасобнай улады, ён адных сапернікаў зaбiў, другіх выгнаў з Літвы "і нача княжити один во всей земле Литовской и нача гордети и вельми и вознесе славой и гордостью великой и не творяще противу себя никого же". Гэта адбылося ў 30-я гады XIII ст., паколькі ўжо ў 1236 г. крыніцы ўпамшаюць "Литву Миндовга", якая стала ядром аб'яднання літоўскіх зямель. У вышку жорсткай барацьбы Міндоўгу ўдалося пакласці пачатак палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі гітарычнай Літвы - паўднёвай ускраіны балцкіх зямель. Toe, што ён апынуўся ў Наваградку, не было выпадковым. Наваградак узнік на пауднёва-заходнім ускрайку зямлі племені Літва, а далей на захад ад яго жылі яцвягі.

Гісторыкі даюць розныя варыянты развіцця палітычнай кар'еры Міндоўга. Адны лічаць, што літоўскі князь прыйшоў у Наваградак як заваёўнікк. Другія, што пасля 1237 г., калі памёр апошні наваградскі князь Ізяслаў, Міндоўг быў запрошаны сюды. Іншыя сцвярджаюць, што пасля паражэння ў барацьбе з крыжакамі пазіцыі Міндоўга ў Літве значна аслаблі. Гэта выкарысталі палiтычныя npaцiўнiкi, якія распачалі супраць яго барацьбу. Тады Міндоўг з рэштай сваей дружыны накіроўваецца ў суседні Наваградак, дзе быў прыняты на княжанне. Наваградская знаць зрабіла яго князем, каб выкарыстаць у cвaix палітычных мэтах. I хоць яшчэ i сёння часам паўтарецца тэза аб летувіскай каланізацыі Наваградчыны i Гарадзеншчыны як пачатку ўтварэння ВКЛ, гэта не пацвярджаецца ніякімі пісьмовымі крыніцамі. Гэтак жа няма падстаў лічыць Міндоўга iзгoeм - выгнаннікам.

У 1246 г., відаць, у момант княжання ў Наваградку Міндоўг "прыняў веру хрысціянскую ад Усходу з многімі сваімі баярамі". Факт прыняцця праваслаўя — веры мясцовага насельніцтва - пацвярджае думку, што ён увайшоў у горад не сілай, а са згоды яго жыхароў. Заваёўніку не трэба было прымаць веру пераможанага народа. Перамена веры, відаць, была неабходнай умовай абрання Міндоўга на пасаду князя наваградскага.

Похожий материал - Реферат: Утворення московської держави

Затым новы князь аб'ядноўвае землі верхняга Панямоння вакол Наваградка. Час правядзення гэтай акцыі - 1248 г. - можна прыняць за пачатак ВКЛ. За гэтай дзяржавай замацоўваецца назва "Літва" ці "Літоўскае княства". Язычніцкая Літва (вёска) i праваслаўная Наваградчына (гарады) мірна суіснавалі пад уладай літоўскага князя.

Галоўным праціўнікам на шляху пабудовы панямонскай дзяржавы стаў у гэты час паўднёвы сусед. 3 трывогай сачылі за аб'яднаўчай дзейнасцю Міндоўга галіцка-валынскія князі. Узнікненне на тэрыторыі верхняга i сярэдняга Панямоння славянска-балцкай дзяржавы выклікала вялікую незадаволенасць. Галіцкія Раманавічы цалкам усвядомілі небяспеку гэтага саюза для cвaix пазіцый у Панямонні, таму i пачалі маштабнае супрацьдзеянне, абапіраючы-ся на дапамогу татар, яцвягаў, жамойтаў, крыжакоў. У 50-70-ыя гады XIII ст. яно стала арэнай жорсткай барацьбы.

У 1252 г. вялікае войска на чале з Даніілам Галіцкім пайшло ў Літву на Наваградак. Гэта першы зафіксаваны выпадак саюза Міндоўга з Наваградкам. Яно спустошыла "усю зямлю наваградскую", захапіла Гарадзень. Кааліцыя Раманавічаў пагражала задушыць працэс дзяржаваўтварэння ў самым пачатку ці па меншай меры прыпыніць яго на неакрэслены час. 3 гэтага першага цяжкага выпрабавання панямонская дзяржава выйшла дзякуючы заключэнню саюза з Лівонскім ордэнам i згодай прыняць заходні варыянт хрысціянства. Міндоўг накіраваў паслоў да Данііла Галіцкага з прапановай Mipy. Мірны дагавор быў падпісаны ў 1254 г. i замацаваны шлюбам Міндоўгавай дачкі з сынам Данііла Шварнам. Паслом на перамовах быў сын Міндоўга Войшалк, які вымушаны быў аддаць Наваградскую зямлю валынскім князям. У Панямонні ў 1254— 1258 гг. умацоўваецца валынскі ўплыў, хаця поўнай яго інкарпарацыі ў склад Галіцкай зямлі не адбылося.

На пачатак шостага дзесяцігоддзя XIII ст. становшча Міндоўга i яго дзяржавы выглядае дастаткова трывалым. У 1262 г. княства заключае антыордэнскі саюз з Ноўгарадам. Аб'яднанае наўгародскае, віцебскае, полацкае i літоўскае войска накіравалася ў зямлю эстаў, аблажыла горад Юр'еў (Тарту) i "адзіным прыступам" узяла яго.