Реферат: Культурнае развіцце Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст

КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЕ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII-ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ.

Да пытання аб т.зв. "забароне" расійскім урадам назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. У беларускай савецкай гістарыяграфіі, а таксама ў публікацыях апошніх дзесяці гадоў шырока выкарыстаны тэзісы аб т.зв. "забароне" Мікалаем 1 назваў "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні", аб забароне беларускай мовы і беларускага друкаванага слова. Ля вытокаў гэтых тэзісаў знаходзіліся складальнікі 2-га тома дакументаў і матэрыялаў па гісторыі Беларусі акадэмік М.М.Нікольскі, навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі АН БССР Д.А.Дудкоў, І.Ф.Лочмель і інш. Яны, перадрукоўваючы ўказ ад 18 ліпеня 1840 г. з "Хронологнческого ука-зателя указов н правнтельственных распоряженнй...", на што зроблена адпаведная спасылка, замянілі яго назву: замест "Обименовании губерннй Белорусских н Лнтовских, каждою отдельно: Витебскою, Могилевскою, Виленскою н Гродненскою" па палітыка-ідэалагічных матывах назвалі гэты дакумент так: "Забарона царом Мікалаем ужываць назвы Беларусь і Літва" (гл.: Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі (1772 - 1903). Мн.: Выдавецтва АН БССР, 1940. Т.2. С.369). Аналагічным чынам зрабілі і складальнікі 4-га тома зборніка дакументаў і матэрыялаў "Белоруссня в эпоху феодалнзма", якія далі такі загаловак указу ад 18 ліпеня 1840 г.: "Указ Сената о запрегценнн употреблення термннов "Белоруссня н Лнтва" (гл.: Бе-лоруссня в эпоху феодалнзма. Мн., 1979. Т.4. С.131).

Каб высветліць, аб чым ідзе размова ва ўказе ад 18 ліпеня 1840 г., прывядзём яго цалкам.

"1840. 18 нюля. Сенатскнй, по Высочайшему повеленню.

Обименовании губерний Белорусских и Литовскнх, каждою отдельно: Витебскою, Могилевскою, Виленскою н Гродненскою.

Возможно вы искали - Реферат: Культурная антропология М. Херсковица

Правительствуюіщий Сенат слушали предложение управляющего Мнннстерством Юстнцнн, что управляюіщий деламн Комнтета Мнннстров, по порученню оного, отношеннем от 26 мннувшего нюня сообіцнл ему, что по случаю внесення по высочайшему предпнсанню проекта указа, в котором упомннались губернии Белорусския н Литовския под сими нанменованнями, государь император, зачеркнув название Белорусских н Лнтовских, изволил приказать переписать указ с поименованием губерний, каждой отдельно, Витебскою, Могилевскою, Виленскою н Гродненскою; при чем последовало собственноручное высочайшее повеление: "Правила сего держаться и впредь, никогда иначе не прописывая как поименно губернии". О таковом высочайшем повелении он, управляющий Мянистерством Юстиции, предлагает Правительствуюіщему Сенату. Приказали: (послать куда следует указы)" (гл.:Хронологичёский указатель указов и правительственных распоряжений по губерниям Западной России, Белоруссиии Малороссии за 240 лет, с 1652 по 1892 год. Составитель С.Ф.Рубинштейн. Вильна, 1894. С.495).

Па-першае, у гэтым указе не названа Мінская губерня. І гэта невыпадкова. Як відаць з царскіх указаў і ўрадавых распараджэнняў, да ліку беларускіх губерняў адносіліся Магілёўская і Віцебская губерні, а да літоўскіх — Віленская і Гродзенская. Мінская губерня ні да беларускіх, ні да літоўскіх губерняў не адносілася. Так, 11 кастрычніка 1821 г. былі "высочайше" зацверджаны правілы "0 взысканнн недо-нмок в губерннях Белорусских, Литовскнх, Минской, Киевской, Волынской, Подольской н Белостокской областн".

Па-другое, у гэтым указе няма ні слова аб забароне ўжываць назвы "Беларусь" і "Літва". Размова ў ім ідзе толькі аб упарадкаванні дзяр-жаўнага справаводства, што бачна з далейшых царскіх загадаў і ўрадавых распараджэнняў. Так, 3 снежня 1840 г,, праз 4 месяцы пасля т.зв. "забароны", з'явіўся "именный, об'ьявленный оберпрокурором Святейшего Сннода" ўказ "О введении Белоруско-Литовской духовной коллегии в один разряд с конторами Синода по предмету определення на службу молодых людей дворянского происхождения или приобревших право на классные чины". 28 лютага 1856 г. было абнародавана "Высочайше утвержденное положенне комитета министров о выдаче безденежных паспартов жителям некоторых Западных и Белорусских губерний для отлучек на заработки", 19 лютага 1861 г. — "Высочайше утвержденное местное положение об устройстве крестьян, водворенных на помеіцичьих землях в губерниях Великороссийских, Новороссийских и Белорусских" і г.д. Можна назваць больш за 10 урадавых распараджэнняў, выдадзеных у 40 - 80-я гады XIX ст., у якіх ужываецца назва "беларускія і літоўскія губерні".

Па-трэцяе, тэрміны "Беларусь" і "Літва", "беларускія і літоўскія губерні" ўжывалі ў сваіх запісках, справаздачах і іншых дакументахцарскія чыноўнікі. Так, віленскі генерал-губернатар У.І.Назімаў пісаў 14 лютага 1862 г. аб тым, што "вслед за высоч. Манифестом (19 лютага 1861 г. аб адмене прыгоннага права. — Я.Н.) в пределах Царства Польского, Лнтовских, Белорусских и некоторых других западных губерниях возникли беспорядки...".

Па-чацвёртае, у тыя гады, калі быццам бы дзейнічаў указ аб забароне тэрмінаў "Беларусь", "беларускія", існавала Беларуская наву-чальная акруга. Яна была створана ў 1829 г. для арганізацыі і кіравання навучальнымі ўстановамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, кіраўніцтва якімі да гэтага часу ажыццяўляла Пецярбургская навучальная акруга. 3 закрыццём Віленскага універсітэта ўсе падна-чаленыя яму вучылішчы былі далучаны да Беларускай навучальнай акругі. 20 мая 1850 г. была адноўлена Віленская навучальная акруга. Віцебская і Магілёўская губерні спачатку былі далучаны да Пецяр-бургскай навучальнай акругі, а 7 кастрычніка 1864 г. - да Віленскай навучальнай акругі.

Похожий материал - Реферат: Культурная жизнь Османской империи

Па-пятае, малавядомым фактам гісторыі з'яўляецца існаванне ў царскай арміі 7-га гусарскага Беларускага палка імя імператара Аляк-сандра I. Полк удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1806 - 1812, 1828 - 1829, 1877 - 1878 гг., Айчыннай вайне 1812 г., Крымскай вайне 1853 — 1856 гг., у падаўленні паўстання 1830 — 1831 гг.

Па-шостае, у друкарнях Пецярбурга, Масквы, Мінска, Вільні 1 іншых гарадоў Расійскай імперыі выдаваліся кніжкі, брашуры, арты-кулы з назвамі "Беларусь", "беларускі". Паводле няпоўных падлікаў доктара гістарычных навук А.П.Ігнаценкі, з 1841 па 1917 г. было выдадзена каля 190 такіх кніг і брашур. Гэта сведчыць аб тым, што ніякай афіцыйнай забароны тэрмінаў "Беларусь", "беларускі" не існавала

Па-сёмае, многія навукоўцы і пісьменнікі сцвярджаюць, што пасля забароны тэрмінаў "Беларусь" і "Літва" было ўведзена "не-выразнае штучнае найменне" "Паўночна-Заходні край", "Заходні край". Але гэта яўная недарэчнасць або свядомая фальсіфікацыя гісторыі. Заходнія губерні, Заходні край, Заходняя паласа Расіі -гэта тэрыторыя Украіны, Беларусі 1 Літвы (Кіеўская, Валынская, Падольская, Магілёўская, Віцебская, Мінская, Віленская, Гро-дзенская губерні і Беластоцкая вобласць). Паўднёва-Заходні край -гэта тэрыторыя Украіны, Паўночна-Заходні край - тэрыторыя та-гачаснай Літвы, як яе тады разумелі (сучасная Літва і Заходняя Беларусь). Указ ад 18 снежня 1842 г. "0 преобразованнн Северо-Западных губерннй" сведчыць аб тым, што Паўночна-Заходні край — гэта тэрыторыі Мінскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губер-няў. Але 22 снежня 1870 г. быў абвешчаны новы ўказ "06 изьятии Минской губернии нз ведения главного управления Северо-Западным краем". Гэта дае падставу лічыць, што Мінская губерня была аднесена да беларускіх губерняў Беларускага краю (разам з Віцебскай і Магілёўскай губернямі).

Можна прывесці шмат іншых дакументаў, у якіх размяжоўваюцца паняцці "Беларускія губерні", "Беларускі край" і "Паўночна-Заходнія губерні", "Паўночна-Заходні край". Напрыклад, 12 чэрвеня 1893 г. з'явілася "Распоряженне, об'ьявленное Правительствуюіщему Сенату министром внутренних дел. Об утверждении формы выкупного акта на участки земли, выкупаемые русскими арендаторами православного исповедания, водвореннымн на владельческих землях в губерниях Северо-Западных н Белорусских до 19 февраля 1861 г.". 3 цягам часу тэрмін "Паўночна-Заходні край" пачаў распаўсюджвацца на ўсе 6 беларуска-літоўскіх губерняў. Аднак тэрміны "Беларусь" і "беларускі" ніколі не забараняліся і не выключаліся з дзяржаўнага і афіцыйнага ўжывання, бо яны разам з назвамі "Велікаросія", "велікароскі", "Маларосія", "малароскі", маючы адзіны корань "рос", служылі для царызму пацвярджэннем яго тэорыі "о трёх племенах еднного русского народа".

Па-восьмае, гістарычнай навуцы невядомы царскі ўказ ці ўрадавае распараджэнне аб забароне беларускай мовы і беларускага друка-ванага слова. Наадварот, кнігі на беларускай мове выдаваліся ў друкарнях Расійскай імперыі, асабліва ў другой палове XIX — пачатку XX ст. (гл. раздзел V).

Очень интересно - Контрольная работа: Культурная жизнь Челябинска

Ідэалогія Асветніцтва. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі адбывалася ў новых абставінах, звязаных з фарміраваннем капіталістычных адносін, станаўленнем беларускай нацыі, зараджэннем і паступовым узмацненнем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. У канцы XVIII - першай палове XIX ст. моцныя пазіцыі ў Беларусі мела польская культура. Польская мова была мовай пера-важнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала шмат ураджэнцаў Беларусі: у літаратуры — А.Міцкевіч і У.Сыракомля (сапр. Л.Кандратовіч), музыцы — М.К.Агінскі і С.Манюшка.

Адначасова з паланізатарскімі тэндэнцыямі ў культурным жыцці Беларусі пачынае ўзмацняцца рускі ўплыў. На першым этапе распаўсюджванне рускай культуры праходзіла праз польскае пасрэдніцтва:

пераклад рускіх кніг, пастаноўка п'ес рускіх аўтараў, падрыхтоўка да друку руска-польскіх выданняў. Ажыццяўлялася распрацоўка планаў забудовы беларускіх гарадоў у адпаведнасці з прынцыпамі рускага горадабудаўніцтва і г.д.

У другой чвэрці XIX ст. палітыка царызму, накіраваная супраць паланізацыі, стала больш рашучай і жорсткай. Афіцыйная польскамоўная культура паступова замянялася афіцыйнай рускамоўнай куль-турай. Нягледзячы, аднак, "на моцны іх уплыў, ішоў працэс росту самасвядомасці беларусаў, станаўлення нацыянальнай культуры, якая абапіралася на мову, звычаі, абрады, традыцыі народа і распрацоўва-лася патрыятычна настроенымі прадстаўнікамі інтэлігенцыі. Акрамя таго, яўрэі, татары і іншыя народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, мелі сваю мову і культуру. Таму культуру Беларусі першай паловы XIX ст. можна назваць шматмоўнай.

Станаўленне капіталістычных адносін праходзіла ва ўмовах вост-рай ідэалагічнай барацьбы. Новаму буржуазнаму класу неабходна было ідэйна абгрунтаваць свае правы на эканамічнае і палітычнае пана-ванне ў грамадстве. Так з'явілася ў Еўропе антыфеадальная паводле сваёй сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія Асветніцтва. Яе распаўсюджванне ў Беларусі прыпадае на канец XVIII — першую трэць XIX ст. Працягваючы ў новых умовах гуманістычныя традыцыі эпохі Адраджэння, асветнікі прапаведвалі прыярытэт розуму, асветы і навукі ў жыцці асобы і грамадства. Замест ідэалу былых часоў — чалавека старых правіл, набожнага, экзальтаванага, непрымірымага да ўсяго новага - перадавое шляхецкае асяроддзе фарміравала іншы ідэал. Гэта — чалавек разумны, рацыяналіст і скептык, крытык рэлігіі, рэфар-матар, адкрыты дасягненням сусветнай культуры і новым яе павевам.

Вам будет интересно - Реферат: Культурная и духовная жизнь японцев

Усе сацыяльныя інстытуты феадалізму прыхільнікамі асветніцкай ідэалогіі лічыліся "неразумнымі" і "ненатуральнымі". Замест хрысціянска-дагматычных уяўленняў сярэднявечча ідэолагі Асветніцтва прапанавалі свае рацыяналістычныя тэорыі грамадства і дзяржавы, маралі і рэлігіі. У прыватнасці, тэорыя "натуральнага права", якую падтрымліваў І.Страйноўскі, зыходзіла з уяўлення аб прыроджанай роўнасці людзей і такім чынам ідэалагічна абгрунтоў-вала патрабаванні дэмакратычных свабод. Тэорыя "грамадскага дагавору" Русо, выкладзеная Т.Млоцкім, адвяргала боскае паходжанне дзяржаўнай улады і сцвярджала, што дзяржава - вынік дамовы паміж людзьмі. Гэтым даказвалася права народа пазбавіць улады манарха, які не выконваў умоў дагавору і не ахоўваў "натуральныя правы" грамадзян. Асноўнымі "натуральнымі правамі" людзей лічыліся правы на жыццё, уласнасць, свабоду і роўнасць. Разглядаючы пытанні аб практычнай пабудове будучага грамадства, асветнікі прапанавалі тэорыю "раздзялення ўлады". У падзеле ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую яны бачылі гарантыю ад злоўжывання ўладай, аховы грамадзян ад беззаконня. Ідэалогія Асветніцтва была блізкая філаматам і філарэтам.

Прыхільнікі новай, асветніцкай ідэалогіі мянялі старадаўнія жу-паны і кунтушы на еўрапейскае адзенне, перабудоўвалі на новы лад свае сядзібы, бо барока здавалася ім старамодным. Яны аддавалі пе-равагу мастацкаму стылю эпохі Асветніцтва - класіцызму, які імкнуўся ўсё падпарадкаваць законам розуму, прыгажосці і велічнай прастаты.

Развіццё адукацыі. Школьныя статуты 1804 і 1828 гг. Закрыццё Віленскага універсітэта. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Рас-паўсюджанне ўплыву ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі канца XVIII ст., нарастанне дэмакратычных настрояў у асяроддзі прагрэсіўнай часткі рускага грамадства прымусілі царызм правесці некаторыя рэформы ў галіне адукацыі, якія датычыліся і развіцця школьнай справы на Беларусі. У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Паводле Статута 1804 г., які скла-дзены ў адпаведнасці з французскай асветніцкай філасофіяй XVIII ст., школьная сістэма будавалася па прынцыпе адзінства і пераемнасці:

кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход у школу ажыццяўляўся без экзамена, на падставе дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Навучанне аб'яўлялася бясплат-ным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), двухгадовыя павя-товыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з'явіліся рост свецкіх агульнаадука-цыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі.

Было цэнтралізавана кіраванне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на 6 навучальных акруг, кожную з якіх узначаліў прызначаны царом наглядальнік. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай навучальнай акругі. Навуковым і адміністрацыйна-метадычным яе цэнтрам стаў Віленскі універсітэт. Гімназіі Віленскай навучальнай акругі мелі 6 класаў, павятовыя вучылішчы - 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін.

Похожий материал - Реферат: Культурная картина мира

Рэформа сістэмы адукацыі не ўхіліла ў школах заходніх губерняў каталіцкага ўплыву. Значная частка навучальных устаноў Бёларусі падпарадкоўвалася ордэну езуітаў. Гэта была ўступка ўрада ўплыво-вым колам спаланізаванага дваранства. У езуіцкіх вучылішчах налічвалася каля тысячы чалавек. Існавалі таксама гімназіі духоўных ордэнаў, ці "гімназіяльныя вучылішчы". Гэтыя навучальныя ўста-новы карысталіся папулярнасцю і садзейнічалі распаўсюджванню каталіцызму. Па патрабаванні ордэна езуітаў у 1812 г. імператарЬ Аляксандр 1 даў згоду на заснаванне на базе езуіцкага калегіума Полацкай езуіцкай акадэміі з правам вышэйшай свецкай навучальнайй установы - універсітэта. Акадэмія з'яўлялася таксама цэнтрам асо.Л бай навучальнай акругі, якой падпарадкоўваліся навучальныя ўста-новы езуітаў, што існавалі на той час у Расійскай імггерыі. У 1820 г. Полацкая езуіцкая акадэмія была закрыта.

Дзейнічалі на Беларусі таксама царкоўнапрыходскія школы і манастырскія вучылішчы.

У 1828 г. быў выдадзены новы статут навучальных устаноў. За-мест адзінай сістэмы пераемна звязаных паміж сабой тыпаў школ, створанай паводле Статута 1804 г., уводзіліся дзве сістэмы, сфарміраваныя па саслоўным прынцыпе: адна з іх павінна была даваць элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыходскае вучылішча з 1 - 2 гадамі навучання, затым трохгадовае павятовае вучылішча), другая - сярэдняй і вышэйшай адукацыі — пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт).

Пасля падаўлення паўстання 1830 - 1831 гг. урадавая палітыка ў заходніх губернях карэнным чынам змянілася: узмацнілася барацьба супраць паланізацыі, за пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях. Важная роля ў гэтай справе адводзілася навучальным уста-новам. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як рассаднік антырускіх ідэй і настрояў. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а крыху пазней - Мінскай і Гро-дзенскай уводзілася навучанне на рускай мове. Дадаткова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся "літаратурныя гутаркі" на рускай мове.