Учебное пособие: Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"

Тэма: Паэма Адама Міцкевіча «Гражына»

Мэта:

—прасачыць, як паказана ў паэме гістарычнае мінулае нашай радзімы;

—развіваць уменне аналізаваць літаратурны твор як адзінае цэлае; бачыць асаблівасці адлюстравання рамантычнага героя; фарміраваць асобасныя адносіны да прачытанага;

Возможно вы искали - Контрольная работа: Пейзаж в "Записках охотника" И.С. Тургенева

—выхоўваць пачуццё грамадзянскага абавязку перад суайчыннікамі, патрыятызм.

Ход урока

I . Арганізацыйны момант.

I І. Тлумачэнне новага матэрыялу.

— Спадчына А. Міцкевіча з'яўляецца часткай сусветнай літаратурпай класікі. Ён заўсёды марыў аб прызнанні сваёй творчасці. Аўтар пісаў:

Похожий материал - Доклад: Пейзажная лирика Ф. И. Тютчева

О, мне дажыць бы да гэтай уцехі, Каб мае трапілі кнігі пад стрэхі, Каб за кудзеляй сялянкі прысеўшы, Песні любімыя даўнія спеўшы Пра сірацінку-красуню, якая Вечарамі гнала птушыную стаю, I пра дзяўчыну, што скрыпку згубіла, — Каб і мае ўзялі кнігі сялянкі, Простыя кнігі, як іх калыханкі.

Настаўнік расказвае пра жыццёвы і творчы шлях А. Міцкевіча. (Асноўныя даты жыцця і творчасці пісьменніка вучні за-пісваюць у літаратурныя сшыткі.)

— А. Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у сям'і Мікалая і Барбары Міцкевічаў. Бацька яго быў адвакатам. 3 дзяцінства Адам выхоўваўся пад уплывам беларускіх песняў, легендаў, хараства навакольнай прыроды. Потым разам з Янам Чачо-там вучыўся ў Навагрудскай дамініканскай школе. Пасля яе заканчэння ў 1815 г. паступіў у Віленскі універсітэт, дзе спачатку вывучаў фізіку і матэматыку, а праз год перайшоў на гісторыка-філалагічны факультэт. Юнак уваходзіў у тайныя студэнцкія таварыствы філаматаў (сяброў навук), а пазней філарэтаў (сяброў дабрадзейнасці), праца якіх мела патрыятычна-асветніцкі характар.

Як і кожны малады чалавек, А. Міцкевіч перажыў кахан-не. У 1818 г., падчас канікулаў. ён прыехаў у маёнтак Туга-навічы, дзе пазнаёміўся з Марыляй Верашчакай. Пазней, працуючы настаўнікам Ковенскай гімназіі, ён прысвяціў Марылі цудоўныя лірычныя вершы. Але Марыля выйшла замуж за графа Путкамера. Паэт цяжка перажыў расстанне, хварэў доўгі час, не браўся за пяро.

Драма кахання дапоўнілася драмай грамадскай: улады раз-грамілі філарэтаў. Сябры, Ян Чачот, Тамаш Зан і Антон Адынец, былі высланы за межы Бацькаўшчыны. хМусіў пакінуць Коўна і А. Міцкевіч, які на працягу 1822—1824 гг. выдаў ыекалькі збор-нікаў паэзіі. Паэт накіраваўся ў Пецярбург. У чаканні прысуду А. Міцкевіч наведаў Крым, дзе напісаў «Крымскія санеты» (1826).

Очень интересно - Реферат: Первые шаги в упорядочении русского литературного языка на новой основе (А.Д. Кантемир, В.К. Тредиаковский)

У 1826 г. А. Міцкевіч знаходзіўся ў Маскве (яго прызначылі на працу ў канцылярыю ваеннага генерал-губернатара), дзе ё.н пазнаёміўся з А. Пушкіным.

У сярэдзіне 1829 г. А. Міцкевіч атрымаў дазвол на выезд за мяжу і пакінуў Расію назаўсёды.

Паэт наведаў Гамбург, Берлін, Прагу, быў у Італіі, Парыжы. Ён сумаваў па Радзіме, успамінаў мінулае: гады юнацтва, мары пра незалежнасць Бацькаўшчыны. Усе гэтыя пачуцці адбіліся ў яго творы — паэме «Пан Тадэвуш».

–Чытанне паэмы “Гражына”

1. Першаснае ўспрыманне паэмы.

Вам будет интересно - Сочинение: Перемога аполлонівської гармонійності над діонісійською пристрасністю у "Пісні двадцять четвертій – Викуп Гекторового тіла" поеми Гомера "Іліада"

— Ці спадабаўся твор? Ваша ўражанне ад прачытанага?

— Якія эпізоды, героі запомніліся? Хто выклікаў у вас асуджэнне? Чаму?

— Што хацеў сказаць сваім чытальнікам аўтар?

2. Работа па вызначэнні жанра твора.

— Чаму гэты твор мы называем паэмай?

Похожий материал - Реферат: Период имажинизма в творчестве и жизни Сергея Есенина (1919 – 1923 гг.)

— Як сам паэт вызначыў яе жанр? (Лігпоўская аповесць.)

— Дык што ж гэта: паэма ці аповесць? Абгрунтуйце сваю думку. (Гэта паэма, але эпічная, бо ў ёй расказваецца пра гістарычныя падзеі, таму яе можна назваць нават гістарычнай паэмай.)

3. Як ў паэме перадаецца гістарычнае апісанне эпохі? Складаецца «Слоўпік эпохі» (гістарызмы і архаізмы): комтур — адзін з вышэйгаых чыноў у духоўна-рыцарскім ордэне; каганец — сподак з тлушчам або алеем і кнотам для асвятлення памяшкання; кнехты — пехацінцы; фускнехты — коннікі, кавалерысты; кілім — дыван; вотчына — снадчына, буйнае зямелыіае ўладанне; ратнік — воін, ваеыны чалавек; чало — лоб; лодж — куча галля; вайдэлоты — жрацы, якія расказваюць аб справах продкаў, усхваляюць іх подзвігі.

4. Зачытваецца пачатак паэмы: апісанне Навагрудскага замка, начны прыезд нямецкіх паслоў.