Разгледжана навукова-метадычным саветам факультэта прадпрымальніцтва і кіравання БДАТУ
Пратакол № 4 ад 25.01. 2007 г.
Складальнікі: ст.выкладчык А.Б. Гурновіч
выкладчык І.С. Фокіна
Рэцэнзенты: канд. філ. навук, дац. А.П. Занкавіч (БДАТУ)
Возможно вы искали - Статья: Библейские фразеологические единицы с архаичными компонентами в английском и русском языках
выкладчык З.П. Казарог (БДЭУ)
Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для абітурыентаў / А.Б. Гурновіч, І.С. Фокіна. – Мінск : БДАТУ, 2007
Вучэбны дапаможнік для абітурыентаў уключае ў сябе два найбольш важныя раздзелы курса беларускай мовы: арфаграфію і пунктуацыю. Асаблівая ўвага звернута на складаныя тэмы раздзелаў. Побач з тэарэтычным матэрыялам змешчана і практычная частка. Выкананне разнастайных заданняў і практыкаванняў дапаможа абітурыентам замацаваць і сістэматызаваць веды, накіраваныя на выпрацоўку навыкаў карыстання правільнай пісьмовай літаратурнай мовай.
У дадатку змешчаны прыкладныя тэксты дыктантаў: пераказаў, частка з якіх ужо прапаноўвалася абітурыентам БДАТУ мінулых гадоў на ўступных іспытах.
Прызначаецца абітурыентам БДАТУ, паступаючым на завочную форму навучання, будзе карысна і абітурыентам, якія рыхтуюцца да цэнтралізаванага тэсціравання.
Похожий материал - Курсовая работа: Види правок у реферативному тексті
РАЗДЗЕЛ I. АРФАГРАФІЯ
§ 1 . Правапіс галосных о, э – а (ы)
Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размо ва, сэ рца. Не пад націскам о, э пераходзяць у а : го ры – га ра, рэ кі – ра ка.
Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го , а таксам ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але : радыё, аўдыё, відэа.
Ненаціскное э захоўваецца:
Очень интересно - Учебное пособие: Науковий текст і вимоги до нього
а) у першай частцы складаных слоў: рэ дказубы, шэ равокі, шэ сцьсот;
б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;
в) у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;
г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, шніцэль, чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон.
У даўно запазычаных словах э перайшло ў а , а ў некаторых словах – у ы :
| характа р | бры зент |
| літа ратура | інжы нер |
| са кра тар | цы ры монія |
| адра с | канцы лярыя |
| бухгалта р | ры сора |
| майста р | почы рк |
| ра монт | чы гун |
| вода р | дры зіна |
| са крэт | дыры жор |
| лода р | ары шт |
Вам будет интересно - Контрольная работа: Тропы и фигуры в произведениях русских поэтов и писателей
У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы : гро м – гры ме́ць, бро вы – бры во́, кро ў – кры ва́вы, гло тка – глы та́ць, бло хі – блы ха́, пло т – плы таго́н.
марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна
Практыкаванне 1. Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце іх напісанне.
Т..лецэнтр, ..вакуацыя, характ..рыстыка, кр..шыць, р..дкаслойны, д..фект, ..гаізм, лат..рэя, др..васек, с..рдэчны, бл..ха, ч..кавы, др..мота, ж..ст..куляцыя, ..кзэмпляр, р..корд, бр..во, ш..рсцяны, ш..разём, р..монт, др..жаць, ц..р..моніцца, орд..н, скр..гатаць, тр..вога, ц..нтральны, гл..бокі, акад..мічны, ч..рнаваты, на ст..ле, ц..на, інт..лігенцыя, ч..снок, Баранц..ва мор.., ш..сцьсот, т..атр, т..мпература, хр..стаматыя, літ..ратурны, ігр..к, мар..ва, гор..ч.
Практыкаванне 2. Напішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс о, э або а, ы.
Похожий материал - Реферат: Природа назывной и коммуникативной функций предложения в корейском языке
Адажио, ветеран, водолаз, демисезонный, демонстрировать, депеша, депутат, дрезина, дремота, дрессированный, жевать, Женева, жестикулировать, зарево, комитет, литературный, марево, переосмысленный, поцеловать, резиденция, рекомендовать, рессора, рецензия, речной, решето, секретный, церемониться, человечий, червонец, черемуха, Череповец, черкесский, Цейлон, эпитет, эшелон.
§ 2. Правапіс галосных е, ё, я
Літара ё пішацца толькі пад націскам: сё мы, вясё лы, галлё . На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я : сне г – сня гі, сме х – смя яцца, сё стры – ся стра, лё д – ля док.
Ненаціскное е не пераходзіць у я :