Курсовая работа: Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси

Уводзіны

Глава 1. Этнамоўная самасвядомасць беларусаў і развіцце беларускай мовы

1.1 Этапы развіцця беларускай мовы

1.2 Гісторыя развіцця беларускай мовы

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Возможно вы искали - Учебное пособие: The English grammar

Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1 Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

2.2 Законы аб мовах у постсавецкіх краінах

2.3 Дзейнасць і змяненні ў законе аб мовах РБ

Глава 3. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі

Похожий материал - Реферат: Возникновение и развитие английского языка

3.1 Месца і роля рускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі

3.2 Узаемадзеянне беларускай і рускай моў у Беларусі: уплыў, скажэнні, трасянка

3.3 Моўная сітуацыя ў беларускіх СМІ

3.4 Выданне кніг у Беларусі па-беларуску

Заключенне

Очень интересно - Курсовая работа: Some problems of accentual structure in English

Літаратура


Уводзіны

Становішча мовы ў грамадстве залежыць ад рада фактараў: характару і стану самога грамадства, узроўню развіцця мовы, моўнай палітыкі дзяржавы і да т. п. У дадзеным дыпломным праекце знайшлі адлюстраванне моўная палітыка дзяржаўных уладаў Беларусі; грамадскі статус беларускай мовы і некаторыя яе асаблівасці, якімі яна характарызуецца ў сучасны час; узаемадзеянне беларускай і рускай мовы; шляхі вырашэння заняпаду статуса беларускай мовы і г. д.

Паколькі на працягу апошніх 10 — 15 гадоў дзяржаўная моўная палітыка Беларусі рэзка змянялася па меншай меры тры разы.

3 пачаткам перабудовы было відавочна, што беларуская літаратурная мова існуе і будзе працягваць існаваць у нашым грамадстве побач з рускай мовай. Але двухмоўная сітуацыя характарызавалася як дыглосная, калі яўная перавага аддавалася рускай мове нашай палітычнай і большай часткай культурнай эліты, у сувязі з чым радавыя грамадзяне не толькі ацэньвалі беларускую мову як менш культурную, але і шмат хто нават саромеўся на ёй гаварыць.

У гэтай сітуацыі найбольш важнай задачай было ўзмацненне пазіцый беларускай мовы ў грамадстве, змяненне да яе адносін з боку тых, хто яе ведаў хоць бы ў пасіўнай форме. Неабходна было таксама паступовае, крок за крокам пашырэнне валодання яе літаратурнай формай як мага болып шырокім колам насельніцтва. Важнейшым звяном у вырашэнні гэтых задач з'яўляецца школа, наогул навучальныя ўстановы.

Вам будет интересно - Курсовая работа: The use of common names in idiomatic expressions

Рашаючую ролю павінен быў адыграць Закон аб мовах, які быў прыняты ў пачатку 1990 г. Гэты закон прадугледжваў, што ў працэсе навучання кожны грамадзянін Беларусі павінен навучыцца свабодна валодаць беларускай і рускай мовамі, а ў адносінах да нацыянальных меншасцей — яшчэ і мовай гэтай меншасці. Дастаткова дэмакратычны ў сваёй аснове, ён не змог цалкам выканаць сваю ролю, бо, як і ўсе іншыя законы таго часу, выконваўся пры адвольным разуменні яго як пэўнымі палітычнымі арганізацыямі, так і некаторымі дзяржаўнымі органамі адукацыі. Фактычна назіралася неапраўданае прыспешванне яго выканання, што ў радзе выпадкаў прыводзіла да парушэння правоў грамадзян у моўных адносінах.

Трэці этап пачаўся з правядзеннем рэферэндуму па моўным пытанні ў 1995 г., згодна з якім дзяржаўнымі былі прызнаны дзве мовы — беларуская і руская. Але фармальнае абвяшчэнне дзяржаўнасці дзвюх моў і свабоды выбару мовы навучання прывяло да яшчэ большага звужэння сферы ўжывання беларускай мовы, чым гэта было ў даперабудовачны перыяд. Нельга не прызнаць, што гэтыя працэсы прыводзяць у радзе выпадкаў да парушэння правоў чалавека, у прыватнасці, правоў дзіцяці. Найбольш выразным парушэннем гэтых правоў з'яўляюцца выпадкі, нярэдкія зараз у гарадскіх школах з рускай мовай навучання, калі настаўнікі гісторыі Беларусі выкладаюць свой прадмет на рускай мове, патрабуюць ад школьнікаў адказу на гэтай мове, а падручнікі напісаны на беларускай мове.

Зараз у поўную сілу праяўляецца і вельмі небяспечная ўнутрымоўная тэндэнцыя — шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме ў галіне вымаўлення, правапісу, словазмянення, словаўтварэння і словаўжывання. Небяспека гэта заключаецца ў тым, што фактычна тая мова, якой вучаць у школе, зусім не супадае з той, на якой друкуюцца некаторыя перыядычныя выданні, якой карыстаюцца на радыё і тэлебачанні. Калі такая сітуацыя захаваецца і надалей, то працэс навучання беларускай мове стане або вельмі цяжкім, або зусім немагчымым, бо вучыць трэба так, каб мова на яе любым узроўні была ўнармаванай, беспамылковай. Але што такое моўная памылка, калі і ў пісьмовай і вуснай форме існуе шматварыянтнасць?

Вырашэннем развіцця этнамоўнай сітуацыі і сучаснага яго стану займаецца навука этналогія.

Этнологія — грамадская навука, якая вывучае народы, этнасы і іншыя этнічныя супольнасці, іх этнагенез, побыт, культурна-гістарычныя сувязі. Як спецыялізаваная галіна гістарычнай навукі яна вывучае этнасы-народы, іх культуру і побыт ад старажытных часоў да нашых дзён. Адначасова з аналізам агульнага і спецыфічнага этналагічная навука разглядае адзінкавае, на базе якога пазнаецца тое адметнае, што характэрна для дадзенага этнасу, а таксама агульнае, што аб'ядноўвае яго з іншымі. Назва «этналогія» з'яўляецца адной з назваў этнаграфіі як навукі. Ужываецца пераважна ў замежнай навуковай літаратуры ў значэнні тэарэтычнай этнаграфіі. У заходнееўрапейскай навуцы тэрмін «этналогія» як тэарэтычная этнаграфія проціпастаўляецца апісальнай этнаграфіі.

Похожий материал - Реферат: Граматичні засоби мови в різностильових текстах

Цэнтральным паняццем этналогіі з'яўляецца паняцце этнасу. Этнас — гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання. Галоўныя этнічныя прыметы этнасу — мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка — з цягам часу змяняюцца не так істотна, як сацыяльна-эканамічныя адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гістарычнай ступені развіцця (першабытнае, рабаўладальніцкае, феадальнае, капіталістычнае грамадствы). Этнас характарызуецца адзінствам тэрыторыі, цэласнасцю і кампактнасцю рассялення насельніцтва, агульнымі сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі адносінамі, адзінствам асноўных этнічных прымет.

Этнас уяўляе вынік сістэмы міжэтнічнага ўзаемадзеяння. Этнічнасць з'яўляецца сродкам самавызначэння. У наш час яна звязана са спробай прадухіліць стандартызацыю жыцця і уніфікацыю культуры, якія з'явіліся вынікам навукова-тэхнічнага развіцця. Этнічныя асаблівасці ладу жыцця народаў свету захоўваюцца ў дастатковай ступені, але сувязі паміж этнасамі і краінамі з цягам часу набываюць сусветны характар.

Мова — найбольш устойлівая прымета этнаса, якая адначасова з'яўляецца і важным элементам культуры. Яна адлюстроўвае гісторыю той ці іншай нацыі, яе ўнутраны свет з'яўляецца галоўным сродкам адлюстравання думак, пачуццяў, выхавання, крыніцай развіцця і захавання нацыі.

Культура і быт народа, захоўваючы традыцыйныя рысы, паступова мяняюцца. У апошнія гады ўсё больш увагі надаецца этналагічнаму вывучэнню сучаснасці.