Курсовая работа: Літаратура XIV-XV ст.

1. Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця

2. Летапісы

3. Творы іншых жанраў

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Асаблівасці станаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця

Нягледзячы на багатыя традыцыі літаратуры даўняй Русі, станаўленне ўласна беларускай літаратуры адбывалася даволі марудна. Гэта было абумоўлена шматлікімі прычынамі, у першую чаргу запаволенасцю працэсу фарміравання беларускай народнасці, своеасаблівасцю і складанасцю яе гістарычнага шляху, характарам духоўнага жыцця ў сярэдневяковай Беларусі. Панаванне дагматычнай царкоўна-рэлігійнай ідэалогіі, нарматыўнай, уніфікуючай хрысціянскай эстэтыкі і традыцыйнага службовага пісьменства, а таксама манаполія кансерватыўнага духавенства на кніжную асвету давалі мала творчага прастору тагачасным пісьменнікам, стрымлівалі развіццё арыгінальнай літаратуры. Адным з асноўных сродкаў мастацкага асваення рэчаіснасці, выяўлення творчых сіл, думак і імкненняў народных мас, задавальнення іх эстэтычных пачуццяў і пазнавальных інтарэсаў па-ранейшаму служыў фальклор. Аднак важныя грамадска-палітычныя зрухі, што адбыліся на беларускіх землях на працягу XIV—XV ст., далейшы сацыяльны і культурны прагрэс выклікалі адпаведныя змены і ў духоўных запатрабаваннях розных слаёў насельніцтва. Само жыццё вымагала абнаўлення і творчага ўзбагачэння старых літаратурных традыцый, існуючага (пераважна іншаземнага паходжання) фонду пісьменства, асноўным зместам якога былі вечныя праблемы быцця і маральнага ўдасканалення чалавека. Час патрабаваў адпаведных актуальным задачам дня твораў, у якіх больш непасрэдна і канкрэтна адлюстроўвалася б гістарычнае жыццё народа і рэальнай асобы з пункту погляду іх нацыянальных і грамадзянскіх інтарэсаў. Свежыя павевы часу дабратворна ўплывалі на літаратуру, пераменлівая рэчаіснасць прымушала яе ісці ў нагу з жыццём, развівацца, хоць розныя кансерватыўныя фактары і тэндэнцыі моцна стрымлівалі яе альбо накіроўвалі ў іншым напрамку. Калі ж асобныя літаратурныя жанры адставалі ад жыцця і парывалі сувязь з часам, калі літаратура адрывалася ад роднай глебы і сваіх традыцый, то тады яны гублялі сваю актуальнасць, пераставалі развівацца і занепадалі.

Возможно вы искали - Реферат: Лiтаратура ў эпоху Асветніцтва

Станаўленню ўласна беларускай літаратуры спрыяла таксама тая акалічнасць, што ў Вялікім княстве Літоўскім старабеларуская мова з XIV ст. была афіцыйна прызнана агульнадзяржаўнаю і стала важным сродкам грамадскіх зносін. Гэта садзейнічала шырокаму развіццю на Беларусі дзелавога пісьменства, мова якога была спачатку непасрэдным працягам свецкага стылю так званай старажытнарускай мовы, але дзякуючы моцнаму ўздзеянню жывой народнай гаворкі паступова набывала іншы характар і адыграла важную ролю ў выпрацоўцы ўласна беларускай літаратурнай мовы. Першымі помнікамі пісьменства, напісанымі па-беларуску, былі акты, граматы, лісты і іншыя свецкія творы службовага прызначэння. Адносна спрыяльныя культурна-гістарычныя ўмовы для развіцця беларускай літаратурнай мовы, якія склаліся на Беларусі ў XV—XVI ст., садзейнічалі яе пранікненню і ў рэлігійнае пісьменства. Дзякуючы гэтаму ўзнікла беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы і была значна звужана сфера пісьмовага ўжывання апошняй у тагачаснай Беларусі. Ужо ў XV ст. з'явіліся пераклады на беларускую мову розных твораў рэлігійнага характару («Жыццё Аляксея», «Пакуты Хрыста», «Аповесць пра трох каралёў» і інш.), у тым ліку і асобных кніг Свяшчэннага Пісання (Бібліі). Гэтыя пераклады не толькі засведчылі высокае творчае майстэрства першых беларускіх перакладчыкаў, але і паказалі вялікія лексіка-стылістычныя багацці і мастацка-выяўленчыя магчымасці беларускай літаратурнай мовы таго часу.

Беларуская старажытная літаратура, як і старажытнаруская, — дзецішча феадальнай эпохі і ў цэлым адносіцца да сярэдневяковага тыпу літаратур. Яна — прадукт уяўленняў і густаў людзей таго далёкага ад нас часу, чым і тлумачацца многія яе спецыфічныя асаблівасці.

Чалавека старажытнай пары не пакідала пачуццё незвычайнасці і велічы свету, асаблівай, сімвалічнай значнасці ўсяго, што ў ім адбываецца. Для яго нічога не было выпадковым, усё мела свой патаемны сэнс, было вынікам дзеяння добрых ці злых сіл, праявай ці знакам найвышэйшай волі, якая кіруе ходам гісторыі, прадвызначае лёс людзей. Паводле ўяўленняў таго часу, кожны чалавек — удзельнік не толькі зямной, грамадзянскай, але і «свяшчэннай» гісторыі. Аднак яго асабістае шчасце, яго будучы лёс шмат у чым залежыць і ад яго паводзін, ад яго ўласнага выбару, ад таго, як ён выконвае свяшчэнныя запаведзі. Вось чаму старажытная літаратура вылучаецца такой сур'ёзнасцю зместу, важнасцю тэм, ідэй, герояў. Вось чаму такое значнае месца займаюць у ёй маральна-этычныя праблемы, а ў цэнтры ўвагі стаіць чалавек, праблемы яго духоўнага ўдасканалення і сэнсу жыцця.

Паколькі ў эпоху Сярэднявечча аснову светапогляду вызначала хрысціянская рэлігія, якая была тады пануючай ідэалагічнай сілай, беларуская старажытная літаратура ў цэлым мела значную царкоўна-рэлігійную афарбоўку. У творах таго часу шмат якія праблемы вырашаліся, рэчаіснасць і чалавек адлюстроўваліся з пункту гледжання хрысціянскіх маральна-этычных прынцыпаў і ідэалаў. Пра гэта сведчаць самыя далёкія па часе і месцы ўзнікнення літаратурныя помнікі, ад твораў Кірылы Тураўскага, пісьменніка XII ст., і да рэфармацыйнай і палемічнай публіцыстыкі XVI—XVII ст.

Адна з найважнейшых асаблівасцей беларускай старажытнай літаратуры, карэннае адрозненне яе мастацка-эстэтычнай сістэмы ад мастацка-эстэтычнай сістэмы новай літаратуры — у спецыфіцы літаратурных жанраў. «У сярэдневяковай літаратуры, — пісаў вядомы рускі вучоны I.П. Яромін, — асобныя жанры яшчэ не паспелі набыць чыста «літаратурны» характар; апрача літаратурнага, яны мелі яшчэ і практычнае, «дзелавое» прызначэнне (жыціі былі цесна звязаны з культам святых; летапіс перш за ўсё служыў важным гістарычна-палітычным дакументам, якім карысталіся для даведак, для вырашэння таго ці іншага спрэчнага палітычнага пытання сучаснасці; красамоўства, прынамсі царкоўнае, таксама было цесна звязана з патрэбамі царкоўнага ўжытку)... Кожны жанр сярэдневяковай літаратуры быў адносна моцна скаваны пэўнымі правіламі, якія адпавядалі «дзелавой» сферы іх ужывання» (Еремин И.П. Литература древней Руси. М.; Л., 1966. С. 241.).

Похожий материал - Курсовая работа: Літаратура ваеннага i пасляваеннага перыяду

Службова-прыкладны характар жанраў сярэдневяковай літаратуры, дзелавы ўжытак твораў старажытнага пісьменства тлумачыцца асаблівасцямі самой эпохі Сярэднявечча, недыферэнцыраваным характарам грамадскіх адносін і грамадскай свядомасці таго часу, якому адпавядаў своеасаблівы сінкрэтызм розных відаў духоўнай дзейнасці чалавека. У літаратурных творах выяўляліся не толькі эстэтычныя, але і рэлігійна-філасофскія, грамадска-палітычныя погляды нашых продкаў, а таксама іх элементарныя навуковыя веды і ўяўленні пра акаляючы свет. Вось чаму ў гісторыю беларускай старажытнай літаратуры ўключаюцца творы, якія, паводле сучасных уяўленняў, не з'яўляюцца ўласна мастацкай літаратурай, як напрыклад, дакументальныя летапісы і дзённікі, прадмовы да кніг, царкоўна-рэлігійная палемічная публіцыстыка, асобныя, найбольш яркія службовыя лісты і некаторыя іншыя помнікі дзелавога пісьменства.

Своеасаблівая загадкавасць старажытнай літаратуры, якую адзначаюць даследчыкі і адчуваюць чытачы, тлумачыцца менавіта тым, што яна адначасова арганічна спалучала і пазнавальна-эстэтычную і службова-дзелавую функцыі, прычым апошняя была асноўнай. Выразная адасобленасць і нераўнамернасць развіцця, неаднолькавая роля і лёс розных літаратурных жанраў у эпоху Сярэднявечча крыецца якраз у іх дзелавой прыродзе, у іх непасрэднай залежнасці ад практычных патрэб жыцця тагачаснага грамадства. Таму пераход ад старой літаратуры да новай быў не толькі перамогай новых метадаў і прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці, новага светабачання, новай эстэтычнай сістэмы над сярэдневяковай. Ён азначаў адначасова і змену функцыянальнага прызначэння літаратуры, а менавіта канчатковую перамогу ў ёй мастацка-выяўленчай функцыі над службова-дзелавой.

З вышэй адзначанай адметнасцю беларускай стара-жытнай літаратуры цесна звязаны і яе своеасаблівы гістарызм. У аснову арыгінальных твораў XI—XVI ст. пакладзены, як правіла, рэальныя гістарычныя падзеі, а героямі ў іх выступаюць пераважна сапраўдныя асобы або героі, што прызнаваліся такімі. Мастацкае абагульненне ў гэтых творах будуецца на адзінкавых фактах, а тыпізацыя дасягаецца шляхам ідэалізацыі. Старажытная літаратура ўсходніх славян амаль не ведала адкрытага і свядомага вымыслу, вымыслу як метаду стварэння «другой рэчаіснасці», мастацкай праўды. Калі ж ён і ўжываўся, то выдаваўся і прымаўся лёгкаверным чытачом за чыстую, гістарычную праўду. Сапраўдны ж вымысел лічыўся выдумкай, фантастыкай, як у казках, дзе толькі свядома і дапускаўся.

Істотна адрозніваецца старажытная літаратура ад новай і характарам свайго развіцця. Новая літаратура знаходзіцца ў няспынным унутраным руху. Актыўна абнаўляюцца прынцыпы творчага падыходу да рэчаіснасці, спосабы і прыёмы мастацкага адлюстравання, вобразна-паэтычныя сродкі. Літаратурны прагрэс выяўляецца таксама ў змене аднаго кірунку іншым, у невычэрпнай разнастайнасці і няспынным абнаўленні індывідуальна-мастацкіх стыляў, у мастацкіх адкрыццях, якія робіць кожны вялікі пісьменнік, якія прыносіць кожны выдатны твор. У новы час найбольш цэніцца творча-самастойнае, арыгінальнае, непаўторнае, наватарскае.

Для старажытнага ж часу, наадварот, больш характэрна імкненне да традыцыйнага і ўмоўнага, да ўсталяваных норм і ўзораў, да гатовых мастацкіх форм і стылістычных трафарэтаў, да строгага захавання агульнапрынятых, асвечаных часам і аўтарытэтам продкаў этычных і эстэтычных правіл і прынцыпаў, літаратурнага этыкету. Вось чаму рэчаіснасць і чалавек у творах сярэдневяковай літаратуры ў аснове адналінейныя і статычныя, нягледзячы на знешні дынамізм дзеяння.

Очень интересно - Реферат: Літаратура другой паловы XVI ст

Па характары беларуская старажытная літаратура шмат у чым роднасная з фальклорам. Арыентацыя на традыцыйнае і ўмоўнае, на агульнапрынятае і ідэальнае, сінкрэтызм і ананімнасць, рухомасць тэксту твора і некаторыя іншыя асаблівасці выразна збліжаюць гэтыя два віды славеснага мастацтва як з'явы адной і той жа культурна-гістарычнай эпохі.

Разам з тым беларуская старажытная літаратура не была нейкай застылай, кансерватыўнай сістэмай. Яна таксама развівалася, бо развівалася жыццё, з якім яна была цесна звязана; аднак развівалася марудна, нераўнамерна, як і само сярэдневяковае грамадства. Развіццё гэтае адбывалася ў асноўным у межах адной і той жа эстэтычнай сістэмы. Кожны жанр старажытнай літаратуры меў свой прадмет, свае прынцыпы і сродкі адлюстравання, свой літаратурны стыль. З часоў Адраджэння, з часоў Скарыны ў беларускай літаратуры пачалі ўжо зараджацца і індывідуальныя пісьменніцкія стылі.

Беларуская старажытная літаратура непадобная да сучаснай і характарам бытавання твораў. Яны распаўсюджваліся пераважна ў рукапісных зборніках у адзінкавых экземплярах, таму шмат твораў не дайшло да нас, загінула. Пісалі спачатку на пергаменце, пазней, з XV ст., на паперы. Перапіска кнігі сярэдняга памеру і яе афармленне займалі некалькі месяцаў, таму ў даўнія часы кніга каштавала дорага і не мела шырокай чытацкай аўдыторыі: большасць людзей былі непісьменнымі. Яна стала больш даступнай толькі са з'яўленнем кнігадрукавання.

2. Летапісы

старажытнай беларуская літаратура

Летапіс быў найбольш значным жанрам беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. У летапісах і хроніках адлюстраваліся багатае гістарычнае жыццё нашага народа, вядучыя грамадска-палітычныя ідэі эпохі. Менавіта ў летапісным жанры даволі рана і ярка выявілася тэндэнцыя да развіцця, да творчага пераадолення старых літаратурных традыцый. У шматвяковай гісторыі летапісання на Беларусі як у люстры адбіліся некаторыя вельмі характэрныя асаблівасці і асноўныя заканамернасці развіцця ўсёй беларускай літаратуры эпохі феадалізму.

Кожны народ, дасягнуўшы пэўнага ўзроўню развіцця, пачынае ўсведамляць значэнне свайго гістарычнага быцця, сваёй мінуўшчыны, памяць пра якую неабходна захаваць для будучыні як важны сродак самапазнання і маральна-патрыятычнага выхавання пакаленняў у духу гераічных традыцый продкаў. Ствараюцца і перадаюцца праз стагоддзі міфы і легенды, сагі і быліны, паданні і песні, у якіх апяваюцца велічныя справы і ўчынкі герояў, раскрываецца гістарычнае мінулае народа. З узнікненнем пісьменства паэтычнае асэнсаванне гісторыі паступова саступіла месца больш дакладнаму і дакументальнаму яе апісанню. Хавальнікамі гістарычнай памяці, своеасаблівымі энцыклапедыямі гістарычных ведаў эпохі Сярэднявечча сталі аналы, хронікі, гісторыі, у якіх занатоўваліся найболын значныя падзеі пераважна грамадска-палітычнага жыцця асобных краін, народаў, княстваў, гарадоў, апісваліся жыццё і дзейнасць выдатных гістарычных асоб. Такімі помнікамі даўняга пісьменства, прысвечанымі роднай гісторыі, былі ва ўсходніх славян летапісы.

Вам будет интересно - Реферат: Літаратура Заходняй Беларусі 1920-х-1930-х гадоў

Своеасаблівасць летапіснага адлюстравання гісторыі ў апісанні пераважна гістарычна сапраўднага, рэальна былога, якое, як правіла, падавалася ў пагадовай форме і спалучала лаканічную, дакументальна-дзелавую фіксацыю адзінкавых гістарычных фактаў і падзей з жывым, эмацыянальна-вобразным, белетрызаваным, нярэдка пабудаваным на вусна-паэтычных паданнях і розных легендах асэнсаваннем мінулага. Сярэдневяковыя летапісцы апісвалі гісторыю з пункту гледжання свецка-рыцарскіх ці хрысціянска-аскетычных ідэалаў. Летапісы складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі ў розным сацыяльна-культурным асяроддзі з рознымі ідэйна-мастацкімі задачамі, таму вельмі разнастайныя паводле зместу, ідэйнай накіраванасці, жанрава-стылявых асаблівасцей, форм і спосабаў гістарычнага апавядання.

Летапісанне на Беларусі ўзнікла яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці. Яго вытокі ў мясцовых гістарычных паданнях і дзелавым пісьменстве, а таксама ў літаратурных традыцыях летапісання і гістарычнай прозы Старажытнай Русі. Гістарычныя запісы вяліся амаль ва ўсіх значных гарадах, сталіцах удзельных княстваў, цэнтрах грамадска-палітычнага і культурнага жыцця асобных зямель. Самым буйным у тыя часы беларускім горадам быў Полацк, які ў пару сваёй найбольшай магутнасці сапернічаў з Ноўгарадам, Смаленскам і нават самім Кіевам. Першым летапісным творам, складзеным на беларускіх землях, быў, відаць, Полацкі летапіс, урыўкі якога захаваліся ў Кіеўскім летапісе XII ст., што разам з «Аповесцю мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскім летапісам складае вядомы агульнарускі летапісны звод пачатку XIV ст. — Іпацьеўскі летапіс. Гістарычныя запісы вяліся таксама ў Навагрудку, Пінску, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ва ўрыўках у складзе розных летапісных зводаў і кампіляцый збярогся Смаленскі летапіс XIV — пачатку XV ст. Летапісы XII—XIV ст. мелі мясцовы характар. У іх апісваліся падзеі, што датычыліся пераважна гісторыі асобнага ўдзельнага княства і яго сталіцы. Паводле жанравай формы яны, як і іншыя старажытнарускія летапісы, не былі цэласнымі творамі, сюжэтна закончанымі гістарычнымі аповесцямі, а мелі фрагментарны характар; падзяляліся на асобныя, нярэдка слаба звязаныя паміж сабою часткі — пагадовыя запісы, аб'яднаныя толькі агульнасцю тэмы і формы гістарычнага апавядання.

Новыя якасці і рысы набыло беларускае летапісанне ў XV ст. У сувязі з завяршэннем палітычнай цэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх зямель узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Яны з'явіліся вынікам новых ідэйна-палітычных тэндэнцый і гістарычных канцэпцый эпохі, яркім адлюстраваннем новага этапу ў гістарычным жыцці беларускага народа. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы XV ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны, за яе высокі міжнародны аўтарытэт. Першымі летапіснымі творамі, складзенымі з новых, агульнадзяржаўных пазіцый, былі «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» і Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.

«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» быў прысвечаны апісанню палітычнай гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV — пачатку XV ст., гісторыі напружанай барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі князя Гедыміна (1316—1341), барацьбы за палітычнае аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, чаго вымагалі гістарычныя абставіны. Твор напісаны не ў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць.

Асаблівай цэльнасцю і лагічнасцю выкладу, майстэрствам займальнага вострасюжэтнага апавядання вылучаецца першая частка «Летапісу». У цэнтры ўвагі невядомага аўтара — жорсткая, бескампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам, які пасля смерці ў 1377 г. свайго бацькі стаў вялікім князем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магутнага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любімага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяспечнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакняжацкі пасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягайла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дынастычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля некаторых ваганняў князі прымаюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў. Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, ёмка, дакладна, дынамічна і выразна. Твор дадаткова ажыўляюць каларытныя дыялоіі, простая мова герояў. Нягледзячы на знешні аб'ектывізм апавядання, сімпатыі аўтара цалкам на баку Кейстута і Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя і высакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснаму Ягайлу. Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накіраванасць, мова і стыль твора, першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі пасад у Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй Ягайлу, забойцу Кейстута.

Похожий материал - Курсовая работа: Літаратура першай паловы XVI ст.

Працяг «Летапісу» не мае той арганічнай цэльнасці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляе шэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу і каранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш. Галоўным героем твора становіцца Вітаўт. Апісанне яго настойлівых спроб дасягнуць запаветнай мэты — вялікакняжацкага трона ў Вільні, чаго ён, нарэшце, дамогся ў 1392 г., калі Ягайла, на той час ужо кароль Польшчы, вымушаны быў аддаць яму вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім, і бурнай дзейнасці ў першыя гады яго самастойнага панавання ў гэтай дзяржаве складае асноўны змест другой часткі «Летапісу». Вітаўт робіць паходы на Віцебск, Смаленск, Украіну, пазбаўляе ўлады непакорлівых мясцовых князёў, далучае да Вялікага княства Літоўскага ўскраінныя беларускія і ўкраінскія землі, умацоўвае іх палітычнае адзінства. Як прадстаўнік перадавых грамадскіх сіл Літвы і Русі канца XIV — пачатку XV ст. беларускі летапісец апісвае і ацэньвае падзеі з агульнадзяржаўных пазіцый. Ён цалкам ухваляе збіральніцкую, цэнтралізатарскую палітыку гэтага князя, узвышэнню якога, сцвярджае аўтар, была рада «ўся зямля Літоўская і Руская». Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылем старабеларускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага праваслаўнага духавенства, якое падтрымлівала аб'яднальную палітыку літоўска-беларускіх князёў на Русі.

Заключная частка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, у якой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV — першую трэць XV ст. Асабліва падрабязна апавядаецца пра лёс чатырох сыноў Карыята Гедымінавіча, князя навагрудскага, пасланых на Падолле пасля вызвалення яго ад ардынскага іга вялікім князем Альгердам (1345—1377). Аповесць пра Падолле напісана па-дзелавому сцісла і лагічна, вылучаецца чыста свецкім зместам і стылем, публіцыстычнай завостранасцю і гучыць як палітычны дакумент часу, складзены з мэтай гістарычна абгрунтаваць права Літоўска-Беларускай дзяржавы на гэтую зямлю і асудзіць захопніцкія імкненні Польшчы. Твор узнік у пачатку 30-х гг. XV ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных беларуска-літоўскіх феадалаў, якія цвёрда стаялі на варце сваіх класавых і агульнадзяржаўных інтарэсаў Вялікага княства Літоўскага, горача абаранялі яго тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт перад экспансіянісцкім наступам польскіх правячых колаў.

Такім чынам, «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» — неаднародны літаратурны помнік. У ім аб'яднаны блізкія паводле агульнай накіраванасці, але даволі розныя сваім характарам творы розных аўтараў: аповесць пра Кейстута, няскончаная гісторыя княжання Вітаўта і аповесць пра Падолле. Аднак у цэлым «Летапіс» — вельмі цікавы і арыіінальвы, своеасаблівы па жанравай форме летапісны твор, каштоўная крыніца пазнання далёкага мінулага нашай Бацькаўшчыны. Гэты помнік стаў новым этапам у развіцці летапіснага жанру на беларускіх землях, у станаўленні беларускай літаратуры. Ён быў самым раннім гістарычна-літаратурным творам, напісаным па-беларуску з новых ідэйна-мастацкіх пазіцый. У гэтай дакументапьнай гістарычнай аповесці рашуча пераадолена традыцыйная, летапісная форма апісання гісторыі і зроблена першая ўдалая спроба стварыць звязнае, прагматычнае апавяданне аб мінулым. Гэты твор стымуляваў з'яўленне новых летапісаў і хронік, уваходзіў ва ўсе наступныя беларуска-літоўскія летапісныя зводы і аказаў дабратворны ўплыў на далейшае развіццё агульнадзяржаўнага летапісання ў Вялікім княстве Літоўскім. У скарочанай рэдакцыі ён быў вядомы таксама ў Польшчы і Расіі.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. У некаторых ру-капісных гістарычных зборніках XV—XVI ст. захаваўся летапіс, у якім спачатку сцісла выкладзена гісторыя Старажытнай Русі IX—XIII ст., пасля Маскоўскага і Літоўска-Беларускага княстваў за XIV — першую палову XV ст., а ў самым канцы змешчаны «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Гэта і ёсць першы беларуска-літоўскі летапісны звод, названы інакш яшчэ Летапісам 1446 г., бо менавіта гэтым годам датуецца ў ім апошні запіс.