Побач са шпаркім развіццём радыёвяшчання ў пасляваенныя гады пачынае нараджацца новы від масавай інфармацыі – тэлебачанне, якое ў нашы дні становіцца адным з магутных сродкаў прапаганды і агітацыі. Сення усё насельніцтва краіны ахоплена тэлевізійным вяшчаннем. А ўсяго яшчэ якіх гадоў 40 назад тэлебачанне ў краіне рабіла першыя крокі.
Цікава ўспомніць некаторыя этапныя моманты з гісторыі развіцця беларускага тэлебачання. Запачынальнікам сучаснага электроннага тэлебачання лічыццца наш суайчыннік прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інсчтытута Б. Л. Розінг, які яшчэ ў 1907 годзе прапанаваў выкарыстаць для перадачы і прыема адлюстравання на адлегласць электронна-прамяневую трубку. Але практычна ажыццявіць задуму вучонага было немагчыма з-за адсутнасці ў той час радыёэлектроннай і электравакуумнай тэхнікі. І толькі пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі гэту ідэю на практыцы ажыццявіў малады вынаходнік Б. П. Грабоўскі. З группай іншых вынаходнікаў Ташкенцкага універсітэта ён стварыў так званы “катодны камутатар на тэлефота”.
На ленінградскім заводзе “Святлана” для ташкенцкіх вынаходнікаў былі выраблены электравакуумныя (катодныя) трубкі, радыёлямпы і іншыя прыборы. 26 ліпеня 1928 года Грабоўскі правёў паспяховыя выпрабаванні перадатчыка – на маленькім экране прыёмніка з’явілася адлюстраванне трамвая, які рухаўся.
Прамыслова прыгоднныя трубкі былі распрацаваны некалькі пазней, у пачатку 30-ых гадоў, савецкім вучоным С. І. Катаевым і інжынерамі П. В. Шмакавым і В. П. Цімафеевым. Вучоныя ў 1931 годе сканструіравалі прамыслова прыгодную электронна-прамяневую трубку – “іконаскоп”.
Тэхнічным работнікам тэлебачання быў вядомы яшчэ адзін спосаб атрымання адлюстравання, так званы механічны . Гэты спосаб выкарыстоўваўся ў краінах Заходняй Еўропы. У Маскве таксама была абсталявана невялікая студыя. З 1 кастрычніка 1931 года адсюль вяліся перадачы праз шырокавяшчальную станцыю. Адлюстраванне было нямое, без гукавога суправаджэння. З-за абмежаваных магчымасцей механічнае тэлебачанне належнага развіцця не атрымала. І калі ў будучым паўстала пытанне аб будаўніцтве тэлецэнтраў ў Ленінградзе і Маскве, у іх заклалі электронную сістэму перадачы.
Возможно вы искали - Реферат: Итальянское Возрождение
15 жніўня 1932 года пачалася перадача ў эфір рухомых адлюстраванняў – тэлекіно. Перадачы ўсе яшчэ нямыя.
15 лістапада 1934 года праведзена першая ў СССР тэлевізійная перадача з гукавым суправаджэненем.
Ў 1936 годзе ў маскве пачалося будаўніцтва першага тэлевізійнага цэнтра на Шабалаўцы, які меў небывалы павільён у 300 квадратных метраў, аснашчаны ўжо больш дасканалай апаратурай і магутнымі вентылятарамі. Прасторны павільён намнога ўзбагаціў магчымасці творчых работнікаў тэлебачання – можна было паказваць спектаклі тэатраў з усімі дэкарацыямі. А калі камер стала тры, з’явілася магчымасць тэлевізійнага мантажу. Да гэтага часу таксама адносяць усталяванне на тэрыторыі СССР першых 100 телевізараў.
25 сакавіка 1938 года Маскоўскі тэлецэнтр правёў вопытную перадачу фільма “Вялікі грамадзянін”.
1 верасня 1938 года ўступіў у строй Ленінградскі тэлецэнтр са студыяй. Перадача вялася адзінай камерай, устаноўленнай на нерухомым штатыве. Калі рэжысер хацеў паказаць асобу буйным планам, акцёру трэба было самому падысці да камеры. Для змены кадра аб’яўляўся перапынак у перадачы.
Похожий материал - Реферат: Йохан Хейзинга
Паспяховае развіцце савецкага тэлебачання спыніла вайна. У перыяд барацьбы з фашысцкімі акупантамі тэлевізійныя перадачы не праводзіліся ні ў адной краіне Еўропы, у тым ліку і ў Савецкім Саюзе. Толькі ў 1945 годзе Маскоўскі тэлецэнтр першы ў Еўропе аднавіў свае рэгулярныя тэлевізійныя перадачы.
У 1951 годзе пачаў працаваць яшчэ адзін тэлевізійны цэнтр - у Кіеве. Асабліва хуткі рост перадаючай і прымаючай тэлевізійнай сеткі пачаўся з сярэдзіны пяцідзесятых гадоў. У гэты час паспяхова вяліся будаўнічыя работы па ўзвядзенню тэлецэнтраў у Рызе, Харкаве, Свярдлоўску, у сталіцы нашай рэспублікі – Мінску.
...У аднаго з мінскіх журналістаў захаваўся цікавы фотаздымак, зроблены ў 1954 годзе: ля падножжатэлевізійнай вежы радыёрэпарцер бярэ інтэрв’ю у брыгадзіра будаўнікоў, якія пачалі ўзводзіць Мінскі тэлецэнтр. За спінамі ўдзельнікаў гутаркі – у рыштаваннях будоўлі будучая плошча Перамогі. У 1955 годзе на беразе ракі Свіслач вырас чатырохпавярховы будынак з калонамі. У ім размясціўся апаратна-студыйны комплекс, памяшканні для рэдактарскага і рэжыссёрскага саставу, рэпетыцыйныя фае. І хоць яшчэ не ўсе работы былі закончаны, у нядзелю 1 студзеня 1956 года дыктар Т. П. Бастун упершыню звярнулася да тэлегледачоў Мінска:
“Добры вечар, дарагія таварышы! Віншуем вас з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы. Сення вы ўбачыце кіначасопіс “Навіны дня” і ў 19 гадзін 40 мінут – мастацкі фільм “Пакаленне пераможцаў”...
Пачаўся першы год жыцця Беларускага тэлебачання, перадачы якога прымалі на той час 4,5 тысячы гледачоў. Перадасы перадаваліся не кожны дзень і былі не вельмі працяглымі і ў асноўным складаліся з паказу канцэртаў і тэлеспектакляў на кінаплёнцы, якая дасылалася з масквы, а таксама кінафільмаў і часопісаў, што былі ў мясцовым кінапракаце. Але з першых крокаў вялася настойлівая работа па пераўтварэнню тэлебачання ў сапраўдны сродак массавай прапаганды, шукаліся спецыфічныя формы выразнасці, каб шырэй і паўней адлюстроўваць жыцце нашай рэспублікі.
Очень интересно - Реферат: К вопросу о народной культуре Средневековья
Нараджэнне тэлебачання азначала нараджэнне новых прафесій – тэлерэдактараў, рэжыссераў, гукарэжыссераў, аператараў, мастакоў, дыктараў, камментатараў. У рэспубліцы ні адна навучальная ўстанова такіх спецыялістаў не рыхтавала. І штаты папаўняліся за кошт радыё, друку, кіно, тэатру. На пасады рэдактараў напраўляліся, як Вы здагадваецеся, камуністы рэдакцый газет, радыё, парційныя работнікі, якім трэба было авалодваць гэтай новай і цяжкай справай.
Першым дырэктарам Мінскай студыі тэлебачання (МСТ) быў зацверджаны намеснік старшыні Галоўнага Упраўлення радыёінфармацыі Міністэрства культуры БССР М. І Досін (на гэтай пасадзе ён працаваў з кастрычніка 1955 года да снежня 1960 года). Сярод самых першых працоўнікаў студыі былі Я. В. Бунін, М. А. Карпук, І. В, Ахрэм, В. І. Антонаў, Г. Ф. Шалковіч, Н. М. Пінігін, Н. А. Краско, О. П. Захарава.
Кадры давала ў першую чаргу радыё. Так, напрыклад, рэдактар палітычнага вяшчання В. І. Няміра быў зацверджаны галоўным рэдактарам літаратурна-драматычнага вяшчання. Прыйшлі працаваць на студыю рэжыссёр Беларускага радыё В. В. Кухтто і іншыя, газетчыкі В. К Плешавеня, Н. Е. Латукоўскі, Н. К Пятніцкі.
У 1960 годзе на пасаду дырэктара быў зацверджаны В. Л. Палесскі-Станкевіч.
У чэрвені 1957 года ў адпаведнасці з рашэннем Савета Міністраў СССР ў рэспубліцы быў створаны Камітэт па радыёвяшчанню і тэлебачанню пры Савеце Міністраў БССР (Міністэрства культуры было вызвалена ад кіраўніцтва справамі радыёвяшчання і тэлебачання). Але пытанне з кадраму па іншаму стаяла востра.
Вам будет интересно - Реферат: Как рукодельничать и любое дело делать благословясь
У 1962 годзе выйшла пастанаўленне ЦК КПСС “Аб мерах па дальнейшаму паляпшэнню работы радыёвяшчэння і тэлебачання”. У сувязі з гэтым пашырыўся прыём рэдактараў тэлебачання ў вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, а таксама ў рэспубліканскія партыйныя школы, у тым ліку і у Мінскую партыйную школу. З 1966 года вядучыя супрацоўнікі Камітэта па радыёвяшчанню і тэлебачанню пры Савеце Міністраў сталі запрашацца ў Мінскую ВПШ для чытання лекцый па курсу “Змест і формы работы савецкага радыёвяшчання і тэлебачання”, а таксама для правядзення практычных заняткаў са слухачамі аддзелаў друку, радыё і тэлебачання”.
ЦК КПБ, улічваючы ўсё нарастаючае значэнне тэлебачання, якое, як і радыё, станавілася магутным сродкам ідэалагічнага ўздзеяння, 6 мая 1967 года прымае рашэнне “Аб палепшанні падрыхтоўкі журналістаў і паліграфістаў у рэспубліцы”. У рашэнні гаварылася: “Даводзім да ведама, што Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР ператварыла аддзел журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя В. І. Леніна ў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта , і павялічыць прыём студэнтаў на гэты факультэт з новага навучальнага года на 25 (?) чалавек...Арганізаваць на факультэце падрыхтоўку кваліфіцыраваных літаратурных супрацоўнікаў радыёвяшчання і тэлебачання. У гэтых мэтах разглядзець пытанне аб стварэнні ў саставе факультэта журналістыкі адпаведнай кафедры... ”. У 1968 годзе на факультэце журналістыкі была створана кафедра тэорыі і практыкі радыёвяшчання і тэлебачання.
Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У 1957 годзе ў Мінску было 6 тысяч тэлевізараў. Праз два гады ў рэспубліцы будзе зарэгістрыравана 30 тысяч тэлевізараў, ахоп тэлевізійным вяшчаннем складзе каля 1 млн. чалавек.
Першаапчаткова радыус прыёму перадач быў абмежаваны. Тэхнічная недасканаласць уплывала на якасць перадач, на самі умовы распаўсюджання праграмм, асабліва Цэнтральнага тэлебачання. Напрыклад, 7 сакавіка 1963 года была сарвана трансляцыя (перапынена праз 6 хвілін пасля пачатку) з Масквы спектаклю Маллога тэатру “Картачны домік”: выйшла з строю радыёрэлейная лінія. Гэта бы ў не адзіны выпадак, калі радыёрэлейная лінія не наладжвала трансляцыі маскоўскіх перадач, вяла іх без належнай якасці. Падобны прыклад тыпічны для таго часу: толькі за 1962 год тэхнічныя спыненні радыёрэлейная лініі склалі 28 гадзін 30 хвілін. Пакідалі жадаць лепшага і тэлевізары, якія выпускаліся радыёзаводамі. Якасць, надзейнасць, тэрмін службы тэлевізараў “Нёман”, і “Беларусь-5” не адказвалі патрабаванням. Значная іх колькасць рамантавалася яшчэ да заканчэння шасцімесячнага гарантыйнага тэрміну, увесь час ішлі скаргі. У сувязі з гэтым вялася пастаянная і напружаная работа па паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы, павелічэнню аўдыторыі.
Похожий материал - Реферат: Каллиграфия Китая, Японии, мусульманских стран
Асабліва хуткае развіцце беларускае тэлеабчанне атрымала ў 1960-1970-ых гадах. У гэтыя гады развіцце тэлебачання адбывалася ішло па праграме тэлефікацыі : у мэтах пашырэння зоны прыёму ў Беларусі ўзводзіліся рэтрансляцыйныя станцыі. Так у 1958 годзе пачаў перадачы тэлевізійны цэнтр ў Гомелі. Затым у гарадах Баранавічы, Гродна, Магілёве, Віцебску, Бабруйску з’яўляюцца рэтрансляцыйныя станцыі, 10 рэтранслятараў малой магутнасці пабудаваны ў іншых гарадах рэспублікі. Праграма тэлефікацыі дазволіла ахапіць тэлевізійным вяшчаннем больш паловытэрыторыі, у насельніцтва налічвалася 70 тысяч тэлевізараў. Адкрыліся шырокія магчымасці для абмену праграмамі паміж студыямі, для вызаду на усесаюзны экран (з 1961 года перадачы ЦТ трансліруюцца на рэспубліку, а ў 1962 годзе Мінская студыя выходзіць на усесаюзны экран).
У сакавіку 1964 года ЦК КПБ ператварыў Мінскую студыю тэлебачання ў студыю Беларускага тэлебачання.
Да сярэдзіны 70-ых гадоў насычанасць тэлевізарамі ў рэспубліцы была высокай: 1 млн. 585 тыс.; тэлевізар мелі кожныя 70 сем’яў з 100; 95% тэрыторыі рэспублікі было ахоплена тэлевізійным вяшчаннем.
У 1978 годзе ў строй увайшоў новы, аснашчаны сучаснай тэхнікай, апаратна-студыйны комплекс Беларускага радыётэлецэнтра, які даў магчымасць значна палепшыць якасць тэлевізіўнага вяшчання і арганізаваць перадачу рэспубліканскай перадачы каляровага тэлебачання.