УВОДЗІНЫ
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА:
Варыянты запісу СМС
СМС, культура мовы і прафесія
Адкуль узяўся стыль СМС
Возможно вы искали - Реферат: Творческий путь Л.Парфенова
Стылістыка і аб'екты яе вывучэння. Функцыянальныя
стылі мовы
Выкарыстоўванне розных стыляў пры напісанні СМС
Ці дэградуе мова ад выкарыстання СМС?
СМС і творчасць
Похожий материал - Реферат: Художественное начало и действенность фельетона
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
ДАДАТАК 1. СКАРАЧЭННІ І АБРЭВІЯТУРЫ
ДАДАТАК 2. АПІСАННЕ СМАЙЛІКАЎ
УВОДЗІНЫ
На сённяшні дзень на Беларусі больш за мільён карыстальнікаў сотавых тэлефонаў. Калі мабільнікі толькі распрацоўваліся у канцы семідзесятых, іх вынаходнікі нават і думаць не маглі, што міне дваццаць пяць год - і партатыўныя тэлефоны стануць не прастой "званілкай", а невычарпальнай крыніцай ведаў, зносін і гульняў, як стала з міравой інфармацыйнай сеткай Інтэрнэт. Больш таго, сёння можна з упэўненасцю казаць, што сотавы тэлефон стаў "бацькам" новай культуры - мабільнай культуры. З цягам часу сталі з'яўляцца новыя тэхналогіі, і на цяперашні момант гэтыя тэхналогіі становяцца прабацькам новых субкультур, плыняў і сусветных рухаў.
Очень интересно - Реферат: Шпаргалки з курсу Теорія і методіка журналістської творчості ГЕК
У 1991 годзе Еўрапейскі інстытут стандартаў у галіне тэлекамунікацыі прапанаваў ідэю абмену кароткімі тэкставымі паведамленнямі паміж тэлефонамі. Ідэя спадабалася вытворцам тэлефонаў, а таксама аператарам мабільнай сувязі, і ў хуткім часе адбылася перадача першага SMS (Short Message Service. Пра гэта нават існуе цэлая легенда. Расказваюць, быццам супрацоўнік кампаніі VodafoneНейл Папуорт адправиў на сотавыя тэлефоны сваіх калег віншаванне "MerryChristmas!" ("Шчаслівага Ражджаства!"), якое прынята лічыць самай першай у гісторыі чалавецтва СМС-кай. Так гэта было на самай справе ці не - ніхто не ведае. Магчыма, эксперыментальныя СМС дасылаліся і да гэтага, а гісторыя з Ражджаством была прыдумана як добры рэкламна-маркетынгавы ход (тут можна узгадаць адсутнасць дакладных звестак наконт першага паслання паі электроннай пошце - было гэта знакамітае "QWERTYUIOP" ці не). Аднак на цяперашні момант мы не маем дастатковых фактаў каб даказаць ці абвергнуць гэту гісторыю, і застаецца толькі паверыць, што вынаходніцтва СМС стала падарункам чалавецтву на светлае свята Ражджаства 1992 года.
У год свайго з'яўлення СМС не разглядаўся як самастойны сервіс, здольны заваяваць сэрцы мільёнаў карыстальнікаў мабільнай сувязі. Гэта даказвае той факт, што пасля знакамітага першга СМС-паведамлення тэхналогія была аддана амаль поўнаму забыццю на доўгія сем гадоў. Другое нараджэнне СМС адбылося ў 2000 годзе. Менавіта ў канцы мінулага - пачатку цяперашняга стагоддзяў мабільныя тэхналогіі актыўна развіваліся, і сотавы тэлефон станавіўся ўжо больш дасягальным. Людзі з невялікімі даходамі (напрыклад, студэнты) з'явіліся першымі актыўнымі карыстальнікамі СМС. СМС крочыць па планеце, і аналітыкі чакаюць, што ў гэтым годзе еўрапейцы дашлюць па сотавых сетках больш за 113 мільярдаў СМС-пасланняў. Згодна вынікам апытання, праведзенага часопісам "Mobile Choice", для 29 адсоткаў з тысячы апытаных карыстальнікаў сетак мабільнай сувязі менавіта магчымасць дасылаць тэкставыя паведамленні стала галоўным матывам для куплі сотавага тэлефона. У сярэднім на аднаго абанента даводзіцца 250 СМС-ак у месяц, а некаторыя праводзяць за гэтым заняткам да сямі гадзін у дзень. Усё гэта прывяло да таго, што сфарміраваўся так званы СМС-стыль.
Навучаючыся на факультэце журналістыкі, мне даводзілася неаднаразова пісаць у газеты артыкулы пра сотавую сувязь, таму я і выбраў у якасці тэмы курсавой працы стыль і стылістыку СМС-паведамленняў як адну з блізкіх мне. Задача дадзенай працы - раскрыць сутнасць СМС-стылю, прааналізаваць стылістыку кароткіх паведамленняў, давесці да масавай свядомасці неабходнасць больш глыбокіх даследванняў у гэтым накірунку. Бо з кожным днём гэтая галіна найноўшых тэхналогій развіваецца ўсё больш, прыўносячы ва ўжо сяк-так распрацаваныя нормы нешта новае, авангарднае, а часам і рэвалюцыйнае (можна ўзгадаць сістэму прэдыкатыўнага ўводу тэксту Т9 і якія недарэчнасці часам атрымліваюцца пры карыстанні ёю). Праглядзеўшы шмат Інтэрнэт-рэсурсаў и прачытаўшы стосы літаратуры, я прыйшоў да высновы, што да сённяшняга дня не рабілася значных спроб разабрацца ў гэтай складанай справе дасканала. Усё, што можна было па крупіцах знайсці у сусветнай павуціне, - гэта аматарскія распрацоўкі, вынікі калектыінай творчасці, а часам і штучнае, "праз сілу" выдумванне розных класіфікацый, сістэматызацый і абагульненняў. СМС-рух, калі можна так сказаць - гэта рух міжнародны, і таму, як падчас Вавілонскага стоўпатварэння, карыстальнікі сотавых тэлефонаў з Англіі не разумеюць "он-лайн" людзей з Амерыкі, хоць і карыстаюцца адной і той жа мовай і аднымі і тымі ж літаркамі на кнопках апаратаі сувязі. Ды што там доўга шукаць - нават у межах нашай краіны ці проста сталіцы існуе такая колькасць розных стылявых асаблівасцей падчас перапіскі з дапамогаю СМС, што гэта парою прыводзіць да значных непаразуменняў паміж сябрамі, якія пры нармальных, вусных зносінах налаўчыліся разумець адзін аднаго з паўслова. Як ужо было сказана, праца - новая, якая павінна ўвабраць у сябе дасягненні розных распрацоўшчыкаў дадзенай тэмы, і таму на звышаб'ектыўнасць не прэтэндуе. Навізна працы вызначаецца яшчэ і тым, што ў Інтэрнэце не завяршыліся поспехам спробы не толькі знайсці гатовыя даклады і паведамленні на спецыялізаваных сайтах рэфератаў www.bankreferatov.ru, www.referat.ru, www.library.by і інш.), але і простае увядзенне у акно пошуку якога-небудзь www.ya.ru, дзе "Знойдзецца ўсё", "Рамблера" і іншых больш дробных пошукавых сістэм слоў "стыль СМС" давала ў выніку вельмі мала карысных спасылак, адкуль можна было б запазычыць цікавую інфармацыю.
Тэма даследвання, зразумела, вельмі актуальная, бо адны даследчыкі лічаць, што з уваходам у наша жыццё СМС моладзь развучаецца прыгожа пісаць, нестандартна думаць, што яна не выкарыстоўвае прыгожыя літаратурныя выразы, ужываючы толькі нейкія незразумелыя ерогліфы і нават размаўляючы выключна з дапамогай скарачэнняй і апрошчванняў.
У даследванні будзе вывучацца сучасная мова кароткіх паведамленняўСМС - руская, ангельская і так званы "ругліш", ці "трансліт" - запіс рускамоўных паведамленняў лацінскімі літарамі. Непасрэдны аспект даследвання - гэта стылістычныя асаблівасці ўжывання тых ці іншых слоў, сімвалаў, лічбаў і літар, іх узаемазамена і залежная ад гэтага эмацыянальная афарбоўка усяго паслання.
ВАРЫЯНТЫ ЗАПІСУ СМС
Вам будет интересно - Реферат: Шпора
Для таго каб пачаць разважаць пра асаблівасці стылю СМС-паведамленняў, трэба спачатку разабрацца ў тым, адкуль яны бяруцца і як афармляюцца. Дык вось, любую думку можна выказаць пры дапамозе 12 клавіш сотавага тэлефона. Літаркі размяркоўваюцца па кнопках такім чынам: 2 - a, b, c; 3 - d, e, f; 4 - g, h, i; 5 - j, k, l; 6 - m, n, o; 7 - p, q, r, s; 8 - t, u, v; 9 - w, x, y, z . Акрамя таго, ёсць яшчэ самі лічбы, якімі таксама можна пісаць тэксты (пра гэта пасля). Здаецца, гэтага дастаткова. Але ж для таго, каб надаць свайму паведамленню тую ці іншую стылістычную афарбоўку, выкарыстоўваюцца яшчэ спецыяльныя сімвалы. На кнопках 0, * і # знаходзяцца такія значкі як ! " № ; % : ? * ( ) _ + - = \ / ~ ` @ # $ % ^ & * <> . Прычым бывае, што гэтымі самымі спецсімваламі "прасунутыя людзі" карыстаюцца часцей, чым 26 літарамі ангельскага алфавіту. Трэба яшчэ дадаць, што акрамя агульнапрынятых літар і сімвалаў, у большасці сучасных тэлефонаў можна знайсці літары і сімвалы, уласцівыя той ці іншай мове, напрыклад, ? E g ? і іншыя. Вось з усіх гэтых знакаў і складаецца аб'ект вывучэння дадзенай курсавой працы. Такім чынам, разгледзім стандартнае СМС-паведамленне, запісанае лацінкай. "Katya, privet! Ya uzhe osvobodilsya ot raboty i skoro budu u tebya. Tvoya podruga Yana prosila peredat', chto perezvonit vecherom. Ya tebya ochen' lyublyu. Alex ". Магчыма, яно не вельмі стандартнае з боку гледжання перадаваемай думкі ці варыянта афармлення, але яно займае 160 сімвалаў - менавіта столькі адводзіцца на напісанне аднаго СМС-паведамлення ў большасці сотавых сетак планеты. Зараз прааналізуем гэты тэкст. Розныя людзі набралі б гэты сказ па-свойму. Па-першае, памякчэнне літары t у першым слове можна перадаць чатырма спосабамі (Katya, Katja, Katia, Kat'a ) ці ўвогуле не перадаваць яе (Kata ), спадзяючыся, што адрасат сам усё зразумее. Далей, гук [ж'] у слове uzhe. Яго таксама можна перадаць некалькімі пуцямі (uzhe, uje, uge, uze ; ці выкарыстаць літару з іншай мовы: uĝe, але ў такім выпадку прыйдзецца патраціць больш часу, каб знайсці гэтую літару, бо, як ужо было сказана вышэй, адной клавішы прысвойваецца некалькі сімвалаў - ад трох да дзесяці!). Гэтаксама справа абстаіць і з астатнімі гукамі. Гук [ч] можна перадаць так: c, ĉ, č, ch, tch ці лічбай 4; гук [ш] - s, ś, ŝ, ş, š, sh ці лічбай 6. З рускай літарай "щ" таксама часта ўзнікаюць складанасці - ці напісаць sch, ці на нямецкі манер shch , ці s'h , ці выкарыстоўваць ş - для абазначэння гуку [ш], а š - для [щ], бо тры і нават чатыры сімвалы зніжаюць пераважную адметнасць усіх СМС-паведамленняі - аператыўнасць. Замест цвёрдага знаку ўжываецца апостраф, а літары ё, я, ю можна распісаць як yo, ya, yu; jo, ja, ju ці ўсё ж пакінуць проста e, a, u - у надзеі, што той, каму дасылаеш СМС-ку, цябе зразумее. Акрамя таго, для ўсіх вышэй пералічаных "арфаграм" аітар лічыць магчымым такое размежаванне: літара "ц" - c, "ч" - C , "ш" - S, "щ" - SS.
Нарэшце, вельмі шырока пры напісанні тэкстаў СМС-стылю выкарыстоўваюцца спецсімвалы, якія могуць ужывацца як самі па сабе, так і камбінавана, у выглядзе так званых смайлікаў (ад ангельскага smile - усмешка), бо калі павярнуць такі смайлік убок на 90 градусаў, складваецца ўражванне, што на цябе глядзіць усміхаючыся (ці з якім-небудзь іншым выразам) твар. Класічны варыянт: :-) ці проста :) (калекцыю найбольш ужывальных смайлікаў, якія за апошнія часы сталі зразумелымі людзям па ўсім свеце, глядзі ў дадатках). Далей, усё часцей у СМС-пасланнях выкарыстоўваюцца складаныя скарачэнні, часцей за ўсё прыйшоўшыя з ангельскай мовы і часткова русіфікаваныя. Апошні варыянт - гэта як спецыфічны ангельскі гумар, які, як кажуць, узнік з-за недакладнага перакладу. Напрыклад, тыповае скарачэнне RUOK? Першая літара вымаўляецца у ангельскай мове як [a:], так жа сама, як і слова Are , другая - як [ю] - і слова You мае такое ж вымаўленне. апошнія дзве літары - гэта знаёмае ўсім ОК (а'кей, г.зн. "усё добра"), і ў суме атрымліваем: [а:] [ю] [окей]?, што значыць "Are You O'kay ?" ("у цябе ўсё добра?"). Дык вось гэты варыянт ужо настолькі прыжыўся у рускай гутарковай мове, што і на пісьме (у Інтэрнэт-чатах ды СМС-паведамленнях) бачым: РУОК? Калекцыю скарачэнняў таксама глядзі ў дадатках.
СМС, КУЛЬТУРА МОВЫ І ПРАФЕСІЯ
Крыху больш чым за год таму Інтэрнэт-партал Compulenta.ru апублікаваў вынікі даследвання, звязанага з СМС-паведамленнямі. Вучоныя сцвярджаюць, што будучую прафесію дзіцяці можна вызначыць па тым, як падлетак набірае кароткія паведамленні на мабільным тэлефоне. У праведзеным даследванні навукоўцы прааналізавалі навыкі набору СМС у тысячы дарослых людзей. Як выявілася, ва ўладальнікаў мабільных тэлефонаў, працуючых у адной і той жа плыні, ёсць падабенствы у спосабе набору кароткіх паведамленняў СМС. Прадстаўнікі розных прафесій былі падзелены на чатыры групы - "творцы", "жанглёры", "кантралёры" і "памочнікі".
"Творцы" (акторы, дызайнеры, рэкламныя агенты, садоўнікі) выкарыстоўваюць самыя модныя тэкставыя абрэвіятуры і слэнг, пішуць паведамленні з чаргуючыміся вялікімі і малымі літарамі, малююць літары ці невялічкія карцінкі з дапамогай сімвалаў, выдумляюць свае застаўкі, пішуць сваю «мабільную» музыку, а таксама часта… губляюць свой мабільны тэлефон з усімі дадзенымі.
"Жанглёры" (настаўнікі, офісныя працаўнікі, працаўнікі службаў выратавання) выкарыстоўваюць вялікія і маленькія літары, правільна ставяць знакі прыпынку, ужываюць афіцыйна-дзелавы стыль і амаль не ведаюць аб прызначэнні абрэвіятур і смайлікаў; ніколі не губляюць "мабілу" і заўсёды дакладна ведаюць, дзе ён знаходзіцца.
Похожий материал - Реферат: Шпоры по PR
"Кантралёры" (ваенныя, адвакаты і гандлёвыя прадстаўнікі) заўсёды выкарыстоўваюць толькі вялікія літары (ад чаго паведамленне амаль "крычыць"), ніколі не карыстаюцца абрэвіятурамі, скарачэннямі і смайлікамі, эканомяць грошы на сваім рахунку і таму дасылаюць толькі лаканічныя паведамленні, якія, тым не менш, утрымліваюць у сабе ўсю неабходную інфармацыю.
"Памочнікі" (няні, сядзелкі, асістэнты) заўсёды выкарыстоўваюць толькі малыя літары (бо лянота працаваць з вялікімі), дадаюць у паведамленні сімволіку (напрыклад, смайлікі, але на вялізныя малюнкі і тым больш на анімаваныя застаўкі іх не хапае), любяць гуляць у СМС-гульні і нярэдка праводзяць са сваім тэлефонам, ліхаманкава націскаючы на іх кнопкі, па некалькі гадзін у дзень.
На думку псіхолага Сіднея Крауна, прымаўшага удзел у даследванні, калі паглядзець на тое, як кароткія паведамленні дасылаюцца дзецьмі, можна вызначыць, якую прафесію яны абяруць для сябе ў будучыні. "У наш час дзеці ўсё менш пішуць асадкай па бумазе. Таму нам даводзіцца шукаць новыя спосабы вызначэння асабістых характарыстык дзіцяці, асабліва ў тым, што датычыць яго будучай прафесіі", - заявіў Сідней Краун.
Насамрэч, у апошнія часы назіраецца павелічэнне колькасці мабільных тэлефонаў сярод дзяцей. Гэтаму спрыяюць як невялікія цэны на тэлефоны, так і тое, што ім падабаецца браць прыклад з дарослых і націскаць кнопачкі на трубках. Нягледзячы на тое, што некаторыя даследчыкі лічаць, быццам стыль пісьма СМС адмоўна ўплывае на граматычны лад мовы, іншыя супрацьпастаўляюць ім свае доказы, што гэты стыль спрыяе развіццю творчых здольнасцей у моладзі. Невялікая прастора і абмежаваная колькасць сімвалаў і смайлікаў прымушае карыстальнікаў максімальна творча падыходзіць да задачы напісання кароткага паведамлення. Усё гэта вучыць моладзь па-новаму выказваць свае думкі, пачуцці і эмоцыі. Да таго ж на кніжных палічках планеты з'яўляецца ўсё больш тэматычных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Так, ангельская кампанія "Genie" выдала першы ў свеце слоўнік агульнаўжывальных скарачэнняў для сістэмы кароткіх паведамленняў, перадаваемых на сотавы тэлефон. Кніжка кішэннага памеру ўтрымлівае некалькі тысяч скарачэнняў на ўсе жыццёвыя выпадкі. У той жа "старай добрай Англіі" на гэтай глебе адбыўся скандал. Групы бацькоў-актывістаў закідваюць скаргамі выдавецтва "The Eight Day", якое вырашыла выдаць для навучэнцаў сярэдніх школ у рэкламных мэтах бясплатны кампакт-дыск з найбольш распаўсюджанымі лаянкавымі словамі. Слоўнік "Rude Text Book" ("Няветлівая кніга") змесціць у сабе каля сотні непрыстойных слоў на ангельскаі мове і іх абрэвіятуры для выкарыстання ў СМС-паведляннях. 600 копій дыска будуць распаўсюджаны каля школ для дзяцей ад 12 да 16 год.
АДКУЛЬ УЗЯЎСЯ СТЫЛЬ СМС