Курсовая работа: Канцэптуальны аналіз часопіса "Студэнцкая думка"

Уводзіны…………………………………………………….………..……..3

1. Часопіс “Студэнцкая думка” 1925 – 1935 гг.

1.1.Сітуацыя ў Заходняй Беларусі…………………………...…………4-5

1.2. Віленская “Студэнцкая думка”……………………………………..6-9

2. “Студэнцкая думка” часоў Перабудовы

Возможно вы искали - Курсовая работа: Каталог издательства как средство рекламы книг, его роль в маркетинговой кампании издательства

2.1. Феномен Перабудовы………………………………………….....10-11

2.2. “Студэнцкая думка” напрыканцы 80-х-пачатку 90-х…………..12-13

3. “Студэнцкая думка” канца 90-х – 2000-х

3.1. Грамадска-палітычнае жыццё з 90-х і да нашага часу…………14-15

3.2. Папяровы часопіс да 2005 года…………………………………..16-21

Похожий материал - Реферат: Кинорежиссер Дзига Вертов

3.3. Multimedia СМІ CDMAG………………………………………....22-23

Заключэнне……………………………………………………………...…24

Дадатак 1…… ………………………………………………………...…..25

Дадатак 2…………………………………………………………….…26-29

Спіс літаратуры………………………………………………………..30-31


Уводзіны

Очень интересно - Контрольная работа: Классификация средств массовой информации и история их развития

Моладзевая прэса Беларусы – прэса надзвычай заняпалая і неразвітая. Дадзены факт мяне, маладую асобую і студэнтку журфака, не можа не кранаць. Мною было праведзена сацыялагічнае даследаванне на тэму “стаўленне студэнтаў г. Мінска да беларускіх моладзевых друкаваных і інтэрнэт (онлайн) СМІ”[1] , у выніку якога высветлілася, што ў Беларусі няма НІВОДНАГА насамрэч уплывовага, насамрэч запатрабаванага і масавага выдання для моладзевай аўдыторыі.

Я студэнтка. Менавіта таму мной было абранае менавіта моладзевае СМІ “Студэнцкая думка”, якое, на мой погляд, адрозніваецца ад іншых студэнцкіх выданняў Беларусі, мае даволі цікавую гісторыю і выходзіла ў свет у розныя эпохі.

Аб’ект майго даследавання – “Студэнцкая думка” 1924 -1935 гг.; часоў Перабудовы; з 1998 і па наш час. Мэта – зрабіць канцэптуальны аналіз выдання. Задачы - адзначыць асноўныя адрозненні між рознымі перыядамі выдання; паназіраць, як рэаліі, характарыстыкі, патрэбы часу адлюстроўваліся на старонках часопіса, на ягоным лёсе; вызначыць, што цікава студэнцкай аўдыторыі ў розныя часы і на цяперашні момант; зрабіць пэўныя высновы для сваёй далейшай журналісцкай дзейнасці, якая, спадзяюся, будзе працягвацца.


1.Часопіс “Студэнцкая думка” 1924 -1935 гадоў.

1.1. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі

У 1921 годзе частка тэрыторыі Беларусі адыходзіць да Польшчы (Гэта былі наступныя паветы: Берасцейскі, Беластоцкі, Сакольскі, Гарадзенскі, Ваўкавыскі, Пружанскі, Кобрынскі, Слонімскі, Баранавіцкі, Косаўскі, Пінскі, Стаўпецкі, Наваградскі, Нясвіжскі, Лідскі, Шчучынскі, Ашмянскі, Маладзечанскі, Вілейскі, Браслаўскі, Пастаўскі, Дзіснейскі і Глыбоцкі). Палякі называюць Заходнюю Беларусь “усходнія крэсы (ускраіна) Польшчы” і ўспрымаюць беларускую тэрыторыю як крыніцу таннай сыравіны, рабочай сілы і рынак збыту для польскай прамысловасці.

Вільня, аднак, была палітычным і культурным цэнтрам Заходняй Беларусі, яе неафіцыйнай сталіцай. Тут знаходзіліся сядзібы ўсіх беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый, працавала беларуская гімназія, беларускі музей, шэраг навуковых і культурна-асветных установаў, рэдакцыі газет і часопісаў. Выходзілі сельскагаспадарчы часопіс “Саха”, дзіцячы часопісы “Заранка”, “Пралескі”, моладзевы “Шлях моладзі”, гумарыстычны “Авадзень” і інш.

Вам будет интересно - Курсовая работа: Книга. Основные функции и свойства

У Вільні “сярод беларускай студэнцкай моладзі беларускую працу праводзіў Беларускі Студэнцкі Саюз і Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы. Яны ладзілі рэфераты, дыскусіі, канцэрты, прадстаўленні, экскурсіі”. [24; 192] Менавіта Беларускі Студэнцкі Саюз выдаваў часопіс “Студэнцкая думка”.

Але ж становішча Заходняй Беларусі ўвесь час змянялася да горшага, і напярэдадні другой сусветнай вайны колькасць культурна-асветніцкіх установаў у выніку шавіністычнае палітыкі польскіх уладаў значна зменшылася. Жорсткія захады робяць польскія ўлады па ліквідацыі беларускай мовы. Пачалося з забароны рабіць беларускія прадстаўленні, лекцыі, курсы. Далей – ліквідавалі гурткі і бібліятэкі. “Беларускаму Студэнцкаму Саюзу забаронена было ладзіць лекцыі на правінцыі і беларускія канцэрты ў Вільні, а ягоным сябрам насіць шапкі і значкі свае беларускае студэнцкае арганізацыі”. [24;193 ] За выпісванне і чытанне беларускіх газет даваліся штрафы альбо біццё, пошта папросту не аддавала перыядычныя выданні падпішчыкам.Часопіс “Студэнцкая думка” заўважае на сваіх старонках, што цяжка цяпер моладзі з яе крохкай, яшчэ не аформленай псіхікай. Тагачасную сітуацыю апісвае так: “Пасьля вайны і рэвалюцыі на Усходзе, пасьля падзелу Беларусі дужэйшымі суседзямі, пасьля патаптаньня імі найсьвяцейшага Ідэалу нашага народу – моладзь апынулася ў стане страшэннае духовае дэпрэсіі”, - [ 1; 4]

Такім чынам, у 20-я - 30-я гады на тэрыторыі Заходняй Беларусі панаваў прыгнёт над беларускай культурай, ініцыятывы беларусаў падаўляліся.

1.2. Віленская “Студэнцкая думка”

“Студэнцкая думка”, грамадска-навуковы і літаратурны часопіс беларускага студэнцтва, выходзіў у Вільні. З 1924 па 1935 год з’яўляецца 15 нумароў. Сярэдні аб’ём выдання – 30 старонак.

У 20-я – 30-я гады студэнты Савецкай Беларусі навучаліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Сельска-Гаспадарчай Акадэміі ў Горы-Горках. Другім жа беларускім студэнскім асяродкам была Заходняя Беларусь – у прыватнасці, Вільня. За мяжой – Польшча (а ў першую чаргу Варшава); Прага, дзе утварылася славутае на той час “Аб’яднанне Беларускіх Студэнскіх Арганізацыяў”; Рыга.

Похожий материал - Контрольная работа: Книгодело

“Студэнцкая думка” выходзіць нерэгулярна. У рубрыцы “Хроніка” у №3(4) чытаем: “Па загаду п.Камісара Ураду на м.Вільню сканфіскаваны №2(3) “Студэнцкая думка” ” [2 ; 31]. Акрамя гэтага, існуюць фінансавыя праблемы, часопіс падтрымліваецца ахвяраваннямі. У 25-26 гадах “Студэнцкая думка” друкуе рэкламу украінскіх СМІ.

№ 1 распачынаецца вершам В.Курачыцкага:

“Ідзі па дарозе і цернямі ўсланай;

І болю ня чуй, а ідзі бязустанна!