Реферат: Агульная характарыстыка прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гадоў

1. Уводзіны

2. Агульная характарыстыка прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гадоў.

2.1 Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду

2.2 Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы перыяду ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг.

2.3 Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду

Возможно вы искали - Реферат: Акмеизм и творчество Гумилева

3. Заключэнне

Спіс літаратуры


1. Уводзіны

Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што 60-я, 70-я, 80-я гады былi бадай найбольш плённымi за ўсю гiсторыю iснавання нашага прыгожага пiсьменства. Тут можна называць дзесяткi i дзесяткi прозвiшчаў лiтаратараў, якiя ў прозе, паэзii, драматургii, крытыцы стварылi нямала выдатных твораў. Варта нагадаць хаця б некалькiх: Мележ, Брыль, Стральцоў, Караткевiч, Адамчык, Алесь Адамовiч, Пташнiкаў, Чыгрынаў, Сачанка, Панчанка, Барадулiн i г.д. i да т.п. Але праблема ў iншым: беларуская лiтаратура 60-80-х гадоў не супадала не толькi з тымi працэсамi, што адбывалiся вонкi яе ў сусветнай лiтаратуры, але ўжо не супадала i з уласнай тэмпаральнасцю, i таму яна як бы нерухома завiсла сама ў сабе, пазбаўленая як знадворкавых, гэтак i ўнутраных кантэкстуальных повязяў. Гэта вельмi рызыкоўная тэза, магчыма нават авантурная, але па сцверджаннях аўтараў, беларуская лiтаратура згаданага перыяду ўжо патрабавала мадэрну, аднак натуральны поклiч быў заглушаны рэпрэсiўнай iдэалогiяй.

Беларуская проза разглядаемага перыяду жыве клопатам пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай увагай да асобы чалавека і штодзённых праяў яго жыцця. Рэальныя здабыткі прозы гэтага перыяду немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” творамі В.Быкава, І.Навуменкі, І.Чыгрынава, А.Адамовіча, У.Калесніка, С.Алексіевіч і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам, пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў.


2. Агульная характарыстыка прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гадоў

2.1 Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду

Похожий материал - Реферат: Акмеизм как литературное направление

З другой паловы 60-х гадоў “адліга”, якая назіралася ў літаратурным працэсе ранейшага перыяду, пачала сыходзіць, зноў падзьмулі суровыя вятры часу. Ужо 70-я ўладна скіравалі літаратуру ў ранейшае рэчышча. Палітыка і ідэалогія рэгламентавалі пафас, навязвалі дагматычна-вульгарныя схемы, высока ўзносілі прынцып партыйнасці як найярчэйшае праяўленне метаду сацрэалізму. Фармавалася скажонае ўяўленне пра прыроду і сутнасць мастацтва. Лакіроўка, фальш, кан’юнктура – такая тэндэнцыя праглядваецца на шляху літаратуры ў 70-я гады.

І ўсё ж літаратура 60-х гадоў выявіла абвостранае мастацкае разуменне адчуванне жыцця, гісторыі, з пільнай увагай скіравалася да чалавека, паглыбіла мастацка-псіхалагічны аналіз. Глыбокі чалавеказнаўчы змест характэрны для твораў Я.Брыля, І.Мележа, В.Быкава, І.Шамякіна і іншых пісьменнікаў. Матывы адказнасці перад гісторыяй і будучыняй, пошуку высокіх агульналюдскіх ідэалаў прыкметна прадвызначаюць пафас твораў.

Літаратура гэтага часу выока ўзняла народныя і гуманістычныя каштоўнасці, па-мастацку сур’ёзна, глыбока пачала асэнсоўваць гістарычныя і быційныя праблемы, пытанні свайго народа, праблемы жыцця як быцця чалавека ў часе, грамадстве, у агульнабыційным, філасофскім ракурсе. У гэты час актывізуецца развіццё ўсіх мастацкіх жанраў, пашыраюцца тэматычныя і стылёва-выяўленчыя абсягі літаратуры. 60-я гады пазначаны суровай праўдай вайны В.Быкава, грунтоўным даследаваннем беларускай душы, беларускага характару ў прозе І.Мележа, каларытнымі гістарычнымі выявамі У.Караткевіча, многімі іншымі таленавітымі імёнамі і творамі.

Нацыянальная літаратура апошніх дзесяцігоддзяў – з’ява ў ідэйна-мастацкім і стылёвым плане неаднародная, шматслойная, яна перажыла значную эвалюцыю, узбагаціла, пашырыла свае творчыя магчымасці і пошукі. 70-я – першая палова 80-х гг. – гэта час, калі літаратура выдатна паказала, што яна валодае ў цэлым даволі развітай традыцыяй аналітычна-пазнавальнага мастацкага мыслення.

Аднак шляхі літаратуры ў 70-я – першай палове 80-х гадоў былі няпростымі. Нягледзячы на важкія набыткі, яе эстэтычнае развіццё адчувальна замарудзілася. Падпаўшы пад партыйны, ідэалагічны ўплыў і дыктат, літаратура не магла не нарадзіць кан’юнктурныя і схематычныя творы з ідэалізаванымі вобразамі, спрошчанымі калізіямі жыцця і гісторыі. Назіралася тэматычная абмежаванасць, засілле светапоглядных і мастацкіх стэрэатыпаў, стрымліванне эстэтычных пошукаў. Негатыўныя тэндэнцыі, абумоўленыя часам таталітарызму, выявіліся ў творчасці нават самых вядомых пісьменнікаў. Несумненна, залежнасць творцы ад палітычных кірункаў грамадства, камуністычнай ідэалогіі, метаду сацрэалізму былі аб’ектыўныя і непазбежныя.

2.2 Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы перыяду ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг

Очень интересно - Реферат: Александр Блок

60-я гады для літаратуры – гэта ў значнай ступені час прозы, яе шматграннага жанрава-тэматычнага і стылёвага развіцця. Адраджалася сапраўдная чалавеказнаўчая сутнасць слоўнага мастацтва, узрастала мастацка-аналітычная глыбіня асэнсавання жыцця, часу, гісторыі. Тагачасная проза, нягледзячы на марудны адыход ад ранейшых стэрэатыпаў, павярнулася да рэальных праблем, канфліктаў, яна ўзвысіла маральна-этычныя каштоўнасці народнага жыцця, ідэалы праўды і гуманізму. На магістральным шляху прозы наўзбоч заставаліся бесканфліктнасць, ілюстрацыйна-павярхоўны паказ шчаслівага жыцця, вытворчых праблем і інш.

60-я гады – поўня росквіту беларускага рамана. Нацыянальная проза яшчэ не ведала такога багацця эпічных палотнаў. У гэты час былі створаны раманы І.Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”, Івана Шамякіна “Сэрца на далоні”, У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, І.Навуменкі “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”.

Раманны эпас засведчыў пра маштабнасць і сацыяльна-філасофскую глыбіню думкі беларускай прозы, яе здольнасць спасцігаць разнастайныя пласты жыцця, маральна-духоўны і гістарычны вопыт народа. Героі раманаў Івана Мележа праходзяць праз складаныя асабістыя і грамадскія выпрабаванні, яны ўвасобілі ў сабе трывогі і спадзяванні тагачаснай эпохі. Праз лёс Алеся Загорскага, галоўнага героя рамана “Каласы пад сярпом тваім”, і Юрася Братчыка з рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У.Караткевіч раскрывае духоўны і сацыяльна-філасофскі змест гістарычнага часу, пакзавае значнасць асобы ў лёсе народа. Абодва героя пісьменніка разам са сваім народам шукаюць праўду, справядлівасць, шчасце ня зямлі, становяцца яе патрыётамі і годнымі сынамі-заступнікамі. Буйныя эпічныя палотны У.Караткевіча – гэта грунтоўнае, яркае сцвярджэнне беларускага гістарычнага рамана.

Перыяд 70-х – першай палове 80-х гадоў нельга назваць заняпадам беларускага рамана. Наадварот, у гэтым жанры з’явіліся выдатныя і таленавітыя палотны. Беларускі раман выявіў глыбінныя пласты сацыяльна-псіхалагічнага, духоўнага быцця чалавека і народа на пакручастых шляхах складаных выпрабаванняў і пошукаў ісціны, праўды, чалавечнасці. У гэты час беларускі раман займае значныя эстэтычныя пазіцыі, бо з’яўляюцца творы І.Шамякіна “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1979), У.Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” (1984), І.Чыгрынава “Плач перапёлкі” (1970), “Апраўданне крыві” (1976), “Свае і чужынцы”, В.Казько “Неруш” (1983), В.Карамазава “Пушча” (1978).

Значнага плёну ў сваім развіцці дасягнула ў гэты час і беларуская аповесць. Гэты жанр займае вядучае месца ў творчасці В.Быкава (“Трэцяя ракета”, “Круглянскі мост”). Мастацкая прастора ў яго аповесцях характарызуецца лакальнасцю дзеяння, іншымі словамі, празаік сканцэнтроўвае ўвагу на невялікай па часе падзеі, эпізодзе з франтавой рэчаіснасці. В.Быкаў у аповесцях дасягнуў яркага творчага самараскрыцця. Яго творы вызначае лакальная і драматычная падзейнасць, глыбокая маральная і філасофская аснова канфлікту, адметная сюжэтна-кампазіцыйная арганізацыя, аналітычны чалавеказнаўчы пафас. Творы Васіля Быкава, тым не менш, вызначае дынамізм фабулы, востраканфліктнасць. Сюжэтная інтрыга, напружанасць дзеяння і, разам з гэтым, лірыка-рамантычная ўзнёсласць апавядання выяўляюцца ў гістарычных аповесцях У.Караткевіча (“Сівая легенда”, “Дзікае паляванне караля Стаха”). Цыкл аповесцяў Івана Шамякіна , аб’яднаны назвай “Трывожнае шчасце”, таксама стаў прыкметным крокам у развіцці беларсукай аповесці.

Вам будет интересно - Реферат: Александр Грин. Романы, повести, рассказы

Пазней з’яўляюцца творы А.Адамовіча “Хатынская аповесць” (1972), В.Быкава “Абеліск” (1971), “Знак бяды” (1982), У.Караткевіча “Чазенія”, В.Казько “Суд у Слабадзе” (1978), А.Кудраўца “Раніца” (1971), А.Жука “Халодная птушка” (1978), “Паляванне на Апошняга Жураўля” (1982).

У тагачаснай беларускай прозе з’явіўся не адзін дзесятак таленавітых беларускіх апавяданняў. Яркімі навелістамі сябе выявілі І.Шамякін, Я.Брыль, Б.Сачанка, І.Навуменка, М.Стральцоў, В.Адамчык, І.Чыгрынаў. Гэтыя празаікі па-майстэрску выпісваюць чалавечыя характары, умеюць надаць жыццёваму факту ёмістае абагульненне. Паэтам у прозе можна назваць М.Стральцова, аўтара зборніка “Сена на асфальце” (1966). Ягоныя апавяданні вызначае душэўная прачуласць, даверлівасць апавядальніцкага тону, незвычайная экспрэсіўнасць слоўных фарбаў.

Жанр мініяцюры ці абразка надзвычай актыўна развіваўся ў творчасці Я.Брыля (зборнікі “Жменя сонечных промняў”, “Свае старонкі”). Пісьменнік выяўляе тонкае адчуванне слова, эмацыянальна-філасофскую глыбіню светабачання. Некаторыя з ягоных твораў гучаць як вершы ў прозе.


2.3 Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду

Галоўнымі тэмамі ў прозе перыяду ІІ паловы 60-х – першай палове 80-х былі тэмы вайны і жыцця беларускай вёскі. Суровыя ваенные падзені праз прызму ўласнага вопыту ўбачылі Я.Брыль, В.Быкаў, А.Асіпенка, І.Пташнікаў, І.Навуменка, У.Дамашэвіч і іншыя пісьменнікамі. Выпакутаваную праўду пра чалавека на вайне В.Быкаў прынёс у кожны свой твор. У цэнтры ягонай творчасці – вобраз салдата-акопніка, які трапіў у пекла Вялікай Айчыннай і сустрэўся сам-насам са смерцю. В.Быкаў прайшоў цяжкімі франтавымі дарогамі, выжыў наперакор нягодам, каб расказаць трагічную праўду пра лёс чалавека на вайне. Суровымі рэалістычнымі фарбамі ён малюе характары людзей на мяжы выбару паміж смерцю і жыццём, мужнасцю і здрадай. Вайна для В.Быкава – тая лёсавызначальная падзея, экстрэмальная сітуацыя, якая гранічна выразна агаляе душу чалавека, нерв яго свядомасці, унутраную псіхалогію. Гераічнае і трагічнае ў аповесцях пісьменнікаі знаходзіцца ў цеснай гуманістычнай узаемасувязі. Усё, што адбываецца з чалавекам на вайне, празаік вымярае самай высокай мерай – жыццём, чалавечнасцю, маральнай праўдай.

Патрыятычна-вызваленчы рух даследуе ў сваіх раманах “Сасна пры дарозе” і “Вецер у соснах” І.Навуменка. Ён паказвае, што несла з сабой фашысцкая акупацыя, як драматычна склаўся лёс маладога пакалення, якое ўступала ў вайну. Падпольная і партызанская барацьба раскрыта І.Навуменкам з добрым веданнем яе сапраўдных рэалій, складанасцяў.

Похожий материал - Реферат: Аллегория и реализм в творчестве Ника Хоакина

Розныя пакаленні празаікаў асэнсоўваюць падзеі ваеннага мінулага, і, найперш, тыя, хто сам вочы ў вочы сустрэўся са смерцю на фронце, зведаў жахі акупацыі, партызаніў, вёў падпольную дзейнасць.

Народ і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну – тэматычны стрыжань раманаў І.Чыгрынава, В.Адамчыка, І.Пташнікава, Б.Сачанкі. Проза выйшла на новы круг асэнсавання ваеннага мінулага: адкрываюцца малавядомыя, забытыя і заблытаныя старонкі ваеннага мінулага.

Многія творы пра Вялікую Айчынную вайну грунтуюцца на дакументальнай аснове. Кніга А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка “Я з вогненнай вёскі” (1975) – страсны публіцыстычны дакумент, абвінавачанне фашызму. З ваенных эпізодаў, фактаў, лічбаў людзей, якія цудам уратаваліся з агню, складваецца цэласны вобраз нязломнага беларускага народа. Са старонак кнігі паўстаюць маці, бацькі, дзеці, якія выжылі, каб расказаць усяму свету пра здзекі катаў-нелюдзяў, пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі беларусаў.

У дакументальнай апровесці С.Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча” (1985) сабраны амаль дзвесце споведзяў жанчын-франтавічак, падпольшчыц і партызанак.