Уводзіны …………………………………………………………..……3-4
Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі
1.1. Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі……………………..…..5-7
1.2. Музычная рэцэнзія як жанр………………………………………8-10
Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі
Возможно вы искали - Контрольная работа: Направления государственной поддержки книгоиздания в Украине
2.1 Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ……………………….…..11-16
2.2. Практычнае напісанне рэцэнзіі…………………………………17-22
Заключэнне…………………………………………………………….….24
Дадатак
Музычныя рэцэнзіі ў часопісе “RollingStone”………..………….…24-25
Похожий материал - Реферат: Насилие на телевидении: угроза обществу или правда жизни?
Арцемій Троіцкі…………………………………………………………..25
Спіс літаратуры………………………………………..……………...26-27
Уводзіны
«Тое, што нас акаляе, гэта ўжо не музыка. Адна чвэрць насельніцтва ходзіць з плэерамі. Унікальны час! Музыка стала нечым большым…”- паведаміў мне ў інтэрвію піцерскі паэт і музыка Лёша Ніканаў. Музыка, самая сапраўдная музыка, засталася ў філармоніях і захапляе эліту.
12 красавіка 1954 года ў Злучаных Штатах Амерыкі выйшла пластынка гурта TheComets. Так нарадзіўся рок-н-рол.
Рок-музыка стала першай масавай музыкай у гісторыі. Больш таго, рок у разнастайных яго варыяцыях і адгалінаваннях (панк-рок, хардкор, грандж і г.д) нараджаў цэлыя моладзевыя субкультуры са сваімі каштоўнасцямі і сваёй ідэалогіяй. Са сваім стылем вопраткі і месцам тусовак.
Очень интересно - Курсовая работа: Национальная библиография Венгрии
Масавая музыка распачала ствараць камерцыйную калямузычную культуру. Байкі і банданы з выявымі папулярных гуртоў, арганізацыя маштабных фестываляў, глянцавыя часопісы з вялізарнымі плакатамі каманды Nirvana альбо TheProdigy.
Поп-культуру абслугоўвае журналістыка. І хаця тэрмін “музычная журналістыка” наўрад ці знойдзеш у падручніках і дапаможніках, ён трывала замацаваўся ў нашым лексіконе.
У 90-я гады дваццатага стагоддзя прафесія музычнага крытыка стала масавай. Рэцэнзія – самы запатрабаваны і распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Нялёгкі жанр, які патрабуе пэўнага досведу і кампетэнтнасці. Летась у Беларусі выйшла кніжка “222 альбомы беларускага року” , у якой сабраны рэцэнзіі на беларускія альбомы журналістаў В.Мартыненкі і А.Мельгуя. Кніга паспяхова раскупаецца меламанамі і музыкамі, што даказвае цікавасць да беларускай музыкі і жанру рэцэнзіі.
Музычная журналістыка, музычная крытыка – адгалінаванне да крыўды нераспрацаванае. Рэцэнзентаў не адукоўваюць ва універсітэтах, у беларускіх ВНУ няма адпаведных спецкурсаў. І падручнікаў па музычнай крытыцы выйшла ўсяго некалькі. Адзіны ў сваім родзе ў Беларусі падручнік- “Музыкальная журналистика” Т. Арловай.
На журфаку ж МГУ здарылася унікальная падзея: спецкурс па музычнай журналістыцы чытаў знакаміты Арцемій Троіцкі. І прачытаныя лекцыі адмысловай кнігай выдаў – “Я введу вас в мір ПОП…” Троіцкі чытаецца лёгка і займальна, але ж слушных парадаў і звестак канкрэтна з музычнай журналістыкі там малавата.
Вам будет интересно - Курсовая работа: Національні системи змі та захист національно державної ідентичності
З падлеткавага ўзросту музыка займала асобнае, значнае месца ў маім жыцці. На грунце музычных захапленняў я знаходзіла сяброў. Рок-канцэрты даравалі эйфарычную радасць. Беларускі рок прымусіў звярнуць увагу на палітычнае жыццё. Праз музыку я звярнулася да культуры гіпі, і, як “кветачныя дзеці”, распачала вандраваць аўтастопам. Менавіта таму я абрала сваёй тэмай рэцэнзію музычную. Чаму ж рэцэнзію? Калі пішаш, напрыклад, інфармацыйную справаздачу, рэпартаж з канцэрта, падзея як бы падштурховае здольнасці журналіста. Рэцэнзія патрабуе значна большага досведу і эрудыраванасці. Як і любая аналітыка, яна досыць складаны жанр, і таму выклікае ў мяне інтарэс.
Мэта працы – зазірнуць у гісторыю, паназіраць за ўзнікненнем рэцэнзіі і, нарэшце, больш ясна разабрацца, што ўяўляе сабой рэцэнзія сучасная і як яе пісаць.
Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі
1.1 . Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі
У перакладзе з грэчаскай мовы слова крытыка значыць “судзіць, разбіраць”.
“Крытыка 1. Абмеркаванне, разбор чаго-небудзь з мэтай ацаніць вартасць, выявіць недахопы Крытыка дапамагае выхаванню кадраў. Не вытрымліваць ніякай крытыкі 2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры. Музычная к. К. і літаратуразнаўства 3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў Падвергнуць крытыцы работу заатэхнікаў” [6 ; 304]
В. Белінскі пісаў: “Крытыкаваць – значыць шукаць і адкрываць у прыватнай з’яве агульныя законы розуму, па якім і праз якія яна магла быць, і вызначаць ступень жывога, арганічнага суаднясення прыватнай з’явы з яе ідэалам” [ 5; 10-11]
Похожий материал - Курсовая работа: Нелитературная лексика в прессе (на материале Воронежской печати)
“Згодна расшыранай трактоўцы, можна лічыць, што мастацкая крытыка існуе столькі, колькі існуе мастацтва. Цэнасны падыход да мастацкіх з’яваў, што адлюстроўваў мастацкія патрэбы грамадства на розных этапах ягонага гістарычная развіцця, быў заўсёды” [5; 7]
Але самастойную ролю як від мастацтва музыка распачала адыгрываць ў Старажытнай Грэцыі. “…таму і зараджэнне музычнай крытыкі адносіцца да эпохі антычнасці. Яе пачаткам прынята лічыць палеміку між прыхільнікамі Піфагора і Арыстаксена.”[4; 108] Паслядоўнікі Піфагора былі за нязменныя лагічныя правілы ў галіне музыкі, і, дарэчы, менавіта Піфагор вынайшаў камертон. Паслядоўнікі Арыстаксена на першае месца ставілі эстэтычны прынцып.
У сярэднявечча музыка цалкам падпарадкоўвалася царкве, што не дазваляла аніякіх крытычных адзнак. У эпоху Адраджэнне з’яўляюцца новыя стымулы і штуршкі для развіцця крытычнай думкі. В. Галілей выступае супраць шматгалосся ў музыцы, лічачы гэта рудыментам, што прыйшоў з сярэднявечча. Ён піша трактат “Дыялог пра старажытную і новую музыку”
Але як цалкам самастойная галіна музычная крытыка з’явілася толькі ў васемнаццатым стагоддзі. Першымі крытыкамі сталі людзі, непасрэдна звязаныя з музыкай. Гэта Г.Берліоз, Р. Шуман, Ф.Ліст, А.Барадзін…