Казкі пра жывёл, як ужо было сказана, вылучаюцца з казачнага эпасу перш за ўсё сістэмай вобразаў. Гэта творы, у якіх асноўнымі суб'ектамі або аб'ектамі дзеяння выступаюць жывёлы і птушкі. Сістэма вобразаў часам пашыраецца, уключае і людзей, але адным з галоўных персанажаў і ў гэтых выпадках заўсёды аказваецца жывёла ці птушка. Даследчыкі лічаць гэтыя казкі адной са старажытнейшых жанравых разнавіднасцей казачнага эпасу, аднак дакладнага малюнка ўзнікнення і развіцця казак аб жывёлах мы яшчэ не маем.
Вучоныя выказваюць розныя погляды на гэту праблему. Некаторыя па-ранейшаму вызначаюць магістральцую лінію развіцця казкі, у тым ліку і казкі пра жывёл, формулай «ад міфа да казкі», іншыя лічаць, што для фарміравання казак аб жывёлах патрэ'бны былі пэўныя перадумовы як у сферы матэрыяльнай, так і духоўнай вытворчасці: наяў-насць пэўнага вопыту «бессвядома-мастацкага» асэнсавання свету, першых спроб утварэння вобразаў жывёл, першых прымітыўных сюжэтаў. Гэты першапачатковы вопыт мог быць набыты ў прымітыўных апавяданнях, дзе паступова канцэнтраваліся назіранні чалавека над навакольным светам, яго працоўны, у тым ліку і паляўнічы, вопыт. Тут узнікалі ўстойлівыя матывы, сюжэтныя сітуацыі, якія пастудо-ва ўваходзілі ў традыцыю, замацоўваліся ёй. Бясспрэчпа, у казках адбіліся міфалагічныя ўяўленні як сістэма поглядаў на навакольны свет і грамадскія адносіны, уласцівыя раннім этапам развіцця грамадства, але не яны далі пача-так казкатворчасці.
У гэтай сувязі варта прыгадаць разважанні вядомага вучонага У.Я.Гіропа аб паходжанні і развіцці чарадзейнай казкі. Ён падкрэсліваў, што сюжэт можа быць больш етаражытны за жанр. «Асобныя матывы, эпізоды, фабулыбылі раней, чым стваралася казка. Казкі яшчэ няма, але тыя ўяўленні, тыя вобразы, тыя фантастычныя або рэальньія падзеі, аб якіх яна апавядае, маглі мець месца ў даказкавых утварэннях або нават у рэальнасці». Такімі «даказкавымі ўтварэннямі», з якіх пачыналіся казкі аб жывёлах, маглі быць разнастайныя паляўнічыя анавяданні і іншыя элементарныя фальклорныятэксты. Дарэчы прыгадаць так-сама, што грамадству архаічнага тыпу ўласцівьгсінкрэтычны стан духоўнай культуры, дзе фальклорныя формы былі пераплецены з рознахарактарнымі комплексамі, якія ў ходзе развіцця парадзілі самыя розныя галіны духоўнай культуры — абрады, вераванні, міфы, наратыўныя жанры і інше. Казкі аб жывёлах фарміраваліся пад уплывам працоўнай практыкі як адзін са сродкаў абагульнення і замацавання працоўнага і сацыяльнага вопыту людзей і не адразу набылі прыкметныя адзнакі жанру.
Аб тым, што якраз у выніку працоўнай практыкі і рэальных, калі можна так сказаць у дачыненні да таго часу, адносін да навакольнага свету ўзніклі многія казкі аб жывёлах, сведчыць той факт, што яны вельмі трапна пера-даюць характары, звычаі, асаблівасці паводзін і нават рухаў розных жывёл. Каб адзначыць усе гэтыя якасці, чалавек павінен быў назіраць жывёл як звычайных істот, як прадмет палявання або прыручэння, а не як нейкае бажаство. У той жа час непасрэдныя водгукі татэмістычных уяўленняў, якія досыць шырока былі распаўсюджаны сярод славянскіх плямёнаў і ўплывалі на развіццё народнай творчасці, у наяўных запісах казак усходніх славян аб жывёлах сустракаюцца вельмі рэдка. Найбольш вядома казка пра мядзведзя на ліпавай назе. Яна рэзка адрозніваецца ад іншых казак, дзе галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца мядзведзь. Мядзведзь помсціць селяніну і яго жонцы затое, што яны нарушылі забарону паляваць на «свяшчэнную жывёлу» — татэма.
Далейшыя этапы эвалюцыі казак аб жывёлах, як і іх вытокі, высветліць таксама вельмі складана. Нават у са-хмых ранніх запісах нямала ўжо казак-алегорый, якія захавалі і пранеслі скрозь стагоддзі вобразную сістэму, але страцілі першапачатковы змест.
Возможно вы искали - Реферат: Бертольд Брехт и его "эпический театр"
Беларускія казкі аб жывёлах — адна з каларытнейшых з'яў не толькі ў беларускім фальклоры, але і ў Казач-ным эгіасе ўсіх славянскіх народаў, асабліва ўсходніх славян. У змесце і сістэме вобразаў беларускіх казак аб жывё-лах і казак іншых славянскіх народаў шмат агульнага. У гэтых творах дзейнічаюць дзікія і хатнія жывёлы, а такса-ма птушкі і насякомыя. Найболып вядомыя персанажы -лісіца, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качар, муха, пчалаі інш. Вельмі важнай асаблівасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва ўсіх творах за дзеючымі асобамі захоўваюцца найбольш тыповыя для іх якасці: асноўная рыса лісіцы — хітрасць, ваўка - прагнасць, ката - мудрасць і г.д. Такім чынам, з казак аб жывёлах перад намі паўстаюць не толькі цікавыя, жывыя, з характэрнымі асаблівасцямі паводзін і знешняга выгляду вобразы са свету жывёл, але ў першую чаргу воб-разы-абагульненні, якія раскрываюць перад слухачом у шматграннасці праяў сяброўства і здраду, бескарыслівасць і прагнасць, справядлівасць і ашуканства і т.і. Мы бачым своеасаблівы сінтэз: з аднаго боку, у вобразах казак аб жывёлах праявіліся вельмі трапныя назіранні людзей над навакольнай прыродай, а з другога — абагульнены вопыт грамадскага побыту, жыцця і ўзаемаадносін людзей, прычым гзта апошняе і вызначае змест вобраза.
Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю і лагічнай завершанасцю. Як і ўсе казачныя воб-разы, яны не маюць выразнай дэталізацыі, а звычайна падкрэсліваюць адну галоўную рысу характару.
Возьмем, напрыклад, казкі, у якіх асноўнай дзеючай асобай з'яўляецца лісіца. Хітрасць вызначае яе паводзіны ў сахмых разнастайных сітуацыях, у сутыкненнях з людзьмі і рознымі прадстаўнікамі свету жывёл. Хітрая лісіца спрыт-на ашуквае селяніна і ласуецца свежай рыбай; яна зна-ходзіць спосаб выбрацца з ямы, куды трапіла з іншымі звярамі; ашуканствам выманьвае ў дразда яго дзетак; шырока карыстаецца прагнасцю і дурасцю ваўка. Праўда, у некаторых казках ліса, нягледзячы на сваю хітрасць і спрыт, застаецца пераможанай. Яе пераможца - кот, які звычайна малюеццаў казках мудрым, адданым і смелым сябрам. Кот не толькі адбірае ў лісіцы свайго сябра — пеўніка, але і карае драпежніцу разам з яе дочкамі. Лісіцу перахітрыў чалавек: замест курэй ён прынёс у мяху двух сабак, якія і выцягнулі лісіцу з нары. Хітрыкі лісы выкрыў цецярук. Аднак і ў такіх казках, дзе ліса застаецца пераможанай, яна не пазбаўлена асноўнай сваёй якасці ~ хітрасці, побач з якой можна заўважыць і несумленнасць, і нават здрадніцтва.
Вельмі паслядоўна паказваюцца ў казках і вызначальныя рысы ваўка. Воўк прымае парады лісіцы і хвастом ловіць рыбу ў палонцы. Яму патрэбна толькі вялікая рыба, і ён, не зважаючы на словы лісы, прыгаворвае: «Лавіся, рыбка, усё вялікая ды вялікая», накуль яго хвост не ўмёрз у лёд і не збегліся з качэргамі сяляне. Перш чым з'есці каня, воўк згаджаецца зняць з яго падковы Г атрымлівае моцны ўдар капытам. Ствараючы вобраз прагнага, ненажэрнага і дурнога ваўка, народ гіпербалізуе гэтыя рысы, каб яшчэ мацней падкрэсліць усю іх непрывабнасць і агіднасць.
Побач з замацаваннем за пэўнымі персанажамі казак найбольш характэрных для іх рыс у казках аб жывёлах захоўваецца і строгая, заснаваная на сіле іерархія ў відносінах паміж гэтымі персанэокамі. Мядзведзь дужы, таму ён пануе над усім звярыным царствам (казка «Дзедава рукавіч-ка»), нягледзячы на відавочную непаваротлівасць і неразум-насць. Яго недалёкасцю шырока карыстаюцца ў сваіх інтарэсах іншыя драпежнікі, якія крыўдзяць безабаронных звяроў. Гэтыя казкі вельмі нагадвалі слухачам жыццё, у якім дужы панаваў над слабым, багаты над бедным. Казкі, якія выкрывалі сацыяльную няроўнасць і адлюстроўвалі крытычныя адносіны народа да рэлігіі, царквы і яе служак («Ліса-каталічка», «Курка-рабушка»), набывалі сатырычнае гучанне.
Похожий материал - Реферат: Бессмертное творение гения (М. А. Булгаков "Мастер и Маргарита")
У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяб-роўстве, шчырай і бескарыснай дапамозе, імкненні да спра-вядлівасці, рашуча асуджае няўдзячнасць і здрадніцтва таварышам, з тонкім гумарам высмейвае фанабэрыю, зайзд-расць, баязлівасць.
Заслугоўвае ўвагі характар канфлікту многіх казак аб жывёлах. Лісіца або каза выганяюць зайчыка з'яго хаткі, певень трапляе ў кіпцюры лісы, воўк збіраецца садраць кажух з авечкі, воўк праглынае казлянятак — усё гэта, па сутнасці, канфлікт сілы, сутыкненне дужага са слабым, але ў развіцці дзеяння на першы план выступаюць праблемы сацыяльнага або маральна-этычнага характару.
Лншага плана канфлікт у казках «Лісіца і жораў», «Жо-раў і чапля» і многіх да іх падобных, якія адлюстроўваюць сутыкненне характараў, а не супрацьлеглых сацыяльных сіл. У прасякнутых тонкім гумарам творах нас пацяшае гісторыя безвыніковага сватання жорава да чаплі і чаплі да жорава; частаванне лісіцы і жорава, якія так і не здолелі нічым паласавацца з-за ўзаемнай «гасціннасці»; спрэчка савы з варонай аб тым, чые дзеці прыгажэйшыя, і г.д Усе гэтыя малюнкі адлюстроўвалі рэальнае жыццё, уласцівыя людзям учынкі, іх станоўчыя якасці, а таксама слабасці і недахопы.
Называючы казкі аб жывёлах «перламі беларускага казачнага эпасу», даследчыкі мелі на ўвазе не толькі іх змест, але і мастацкае майстэрства. У свой час Я.Ф. Карскі пісаў, што проза беларускіх казак асаблівая: ёй уласцівы казачны склад, які знаходзіцца ў цеонай сувязі з іншымі відамі народнай паэзіі — песнямі, не кажучы ўжо аб пры-казках і прымаўках. Гэта палажэнне даследчыка датычыць усіх відаў беларускіх казак, але асабліва выразна казачны склад адчуваецца ў казках аб жывёлах, якія Я.Ф.Карскі шырока выкарыстоўвае для абгрунтавання сваёй думкі.
Адной з важных адзнак, што характарызуе казачны эпас са знешняга боку, Я.Карскі лічыў наяўнасць рыфмы, асаб-ліва ў прыказках-зачынах і ў канцоўках: сказы, якія ідуць адзін за адным, рыфмуюцца або ў дзеясловах унутры сказа, або ў апошніх словах.
Очень интересно - Реферат: Бессмертный "Фауст"
Своеасаблівы казачны склад ствараецца шырокім ужы-ваннем пастаянных эпітэтаў, параўнанняў, уключэннем у жывую тканіну апавядання песень, прыказак, прымавак, а таксама рознымі кампазіцыйнымі сродкамі: рэтардацыяй, паўторамі, формуламі і інш.
У пабудове казак аб жывёлах звычайна ёсць усе састаўныя часткі класічнай казкі: прыказка-зачын, завязка дзеяння, яго развіццё, фінал і канцоўка, хаця такая класічная схема не заўсёды вытрымліваецца, што залежыць і ад майстэрства казачніка і ад характару твора, дынамічнасці развіцця яго сюжэта.
Непасрэдна ў развіцці сюжэта беларускія казкі аб жывёлах маюць менш традыцыйнай абраднасці, чым, напрык-лад, чарадзейныя казкі. Аднак і ў гэтых творах ужываецца рэтардацыя, трохкратны паўтор дзеяння (напрыклад, лісіца тройчы крадзе пеўня, воўк тройчы спрабуе з'есці казлянят і г.д.), агульныя месцы і інш. Казкі аб жывёлах у большасці сваёй апавядаюць аб пэўных падзеях, здарэннях, разгортваючы іх перад слухачом у строгай паслядоўнасці. Пры гэтым важнае месца ў казках аб жывёлах займае дыялог, які дае здольнаму казачніку вельмі шырокія магчымасці для імправізацыі, пе-раўвасаблення. Дыялог складае аснову казак «Пчала і шэршань», «Ліса і цецярук» і інш.
Па асаблівасцях кампазіцыі сярод казак аб жывёлах вылучаецца груна к умулятыўных або, як іх яшчэ называюць, ланцужковых. Ад іншых твораў казач-нага эііасу яны адрозніваюцца тым, што лёгка падзяляюцца на асобныя сюжэтныя звенні. Кожнае са звенняў сюжэт-нага ланцуга ўключае ў сябе ўсе дэталі папярэдняга звяна і яшчэ нешта новае. 3 кожнай новай, наступнай ступенню павялічваецца лік дзеючых асоб, адбываецца так званае «на-рашчэнне» дзеяння. Па такім прынцыпе пабудаваны казкі «Курка-рабушка», «Верабей і былінка» і інш.
I ў кумулятыўных казках выказаны адносіны народа-да розных грамадскіх з'яў. Жартоўная развязка казкі «Курка-рабушка», у якой гаворыцца аб тым, што дзяк падраў свае кнігі, а поп падпаліў царкву, пэўным чынам харарста-рызуе адносіны працоўных да служак культу.
Вам будет интересно - Реферат: Библейские мотивы в романах Ч. Диккенса
Беларускія казкі аб жывёлах — частка казачнага эпасу славянскіх народаў — узбагачаюць паэзію славян новымі сюжэтамі, вобразахчі, мастацкімі сродкамі. Хаця болыпасць сюжэтаў беларускіх казак аб жывёлах мае паралелі з каз-камі іншых народаў і адзначана ў міжнародных паказаль-ніках, многія творы або дапаўняюць і пашыраюць вядомыя сюжэты, або зусім не маюць варыянтаў у вусна паэтычнай творчасці славян.
Казка «Дзяцел, воўк і лісіца» раскрывае перад слухачом улш вядомыя. рысы лісы і ваўка: хітрасць і кавар-насць першай і дурасць другога, але выяўляюцца гэтыя якасці ў дзеяннях і акалічнасцях, не адлюстраваных у казачным эпасе іншых славянскіх народаў. Даведаўшыся, шго воўк хоча справіць сабе кажух, лісіца раіць яму краўца, які «добра шые», «добра й мерае». Такім краўцом аказаўся папоўскі жарабец, які змалаціў капытамі ваўка і ледзь жывога зацягнуў яго на папоўскі двор. Сюжэт гэтай казкі на-бліжаецца да тыпу 47 параўнальнага паказальніка сложэтаў у сходнеславянскіх казак.
Своеасаблівы сюжэт казкі «Адчаго ваўкі званка баяцца». За добрую службу станавы дае лісіцы на некаторы час свой уласны званок, і з тае пары ўсюды людзі баяліся лісіцу і імкнуліся дагадзіць ёй, як самому станавому. Аднойчы воўк гіазычыў у лісіцы званок I пабег да пастухоў па барана. Але пастухі не далі ваўку веры, што ён прыйшоў ад станавога, набілі яго, а званок адабралі. 3 таго часу як пачуе воўк званок, так і ўцякае, бо думае, што гэта станав.ы шукае яго, каб пакараць. Сюжэт гэтай казкі зусім не адлю-страваны ў вядомых паказальніках казачных сюжэтаў і ўласцівы толькі беларускаму фальклору.
Сярод беларускіх казак аб жывёлах, сюжэты якіх адлюстраваны няпоўна ці зусім адсутнічаюць у паказальні ках казачных сюжэтаў, можна назваць некалькі твораў аб птушках і насякомых. Напрыклад, Е. Раманаў у другім томе «Матэрыялаў гга этнаграфіі Гродзенскай губерні» змясціў некалькі казак пра вяселле вераб'я і іншых птушак. Гэтыя казкі вельмі блізкія да песень, ад якіх, відаць, і бяруць свой пачатак, захоўваючы сюжэт, рытміку, рыфму. Заўважым, дарэчы, што песні пра вяселле вераб'я шырока вядрмы ў беларускай, рускай, украінскай народнай паэзіі, у творчасці іншых славянскіх народаў. Аднак нягледзячы на відавоч-ную блізкасць гэтых сюжэтаў да песенных, у нас няма падстаў не згаджацца з Е. Раманавым, які аднёс іх да казак, тым больш што ў яго ж працах варыянты гэтых твораў, калі яны бытавалі як песні, змешчаны ў раздзеле гумарыстычных песень.
Па матывіроўцы ўчынкаў і трактоўцы вобразаў арыгінальным творам з'яўляецца запісаная М. Федароўскім казка «Шэршань у сватох», хаця. яна некалькі нагадвае вядомы сюжэт аб сватанні жорава і чаплі.
Похожий материал - Реферат: Библейские мотивы в романе Даниеля Дефо "Робинзон Крузо"
Ужо толькі гэтыя прыклады даюць падставу сцвярджаць, што беларускія казкі аб жывёлах у пэўнай ступені пашыраюць тэматычныя рамкі казачнага эпасу славян, уз-багачаюць яго новымі сюжэтамі, уносяць нешта сваё, спецыфічнае ў сістэму вобразаў. Асноўныя героі беларускіх казак аб жывёлах тыя ж, што і ў казачным эпасе іншых славянскіх народаў. У той жа час нярэдка ў трактоўцы вобразаў з прычыны пэўных гістарычных умоў з'яўляюц-ца некаторыя новыя рысы, якія надаюць гэтым вобразам своеасаблівы каларыт і нават новае ідэйнае гучанне. 3 гэтага пункту погляду заслугоўвае ўвагі казка «Ліса-каталічка». У аснове яе ляжыць сюжэт, вызначаны «Няхай той серадзіць, хто на неба глядзіць» і сфармуляваны настул-ным чынам: «Лісіца адмаўляецца ўзяць мяса з пасткі, спасылаючыся на посны дзень (серада, пятніца); воўк трап-ляе ў пастку, лісіца забірае мяса». Па сутнасці, перад намі адна са шматлікіх казак, персанаж якой для ажыццяўлення сваёй задумы прыкрываецца набожнасцю, неабходнасцю строга прытрымлівацца ўказанняў і забаронаў царквы. Ужо сама па сабе падобная калізія садзейнічае выкрыццю ханжаства, двудушша і маны. Але ў беларускай казцы лісіца, каб растлумачыць мядзведзю, чаму яна сама не з'ела мяса, падкрэслівае, што яна — каталічка.
Гэты штрых у казачным вобразе не выпадковы і заключае ў сабе пэўны сэнс. У беларускім фальклоры народ з аднолькавай сілай і трапнасцю крытыкуе служак і праваслаўнай, і каталіцкай, і іудзейскай цэркваў, сектантаў, знаха-роў, шаптух. У адносін
Розныя канцэпцыі ў сувязі з гэтай праблемай выказаны ў фальклорных працах апошніх год. Так, У.П. Анікін на падставе этымалагічнага аналізу выказаў думку аб рэальнай аснове вобраза змея як фантастычнага ўвасаблення агнявых з’яў у прыродзеі ў быце. “Калі змей – агонь, - піша Анікін, - тады няцяжка зразумець, чаму казачны змей надзяляецца мноствам галоў: гэта шматлікія вогненныя языкі. На месцы зрубленных галоў вырастае мноства іншых.”
Казкі аб жывёлах, якія займаюць значнае месца ў казачным эпасе беларускага народа, з’яўляюцца па свайму паходжанню найбольш старажытнымі, аб чым сведчаць адбіткі старажытных вераванняў, наіўная першабытная фантазія некаторых твораў, сцёршая межы паміж светам жывёл і светам людзей. Узнікшы ў дакласавым грамадстве, казкі аб жывёлах развіваліся далей у класавым грамадстве, папаўняліся новымі творамі. На жаль, нават самыя першыя запісы беларускіх казак не даюць дастатковага матэрыялу для характарыстыкі гэтых твораў на ранніх этапах іх развіцця.