Реферат: Віктар Казько: біяграфія і творчасць

Казько Віктар Апанасавіч (н. 23.4.1940, г. Калінкавічы Гомельскай вобл), празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі 'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.

3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся В.Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. 3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной гаэеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971 В.Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссмя», у 1973—76 — часопіса «Неман». 3 1976 на творчай рабоце. У 1985—88 сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 зноў на творчай рабоце.

В.Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В.Казыср мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ен адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцей пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання — ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўваіу В.Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў В.Казько 70—80-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. № 9). Творам В.Казько ўласцівы драматызм, пераканаўчасць, псіхалагічнае заглыбленне. Вобразы, створаныя мастаком, набываюць сімвалічна-алегарычны сэнс, адкрытую публіцыстычнасць, філасафічнасць. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на многія мовы. Жыве ў Мінску.

Асноўныя напрамкі і матывы творчасці

Вопыт ваеннага дзяцінства стаўся асноватворным у творчым пошуку Віктара Казько. Паслядоўнасць і настойлівасць, з якой ён звяртаўся да тэмы ваеннага дзяцінства, надзвычайная эмацыянальнасць яго твораў, выключная пранізлівасць і «выбуховасць» інтанацыі абумовілі адметнасць празаіка ў кантэксце творчасці іншых прадстаўнікоў генерацыі пісьменнікаў так званага «сярэдняга пакалення», або «шасцідзесятнікаў».

Адметны і тая вастрыня, з якой В. Казько ставіць заблытаныя этычныя пытанні, і той спосаб вырашэння іх, які ў шэрагу твораў набывае кампазіцыйную і канцэптуальную форму маральнага суда.Як правіла, аўтар пазбягае паспешлівых і катэгарычных адказаў, галасы ўдзельнікаў «суда» гучаць згодна з прынцыпам поліфаніі, што робіць творы В. Казько аб'ектам ажыўленых дыскусій і спрэчак у бягучай крытыцы.

Возможно вы искали - Реферат: Віталь Вольскі

Крытыкі адзначалі ўскладнёную жанравую, сюжэтную, вобразную структуру твораў В. Казько, іх відавочную арыентацыю на эксперымент, фарматворчасць, умоўнасць: проза В. Казько далучаецца да тэндэнцыі, агульнай для ўсходнееўрапейскіх літаратур 1970—80-х гадоў, якую літаратуразнавец А. Бачароў слушна характарызаваў як інтэлектуалізацыю літаратуры. Міфалагізацыя, рэтраспектыўны аналіз, элементы прыпавесці і парабалы, «расшчапленне» мастацкага часу, «плынь свядомасці» — гэтыя рысы інтэлектуалізаванай прозы спалучаліся ў творах В. Казько з уск-ладнёнасцю канцэптуальнага пошуку. Такое спалучэнне адбывалася ў руху ад рэалізацыі вопыту ваеннага дзяцінства да асэнсавання іншых тэматычных і праблемных прасцягаў (чалавек і прырода, сусвет, чалавек і гісторыя).

Віктар Казько нарадзіўся ў мястэчку Калінкавічы ў 1940 г. — за год да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Вайна абышлася з хлопчыкам надзвычай жорстка — ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Хлопчык быў асуджаны на доўгія гады беспрытульнасці. Пасля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям'і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Гадаваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. 3 1956 г. Віктар Казько вучыўся ў Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме, потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы ў Сібіры. Яго ўражанні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры і бывай» (1974), напісаных на рускай мове.

«Сібірскі» перыяд жыцця будучага пісьменніка, паводле яго ўласнага прызнання, стаў пачаткам складанага псіхалагічнага пра-цэсу, звязанага з актыўнай працай памяці, — узгадваннем мінулага, пошуку свайго «я» ў ім. «У Сібіры, у далечыні ад роднага дому, каваўся ланцужок памяці, які звязваў мяне з маім домам, звяно за звяном паўставала мінулае. Мінулае гэта клікала ў дарогу да сябе самога. А можа быць, хто ведае, каб вярнуцца, трэба спачатку ўцячы, каб набыць што-небудзь, трэба нешта згубіць, каб навучыцца цаніць тое, што меў".

Гэтае пранікненне ў нетры ўласнай памяці, яе патаемныя сховы, спроба праз уласны ўспамін рэстаўраваць былое ў нечым тоесныя псіхалагічнаму экзерсісу, выкананаму Марсэлем Прустам у суб'ектыунай эпапеі «У пошуках згублейага часу». Як і французскі майстар, В. Казько перажыў той момант, калі вектар пісьменніцкай увагі накіраваўся ў былое, да вытокаў дзіцячай памяці.

Аналіз некаторых твораў пісьменніка

Большасць дзіцячых уражанняў, як сцвярджаюць псіхолагі, недасягальныя для іх асэнсавання, яны застаюцца ў тоўшчы несвядомага, але пад іх уплывам фармуецца асоба. Гэтыя непраяўленыя ўражанні здольны сублімавацца ва ўстойлівыя комплексы, актывізаваць творчы працэс. Такая схема дастаткова выразна праглядваецца ў першай аповесці В. Казько — «Высакосны год» (1972) і ў наступных яго творах.

Похожий материал - Реферат: Влияние персидской поэзии на русскую культуру ХІХ века

Дзіцячы вопыт служыць у гэтых творах не толькі каталізатарам, але і сюжэтнай, канцэптуальнай асновай. У «Высакосным годзе» яна ствараецца на падставе некалькіх успамінаў — астраўкоў у стыхіі несвядомага, — што належаць да таго часу, калі аўтару і яго герою-апавядальніку было ўсяго два-тры гады.

«Увогуле, першае маё ўражанне — гэта нейкае полымя фарбаў. 3 небыцця, мораку я трапляю адразу ў поўдзень, гарачы и сонечны, жоўты ад сонечнага святла, зялёны ад лесу, што абступае мяне. Бацька на двухколавым вазку вязе некуды ў лес закопваць швейную машынку. Я не памятаю яго твару, бачу толькі цёмнае вочка гэтай машынкі, рыжую ігліцу на дарозе. Гэта, напэўна, сорак першы год..."

Эпізод, згаданы пісьменнікам, амаль без змен адноўлены ў «Высакосным годзе" — як частка памяці цэнтральнага перса-нажа, Дзімы Прыгоды.

Другое абуджэнне аўтарскай памяці, таксама ўвасобленае ў «Высакосным годзе», споўненае трагізму; яно пераасэнсоўваецца пісьменнікам праз комплекс асабістай віны. У цёмную няпаленую хату трапляе снарад — і на вачах маленькага хлопчыка гіне маці. За яе нежывое цела з плачам чапляецца маленькая сястрычка. «Мне самому тады было ўсяго тры гады. Спалохаўся, вядома, уцёк. А сястра змерзла ў разбуранай хаце. І цяпер часта думаю, што неяк мог бы яе выратаваць, калі б таксама застаўся там».

Эпізоды ваеннага дзяцінства Дзімы Прыгоды падаюцца ў рэтраспектыўным плане, у выглядзе ўспамінаў, яркасць і пранізлівасць якіх выглядаюць нібы ўспышкі на фоне «дарослай» свядомасці героя — маладога чалавека, у якога за плячыма і сіроцкія, праведзеныя ў дзетдоме гады, і няпростая «абкатка Сібір'ю» — у шахце, на будоўлі. Спалучэнне двух поглядаў — дзіцячага і дарослага — утварае эфект так званага «падвойнага бачання».

Очень интересно - Реферат: Влияние частушки на формирование поэзии С.А. Есенина

Дзіцячаму погляду ўласцівы эйдэтызм (зрокавасць) успрыняцця, асацыятыўнасць, пэўная алагічнасць. Ваенныя рэаліі паўстаюць у полі такога зроку як штосьці адчужанае, бясконца варожае і малазразумелае. Узмацняе эфект адчужэння неадэкватная дзіцячая рэакцыя на ваенныя падзеі. Гэтак трохгадовы Дзіма, замест таго каб клікаць на дапамогу, шукаць паратунку, пачынае катацца з снегавой горкі, у той час як у хаце застаюцца забітая маці і сястрычка.

Погляд дарослага — больш аб'ектывізаваны, карэктуючы; яму перадаюцца функцыі канцэптуалізацыі і абагульнення. Разам з тым, дарослы персанаж можа адчуць сябе бездапаможным, непрыкаяным, ледзьве яго «я» судакранаецца з «я» дзіцяці, што строга і запытальна глядзіць з мінулага.

Гэты напружаны, канфліктны стан душэўнага раздваення добрапраглядаецца праз унутраны маналог героя «Высакоснага года»:

«Я існую адначасова ў розных узростах і не ведаю, у якім з іх больш майго «я». Абадраны, перапэцканы крывёй хлапчынка — ува мне жыве ягоная памяць. Падлетак — пастух з запэцканым у гнаі бярозавым бізуном — гэта мая злосць альбо хутчэй азлобленасць галоднага і халоднага часу, настырнасць і сумленне. Уласна, я — першы сустрэчны, прыстойна апрануты хлопец, з гарадской вуліцы, звонку нават самазадаволены і забяспечаны. Усё гэта памяшчаецца ўва мне. І не прыдумана мной. Бываюць хвіліны, калі ўсе разам яны бяруць мяне ў кола, якое няздатныя прарваць усе арміі свету. І тады ўва мне разбіваецца ўвесь сённяшні дабрабыт, пакідаючы месца толькі праўдзе. А самая бязлітасная праўда — гэта праўда пра сябе».

Пошук гэтай праўды адбываецца праз маральны суд, у якім герой-апавядальнік бескампрамісны і нават бязлітасны ў дачыненні да самога сябе. Адзін з самых балючых комплексаў, які застаўся ў яго ад вайны, — комплекс віны за смерць сястрычкі. Вядома, нікому б з іншых дарослых людзей не прыйшло ў голаў вінаваціць у гэтай смерці трохгадовага хлопчыка. Але Прыгода мусіць выпакутаваць сушеннем і за гэтую віну, бо іначай яго «я» не набудзе жаданай цэласнасці.

Вам будет интересно - Реферат: Внетекстовое и текстовое пространство и законы их взаимодействия

Віна і адказнасць дзіцяці — адно з самых складаных этычных пытанняў, на якое не існуе адназначнага адказу. Бо нават сцвярджэнне пра бязгрэшнасць дзяцінства, якое ўзыходзіць да хрысціянскай этыкі, не раз аспрэчвалася, у тым ліку і ў рэчышчы хрысціянскай традыцыі. Напрыклад, Аўрэлі Аўгусцін знаходзіў у паводзінах дзяцей тыя ж праявы жорсткасці і маладушша, што і ў дарослых, не кажучы ўжо пра спрадвечны грэх, які цяжарам ляжыць і на дарослых, і на дзецях; хіба што дзіцячая кволасць не дае граху развіцца.

Маральны суд, якім судзіць сябе герой «Высакоснага года», у фінале твора набывае рысы фантасмагорыі. Прыгода мроіць могілкі, на якіх ажываюць нябожчыкі — нявінныя ахвяры вайны. Падымаецца з магілы і маці Дзімы разам з сястрычкай. Дзіма зноў адчувае сябе маленькім, маці здымае з яго сумлення цяжар віны і паказвае на сапраўдных віноўнікаў — дарослых людзей, якія чымсьці схібілі падчас вайны. Праўда, такое хуткае вырашэнне цэлага комплексу этычных пытанняў, звязаных з ваенным мінулым, выглядае паспешлівым, даволі просталінейным.

Падобна, што і «я-герой» не збіраецца перакладваць на іншых цяжар свае памяці і комплекс віны. Фінал твора падкрэслена адкрыты, у ім адлюстравана няўстойлівасць душэўнага стану героя: «Я пакідаю могілкі і ніяк не магу зразумець, што са мною. То мне здаецца, што пад маімі нагамі правальваецца зямля, то я нібыта бязважкі, я іду, крочу па сонечным промні, і ён нават не прагінаецца пада мною».

Працяг маральнага суда, выкліканага акгывізаванымі сумленнем, памяццю пра вайну, назіраем у наступным творы В. Казько — «Аповесці пра беспрытульнае каханне» (1975).

Тут увасобілася яшчэ адна акалічнасць жыццяпісу В. Казько — уцёкі. Падлетак Андрэй Разорка ўцякае ад сваякоў не толькі таму, што адчуў сябе чужым у іх доме. Яго ўчынак — спроба ўцячы ад самога сябе, ад цяжкай памяці пра вайну, з надзеяй адшукаць свет, «які не ведае вайны».

Похожий материал - Контрольная работа: Внутриличностный конфликт Раскольникова

Ізноў у форме «падвойнага бачання» падаюцца рэтраспектыўныя вобразы вайны, якія набываюць рысы адчужанасці, ірацыянальнасці. У памяці падлетка можа ўзнікнуць серабрыста-ружовая дрывотня, у якой вырастаюць ручкі і ножкі, яна пачынае варушыцца, у адной з ручак аказваецца губны гармонік. Гэта — напамінак пра знаходжанне маленькага Андрэя ў нямецкім канцлагеры. Згадваецца вязень, у якога Андрэй забраў кавалачак хлеба ў абмен на гармонік, — праз хвіліну паранены памёр. Мроя і рэальнасць у гэтых успамінах не маюць выразнай мяжы. Вайна даганяе Разорку і ў мірны час — матэрыялізуецца ў нервовай хваробе («неўрост»), паўстае ў неадчэпнай мроі чорнага фашысцкага сабакі, здані, якая пераследуе Андрэя ў хвіліны адзіноты.

Элементы ўмоўнасці, фантасмагорыі ў «Аповесці...» — вынік алагічнага, ірацыянальнага ўспрыняцця рэчаіснасці скалечанай душой падлетка. Яго душэўны стан скрозь складаецца з балесных комплексаў і афектаў. Часам ён бывае не здатны да адэкватнай ацэнкі падзей; загадчык дзетпрыёмніка Гмыра-Павялецкі раптам уявіцца яму тым самым вязнем, у якога ён калісьці забраў акрайчык хлеба. Узнікае яшчэ адзін комплекс — віны, як і ў папярэдняй аповесці.

«Аповесць пра беспрытульнае каханне» менш, чым «Высакосны год», апелюе да вострых этычных пытанняў, матыў маральнага суда ў ёй амаль адсутнічае. Лейтматыў твора —- настрой сіроцтва, пакінутасці, цяжкіх псіхалагічных афектаў. Ачышчэнне герояў адбываецца праз «беспрытульнае каханне» — пачуццё, якое звязвае Андрэя і Тамару, дзяўчынку-падлетка з дзетпрыёмніка, такую ж самую ахвяру вайны. Пачуццё гэтае, светлае і шчырае, паходзіць ад недахопу цеплыні, душэўнай блізкасці. Яно — пошук выйсця з палону былога, з адценнямі ілюзорнасці, недаўгавечнасці. Героям наканавана доўгае, магчыма, вечнае расстанне.

Вопыт ваеннага дзяцінства, які пачаў рэалізоўвацца ў першых творах В. Казько, у найбольш дасканалай форме ўвасобіўся ў яго этапным творы — першай беларускамоўнай аповесці «Суд у Слабадзе» (1978) . Твор быў адразу заўважаны і адзначаны крытыкамі, перадусім — Янкам Брылём, які даў яму высокую ацэнку ў рэцэнзіі «Ён строгі да праўды».