Сачыненне на тэму: пра маці можна гаварыць бясконца

Ответы:
LIZA PALIY
27-03-2014 04:51

Пакахаў юнак дзяўчыну, а тая запатрабавала, каб ён прынёс ёй матчына сэрца, - і тады адкажа яму ўзаемнасцю. I юнак выканаў тую ўмову... А калі нёс сваёй каханай матчына сэрца, спатыкнуўся і выцяўся. I сэрца спыталася: «Ці не балюча табе, сынок?»Самаахвярнасць і ўсёдаравальнасць - вышэйшая выява святой любові, бо толькі святыя здольны на такое пачуццё. Кожнаму грэшнаму разам з жыццем даецца і чалавек, праз якога прыходзіць жыццё, і да скону яно асветлена святым пачуццём матчынай любові. Гэтую любоў нельга вызначыць, вытлумачыць, вымераць, бо яна - дар Усявышняга, як само жыццё. Фантастычнымі сродкамі славяць матчыну любоў паэты, бо розумам усвядоміць яе немагчыма - «цуды можна разумець толькі сэрцам». У Цёткі ёсць хвалюючы верш «Тры кветкі», напісаны паводле народнага падання пра юнака, што ў доўгую нялёгкую дарогу ўзяў тры кветкі: ад друга, каханай і маці. У самы крытычны момант свайго жыцця юнак дастаў дарагі дарунак і ўбачыў: дзве кветкі завялі, жывой была толькі трэцяя - матчына.У вершы «Голас» групоўкай слоў і выразаў з нарастаннем іх сэнсавай выразнасці («незнаёмы», «друг», «любая», «маці» - «здзівіць», «спыніць», «сагрэць сонцам лета», «вярнуць з таго свету») Максім Танк дасягае афарыстычнасш ва ўслаўленні маці і яе бязмежнай любові да дзяцей:

Также наши пользователи интересуются:

Картинка с текстом вопроса от пользователя Gulya Voloshina

⭐⭐⭐⭐⭐ Лучший ответ на вопрос «Сачыненне на тэму: пра маці можна гаварыць бясконца» от пользователя Gulya Voloshina в разделе Черчение. Задавайте вопросы и делитесь своими знаниями.

Открой этот вопрос на телефоне - включи камеру и наведи на QR-код!