Схема арганізацыі войска ВКЛ 14-16стстСрооооочно!!!!!утром в школу

Ответы:
Далия Юрченко
26-02-2016 18:18

АдукацыяДа 16 ст. адукацыя ў ВКЛ развівалася вельмі павольна. Яе асноўнымі формамі былі школы пры праваслаўных і каталіцкіх цэрквах і манастырах; у іх праграму навучання якіх ўваходзілі пераважна багаслоўе, граматыка, рыторыка, часткова матэматыка, а таксама хатняя адукацыя пры дварах буйной шляхты. Для атрымання вышэйшай адукацыі ў 15 – 16 стст. распаўсюдзілася практыка выезду шляхецкай моладзі на вучобу ў Кракаўскі ўніверсітэт (Польшча), а таксама заходнееўрапейскія ўніверсітэты (Падуя, Балонья, Вітэнберг, Базэль, Кёльн і г.д.). З пачаткам Рэфармацыі на сродкі магнатаў, якія яе падтрымлівалі, узнікаюць шматлікія рэфармацыйныя школы: кальвінісцкія ў Вільні, Берасці, Слуцку, Заслаўі, Менску і г.д., антытрынітарная – у Іўі. У іх разам з вывучэннем багаслоўя важнае месца надавалася замежным і класічным мовам, гісторыі, рыторыцы. Рэктар антытрынітарнай школы ў Іўі Я. Намыслоўскі распрацаваў і выдаў шэраг падручнікаў па логіцы і прыродазнаўству. З канца 16 ст. на сродкі шляхты і мяшчан узнікаюць праваслаўныя брацкія школы ў Полацку, Віцебску, Магілёве. У іх вывучалася шырокае кола пераважна гуманітарных дысцыплін. Для падрыхтоўкі настаўнікаў адчыніліся праваслаўныя семінарыі ў Менску, Вільні, Берасці. Першымі падручнікамі па граматыцы ўсходнеславянскіх моў былі творы Л. Зізанія (1595) і М. Сматрыцкага (1619). КнігадрукаваннеПашырэнне агульнага ўзроўню адукаванасці абумовіла ўзнікненне попыту на кнігі. У 14 – 16 стст. цэнтрамі перапіскі кніг з’яўляліся праваслаўныя манастыры (скрыпторыі ў Новагародку, Полацку, Вільні, Віцебску, Лаўрышаве, Супраслі), дзяржаўная канцылярыя ў Вільні, канцылярыі буйных магнатаў. Аднак скрыпторыі ўжо не маглі задаволіць ўзрастаўшага попыту на кніжнае слова.

Также наши пользователи интересуются:

Картинка с текстом вопроса от пользователя Алиса Терешкова

⭐⭐⭐⭐⭐ Лучший ответ на вопрос «Схема арганізацыі войска ВКЛ 14-16стстСрооооочно!!!!!утром в школу» от пользователя Алиса Терешкова в разделе Обществознание. Задавайте вопросы и делитесь своими знаниями.

Открой этот вопрос на телефоне - включи камеру и наведи на QR-код!