Нужна срочная дорогая помощь с синтаксическим разбором 10и простых предложений 1. Вечером я пайшоў гуляць у парк. 2. Гэты новы год я запомню на ўсё жыццё. 3. Мая мама добра гатуе суп. 4. Мая сястра дапамагае мне ў вучобе. 5. На ўроку мы пісалі складаную дыктоўку. 6. Мае бацькі збіраюцца ў адпачынак. 7. Улетку я жыў адын у вёсцы. 8. Кожную суботу я хаджу на танцы. 9. На гэтым тыдні я іду на дзень нараджэння. 10. Я доўга рабіў хатняе заданне.

Ответы:
TEMA GREBENKA
13-11-2010 12:54

1. Вечарам я пайшоў гуляць у парк. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].вечарам - акалічнасць (выражана прыслоўем)я - дзейнік (выр. займеннікам)пайшоў - выказнік (выр. дзеясловам)гуляць - акалічнасць (выр. дзеясловам)у парк - акалічнасць (выр. назоўнікам з прыназоўнікам)2. Гэты Новы год я запомню на ўсё жыццё. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].гэты - азначэнне (выр. займеннікам)Новы год - дапаўненне (выр. устойлівым выразам, які складаецца з прыметніка і назоўніка)я - дзейнік (выр. назоўнікам)запомню - выказнік (выр.дзеясловам)на ўсё жыццё - акалічнасць (выр. прыназоўнік + займеннік + назоўнік)3. Мая мама добра гатуе суп. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].мая - азначэнне (выр. займеннікам)мама - дзейнік (выр. назоўнікам)добра - акалічнасць (выр. прыслоўем)гатуе - выказнік (выр. дзеясловам)суп - дапаўненне (выр. назоўнікам)4. Мая сястра дапамагае мне ў вучобе. (лепш "Мая сястра дапамагае мне з вучобаю") (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].мая - азначэнне (выр. займеннікам)сястра - дзейнік (выр. назоўнікам)дапамагае - выказнік (выр. дзеясловам)мне - дапаўненне (выр. займеннікам)ў вучобе - дапаўненне (выр. прыназоўнік+назоўнік)5. На ўроку мы пісалі складаную дыктоўку. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].на ўроку - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік)мы - дзейнік (выр. займеннікам)пісалі - выказнік (выр. дзеясловам)складаную - азначэнне (выр. прыметнікам)дыктоўку - дапаўненне (выр. назоўнікам)6. Мае бацькі збіраюцца на адпачынак. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].мае - азначэнне (выр. займеннікам)бацькі - дзейнік (выр. назоўнікам)збіраюцца - выказнік (выр. дзеясловам)на адпачынак - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік)7. Улетку я жыў адзін у вёсцы. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].улетку - акалічнасць (выр. прыслоўем)я - дзейнік (выр. займеннікам)жыў - выказнік (выр. дзеясловам)адзін - акалічнасць (выр. прыметнікам) (тут слова "адзін" у значэнні прыметніка, а не лічэбніка)у вёсцы - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік) 8. Кожную суботу я хаджу на танцы. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].кожную суботу - акалічнасць (выр. займеннік+назоўнік)я - дзейнік (выр. займеннікам)хаджу - выказнік (выр. дзеясловам)на танцы - акалічнасць (выр. прыназоўнік+назоўнік)9. На гэтым тыдні я іду на дзень нараджэння. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].на тыдні - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік)гэтым - азначэнне (выр. займеннікам)я - дзейнік (выр. займеннікам)іду - выказнік (выр. дзеясловам)на дзень нараджэння - акалічнасць (выр. прыназоўнік + назоўнік + назоўнік)10. Я доўга рабіў хатняе заданне. (апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, поўны) [ - = ].я - дзейнік (выр. займеннікам)доўга - акалічнасць (выр. прыслоўем)рабіў - выказнік (выр. дзеясловам)хатняе - азначэнне (выр. прыметнікам)заданне - дапаўненне (выр. назоўніка)

Также наши пользователи интересуются:

⭐⭐⭐⭐⭐ Лучший ответ на вопрос «Нужна срочная дорогая помощь с синтаксическим разбором 10и простых предложений 1. Вечером я пайшоў гуляць у парк. 2. Гэты новы год я запомню на ўсё жыццё. 3. Мая мама добра гатуе суп. 4. Мая сястра дапамагае мне ў вучобе. 5. На ўроку мы пісалі складаную дыктоўку. 6. Мае бацькі збіраюцца ў адпачынак. 7. Улетку я жыў адын у вёсцы. 8. Кожную суботу я хаджу на танцы. 9. На гэтым тыдні я іду на дзень нараджэння. 10. Я доўга рабіў хатняе заданне.» от пользователя KSYUHA UMANEC в разделе Черчение. Задавайте вопросы и делитесь своими знаниями.

Открой этот вопрос на телефоне - включи камеру и наведи на QR-код!