Верш пра восень , на белковский мове .

Ответы:
Игорь Куприянов
27-07-2018 11:44

*** Восень ціха прыварожвае Залатою шчымлівай парой. Лісцяў-кветак мігценне прыгожае Ашчаджае вястун-лістабой. Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу, Скіне з дрэваў убранне на дол. А пакуль сэрца радасцю поўзніцца - Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол. Уладзімір Мароз Восень Восень абсыпала дрэвы Жоўтым прыгожым лістком, Восень сабрала пасевы З поля пагодным дзяньком, Збожжа ў гумно накладала, Бульбу ссыпала ў мяхі, Ў косы цыбулю сплятала, Вешала іх ля страхі. Лушчыла ў торбы сланечнік, Мак, і хвасолю, і боб. Восень у клопаце вечным, Хай дапаможа ёй Бог! Ірына Багдановіч Колеры восені Пафарбавала восень Клёны У колер жоўты І чырвоны. На спелых гронках Арабіны - Бялюткіх нітак Павуціна. А за сцяжынкай Паглядзі ты - Зялёнай руні Аксаміты. І немагчыма Надзівіцца На восень - Цуда-чараўніцу... Віктар Шымук Асенні малюнак Як охра, пажаўцела восень, Зямля рыхтуецца к зіме. Мільгне на небе раптам просінь, А вецер золкі дзьме ды дзьме. Туман малочны лістапада Пакрыў палі, пакрыў лугі, Чарнеюць ля дарог прысады Ад халадоў і ад тугі. Мікола Сабалеўскі 

Картинка с текстом вопроса от пользователя ИЛЬЯ МАЛАШЕНКО

⭐⭐⭐⭐⭐ Лучший ответ на вопрос «Верш пра восень , на белковский мове .» от пользователя ИЛЬЯ МАЛАШЕНКО в разделе Беларуская мова. Задавайте вопросы и делитесь своими знаниями.

Открой этот вопрос на телефоне - включи камеру и наведи на QR-код!