Сочинение апавяданне на белорусском языке про животного. Пожалуйста срочно!!

Ответы:
Алиса Антонова
07-03-2010 09:39

У  мяне, ёсць сабака. Завуць яго Жуля. Гэта невялічкі сабака. Сам ён увесь чорны, а лапкі і грудка жоўтыя. Вочы ў яго вялікія, круглыя і зяленыя. Ён жыве у нас ужо дзесяць год. Кармлю я свайго сабаку тры разы ў дзень. Ён вельмі любіць малако, цукар і костачкі. Мы з ім заўсёды ходзім гуляць у лес.Я кідаю яму галінкі, а ен іх прыносіць. Жуля вельмі разумны сабака, адданы. Аднойчы ў яго жыцці здарыўся такі выпадак. Летам мой тата з сябрамі пайшоў на возера пасля працы і ўзяў з сабой Жулю. Татка з сябрамі смяяліся, купаліся і жартавалі. Раптам адзін татаў сябар пачаў тануць. Тата не разгубіўся  і кінуўся на дапамогу, і якое ж было яго здзіўленне, калі Жуля кінуўся за ім. Калі яны ўжо падплывалі да берага і ў таты не хапала больш моцы плыць далей, наш сабака схапціў тату за валасы  і пачаў цягнуць да берага.З таго самага часу тата палюбіў Жулю яшчэ больш. Мы заўседы ўспамінаем гэты выпадак.Вось такі ў нас разумны і адданы сабака. Для нас ен не проста жывела, а самы сапраўдны член нашай сям’і.

Также наши пользователи интересуются:

Картинка с текстом вопроса от пользователя ЯНА ГУБАРЕВА

⭐⭐⭐⭐⭐ Лучший ответ на вопрос «Сочинение апавяданне на белорусском языке про животного. Пожалуйста срочно!!» от пользователя ЯНА ГУБАРЕВА в разделе Черчение. Задавайте вопросы и делитесь своими знаниями.

Открой этот вопрос на телефоне - включи камеру и наведи на QR-код!