Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі
Змест
1. Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі. Станаўленне і развіццё літаратуразнаўчых метадаў, школ, напрамкаў
1.1 Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства ў ХІХ ст.
1.2 Міфалагічная школа
Возможно вы искали - Контрольная работа: Літаратурная навука ў ХХ стагоддзі
1.3 Біяграфічны метад
1.4 Культурна-гістарычная школа
1.5 Параўнальна-гістарычны метад
1.6. Псіхалагічная школа
1.7 Духоўна-гістарычная школа
Похожий материал - Контрольная работа: Літаратурныя роды, віды, жанры
1.8 Фармальны метад
1.9 Сацыялагічны метад
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі. Станаўленне і развіццё літаратуразнаўчых метадаў, школ, напрамкаў
1.1 Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства ў ХІХ ст.
ХІХ стагоддзе - якасна новы перыяд у развіцці літаратуразнаўства, этап станаўлення самастойнай і паўнацэннай навукі аб літаратуры. Менавіта на дадзеным этапе пачынаюць узнікаць і афармляцца ўласна літаратуразнаўчыя метады і накірункі (міфалагічны, культурна-гістарычны, псіхалагічны, біяграфічны, фармальны). Зараджаецца параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства.
Тэорыя і крытыка садзейнічаюць станаўленню вядучых літаратурных накірункаў стагоддзя - рамантызму і рэалізму, уплываюць на важнейшыя ідэалагічныя плыні эпохі, наогул моцна ўздзейнічаюць на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Еўропы і ўсяго свету.
Очень интересно - Реферат: Гісторыка-мемуарная літаратура
На першым этапе (1789-1848), і асабліва ў першыя яго дзесяцігоддзі, літаратурна-мастацкае жыццё Еўропы праходзіла пад сцягам рамантызму. У гэтым жа русле развіваліся адпаведна і літаратурная тэорыя з крытыкай. Важнейшай наватарскай тэндэнцыяй у дадзеным развіцці з’явілася станаўленне гістарызму ў вывучэнні літаратуры. Акрамя таго, літаратурная тэорыя і крытыка гэтага (ды і пазнейшага перыяду) адчуваюць на сабе ўсё больш узрастаючы ўплыў філасофіі, эстэтыкі, гісторыі мастацтва, палітыкі, сацыялогіі. Літаратурная крытыка імкнецца да больш шырокай адрасацыі, да вялікага чытацкага кола, дэмакратычнай накіраванасці. У эпоху рамантызму канчаткова афармляюцца важнейшыя жанры літаратурна-крытычных работ, сярод якіх на першы план выступае літаратурны партрэт. Менавіта ён дае пачатак манаграфічным даследаванням творчасці буйнейшых мастакоў слова.
У літаратурнай тэорыі эпоха рамантызму паставіла і па-новаму вырашыла шэраг важнейшых праблем мастацкай творчасці. Гэта вучэнне аб рамантычнай іроніі (Фіхтэ, Ф. Шлегель), праблема суадносін рэальнага і ўмоўнага ў мастацтве, мастацкай фантазіі, гратэску, мастацкага ўяўлення (А. Шлегель, Т. Кольрыдж, У. Хэзліт, В. Скот, В. Гюго), новыя аспекты разумення сувязі мастацтва з рэчаіснасцю (Г. Гейнэ, П. Шэлі, В. Скот, В. Гюго).
Маладая літаратуразнаўчая навука ў эпоху рамантызму стварыла, як было ўжо адзначана вышэй, раннія даследчыя метады, якія потым сталі распаўсюджанымі метадалагічнымі школамі. У найбольшай ступені былі распрацаваны прынцыповыя палажэнні міфалагічнай і біяграфічнай школ (Ф. Шлегель, Я. Грым, Ш. Сент-Бёў). Але былі таксама зроблены першыя спробы псіхалагічнага (А. Шлегель, Т. Кольрыдж, Ш. Сент-Бёў), параўнальна-гістарычнага (Я. Грым), культурна-гістарычнага (Ж. дэ Сталь, В. Гюго) вывучэння літаратуры.
У канцы першага этапа з’яўляюцца і першыя літаратурна-крытычныя і тэарэтычныя меркаванні, звязаныя з разіццём і ўмацаваннем рэалістычных прынцыпаў адлюстравання жыцця ў літаратуры. Найбольш актыўнымі крытыкамі і тэарэтыкамі літаратуры былі ў гэты час самі мастакі слова - Бальзак, Стэндаль, Мэрымэ, Дзікенс, Тэкерэй і інш.
На другім этапе (1849-1917) ідзе працэс усталявання прынцыпаў рэалізму ў літаратуры, і адпаведна гэта знаходзіць адлюстраванне ў літаратурнай тэорыі і крытыцы. Заўважым, што дадзены працэс ажыццяўляўся ва ўмовах значнага ўплыву пазітывісцкай філасофіі і эстэтыкі на прыгожае пісьменства. Мастацкая літаратура, а ўслед за ёй і літаратурная тэорыя з крытыкай, імкнуліся да абмежаванай, натуралістычнай навуковасці, нейтралісцкай "аб’ектыўнасці", што нярэдка набывала характар вульгарнага матэрыялізму і апалітызму. Па гэтай прычыне ў літаратурнай крытыцы ўзнікла шматстайная рэакцыя супраць пазітывісцкай метадалогіі. Яна выявілася ў формах імпрэсіянісцкай, суб’ектывісцкай крытыкі (Ж. Леметр, А. Франс), эстэтычнай крытыкі (О. Уайльд), псіхалагічнай крытыкі (П. Буржэ), у літаратурных маніфестах і крытычных выступленнях сімвалістаў (П. Верлен, Ж. Марэас).
Вам будет интересно - Курсовая работа: Развiцце беларускай лiтаратуры ў 1930-я г.
Пераадоленне негатыўных бакоў пазітывізму і суб’ектывізму ў літаратуры і літаратурнай тэорыі, а таксама ў крытычнай думцы, ажыццяўлялася з дапамогай звароту на сучаснай гістарычнай аснове да традыцый рэалістычнага мастацтва эпохі Асветніцтва і класічнага рэалізму першай паловы ХІХ ст. Гэта атрымала выражэнне ў літаратурнай і літаратурна-крытычнай дзейнасці мастакоў, якія ніколі не пакідалі рэалістычных пазіцый (Д. Рэскін, М. Арнольд, Г. Джэймс, У. Морыс), а таксама пісьменнікаў, якія з цягам часу вызваліліся ад пазітывісцкіх ухілаў (Э. Заля, А. Франс).
Новай з’явай у гісторыі літаратуразнаўства і крытыкі становіцца ўзнікненне і развіццё метадалогіі, заснаванай на марксісцкай эстэтыцы.
У літаратурнай тэорыі і крытыцы перыяду 1848-1917 гг. удасканальваюцца гістарызм, навуковасць, расце сувязь з сацыялогіяй, псіхалогіяй.
К канцу ХІХ ст. вызначаюцца амаль што ўсе сучасныя жанравыя формы літаратурнай крытыкі: эсэ, крытычныя агляды, рэцэнзіі, хронікі літаратурнага жыцця, крытычныя дыялогі, рэпартажы, рэплікі і г. д. Важнае значэнне набываюць пісьмы буйнейшых мастакоў слова з выражэннем тэарэтычных і літаратурна-крытычных меркаванняў. Шырокую практыку атрымліваюць літаратурныя маніфесты. Узнікаюць часопісы і альманахі асобных літаратурных накірункаў і школ.
1.2 Міфалагічная школа
Пад "міфалагічнай школай" падразумяваюць накірунак у літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы ХІХ ст., які ўзнік у эпоху рамантызму. Філасофскай асновай гэтай школы стала эстэтыка Ф. Шэлінга і братоў Ф. і А.В. Шлегеляў, якія ўспрымалі міфалогію як "натуральную рэлігію". Асабліва многа на этапе станаўлення міфалагічнай школы зрабіў Ф. Шлегель, кніга якога "Філасофія мастацтва" атрымала даволі шырокі грамадскі рэзананс і прызнанне. Канчаткова міфалагічная школа аформілася ў працы "Нямецкая міфалогія" братоў Я. і В. Грым.
Похожий материал - Курсовая работа: Спільне та відмінне у творчості Т. Шевченка і П. Куліша
Для міфалагічнай школы характэрна ўяўленне аб міфах як аб "неабходнай умове і першасным матэрыяле для ўсякага мастацтва" (Ф. Шэлінг), як аб "ядры, цэнтры паэзіі" (Ф. Шлегель). Згодна з тэорыяй братоў Грым, народная паэзія мае "боскае паходжанне"; з міфа ў працэсе эвалюцыі ўзніклі казка, эпічная песня, легенда і іншыя жанры; фальклор - бессвядомая і бязлікая творчасць "народнай душы". Карыстаючыся метадам параўнальнага вывучэння, браты Грым тлумачылі многія падобныя з’явы ў фальклоры і літаратуры розных народаў агульнай для іх старажытнай міфалогіяй.
Міфалагічная школа атрымала шырокае распаўсюджанне ў многіх краінах Еўропы і развівалася па двух асноўных напрамках: "этымалагічным" (лінгвістычная рэканструкцыя першапачатковага сэнсу міфа) і "аналагічным" (параўнанне падобных па зместу міфаў). Прадстаўнікі першага (нямецкі вучоны А. Кун, англічанін М. Мюлер і інш.), карыстаючыся "палеалінгвістычнай" методыкай, імкнуліся рэканструяваць старажытную міфалогію, растлумачваючы змест міфаў абагаўленнем з’яў прыроды. Як прыклад - т. зв. "салярная" тэорыя, узнікшая ў выніку абагаўлення сонца; альбо "метэаралагічная" тэорыя, якая грунтуецца на абагаўленні навальніцы.
У Расіі прынцыпы "этымалагічнага" вывучэння міфаў арыгінальна распрацаваў Ф. Буслаеў: ён выводзіў герояў былін з міфаў аб узнікненні рэк ("Дунай"), з міфаў аб веліканах, якія жывуць у гарах ("Святагор"), і г. д. Своеасаблівым сінтэзам розных тэорый міфалагічнай школы стала праца А. Афанасьева "Паэтычныя погляды славян на прыроду" (1865-1869). Акрамя Ф. Буслаева і А. Афанасьева віднейшымі прадстаўнікамі міфалагічнай школы ў Расіі былі А. Мілер, А. Катлярэўскі, І. Худзякоў, І. Прыжоў, П. Рыбнікаў. Ідэі міфалагічнай школы ў розныя перыяды навуковай дзейнасці раздзялялі і прымянялі ў сваіх даследаваннях такія буйнешыя рускія вучоныя ХІХ ст., як А. Патэбня і А-др Весялоўскі.
Метадалогія і шэраг тэарэтычных вывадаў міфалагічнай школы былі адхілены наступнымі філалагічнымі школамі і накірункамі. Разам з тым яна адыграла важную ролю ў развіцці навукі: пашырыла ўяўленні аб міфалогіі, звярнуўшыся побач з антычнымі міфамі да міфаў старажытных індыйцаў, іранцаў, кельтаў, славян; садзейнічала актыўнаму збору фальклору розных народаў; паставіла шэраг важных тэарэтычных пытанняў (у тым ліку і пытанне народнасці мастацтва); заклала асновы параўнальнага вывучэння міфалогіі, фальклору і літаратуры.