У творчай дзейнасці Рыгора Мурашкі можна вылучыць два перыяды, вельмі адрозныя, непадобныя сваім зместам. Першы ахоплівае 20—30-я гады, другі прыпадае на Айчынную вайну, калі пісьменнік у сувязі з цяжкай хваробай не змог эвакуіравацца ў тыл і быў змушаны застацца ў акупаваным Мінску.
Найбольш значныя набыткі Р. Мурашкі ў жанры мастацкай прозы якраз і прыходзяцца на апошні, вельмі складаны, драматычны этап жыцця і творчасці. Менавіта раманамі «Таварышы» і «Наўсуперак лёсу», якія датуюцца 1942 г., пісьменнік пакінуў прыкметны след у гісторыі беларускай літаратуры.
Крыважэрны малох масавых рэпрэсій 30-х гадоў абмінуў Р. Мурашку, але пісьменнік усё роўна застаецца трагічнай фігурай літаратуры эпохі таталітарызму. Трагізм гэты выявіўся ў супярэчнасці паміж прыроднымі, індывідуальна-псіхалагічнымі схільнасцямі Мурашкі як чалавека, творчай асобы і пафасам яго твораў, напісаных у адпаведнасці з жорсткімі ідэалагічнымі вымогамі 30-х гадоў. Усе, хто ведаў Р. Мурашку, адзінадушна гавораць пра яго дабрыню, спагадлівасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Аднак гэтых якасцей натуры аказалася недастаткова, каб устрымацца ад напісання і публікацыі твораў, далёкіх ад запатрабаванняў гуманістычнага мастацтва, якое свой сэнс і прызначэнне бачыць у абароне чалавека, дабрыні і справядлівасці. Інакш кажучы, пры іншых, болей спрыяльных грамадска-палітычных абставінах талент Р. Мурашкі разгортваўся б зусім у іншым кірунку, чым гэта мела месца ў сапраўднасці.
Нарадзіўся Рыгор Мурашка 3 (16) лютага 1902 г. у в. Бязверхавічы Слуцкае акругі. Скончыў народную, а затым двухкласную валасную школу і ў 1917 г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю.
У 1920 г. семінарыя была зачынена польскімі ваеннымі ўладамі як «пралетарская навуковая ўстанова». Пачынаючы з гэтага года Р. Мурашка на доўгі час звязвае сваё жыццё з войскам.
Возможно вы искали - Реферат: Царкоўна-палемічная публіцыстыка
Спярша ён быў залічаны на інструктарскія курсы пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў Беларусі, потым працус інструктарам Слуцкага павятовага ваенрэўкама. У часе службы Р. Мурашка захварэў на тыфус. Лячыўся ў Ленінградзе. Затым яго перавялі ў Волагду.
Па звароце з войска ў маі 1921 г. Р. Мурашка абіраецца членам Цараўскага валаснога зямельнага аддзела той жа Слуцкай акругі і загадчыкам хаты-чытальні, а праз некаторы час устанаўлівае сувязь з літаратурным аб'яднаннем «Маладняк», дасылае туды свае першыя спробы пяра.
Літаратурны дэбют Р. Мурашкі адбыўся ў 1924 г., калі ў газеце «Савецкая Беларусь» быў змешчаны абразок «Папоўскі шлюб».
Працягваць літаратурную працу на цывільнай пасадзе маладому пісьменніку не давялося: восенню таго ж года ён быў накіраваны ў распараджэнне палітаддзела Другой беларускай дывізіі. На гэты раз вайсковая служба былога селькора доўжылася да 1926 г.
Пачатковы перыяд знаходжання ў войску не суправаджаўся прыкметнай творчай актыўнасцю. Былі напісаны апавяданні «У глушы вясковай», «Бросьня вясновая», «Янка ў адпачынку», «Каваль Максім» (усе — 1925). Больш плённым аказаўся наступны год, калі з'явіліся апавяданні «Акцябрыны», «Два і адна», «Шлёмка-пернічнік», «Катрыншчык», «Пытанні», «Яйцо і сліва», «Пасвянціў». Выходзіць і першы зборнік празаічных твораў — «Стрэл начны ў лесе» (1926). Пачынаецца праца над творам буйной жанравай формы — раманам «Сын» (1929).
Похожий материал - Реферат: Жыццё і творчасць Міхася Зарэцкі (1901—1937)
Ацэпьваючы ранні перыяд творчасці Р. Мурашкі, трэба прызнаць, што ён вельмі няроўны, унутрана супярэчлівы. Ужо нават у першых апавяданнях намячаюцца дзве шмат у чым несумяшчальныя тэндэнцыі. У шэрагу твораў бачацца праявы глыбокай павагі да чалавека, любові і спачування, у іншых — аўтар глядзіць на свет праз прызму класавай нянавісці бедняка да багатага, заможнага.
Безумоўна, найбольшую мастацкую каштоўнасць маюць творы, прасякнутыя пафасам абароны гэтак званага маленькага, непрыкметнага, скрыўджанага жыццём члавека (апавяданні «Шлёмка-пернічнік», «Пытанні», абодва — 1926). Першае з іх сваёй танальнасцю, эмацыянальным ладам блізкае да апавяданняў З. Бядулі («Малыя дрывасекі»), а галоўная дзеючая асоба твора чымсьці нагадвае Жартаўлівага Пісарэвіча.
Як і герой М. Гарэцкага, местачковы гандляр «з нараджэння ў гразкіх пуцявінах жыцця набыў лёгкі гумар, смяхотлівасць, што заўсёды, хоць бы і ў самай найсур'ёзнай гутарцы жывым аганьком прабягалі». Гэтая рыса характару дапамагала Шлёму ўспрымаць жыццёвыя нягоды меней трагічна, не губляць веру ў людскую дабрыню.
У творы «Пытанні» герой перажывае глыбокую душэўную траўму, звязаную з хваробай, а затым са смерцю жонкі. «Яму крыўдна было на сваё становішча, на самога сябе, на ўсіх людзей, на ўсё вакол. I ад гэтае крыўды калолася ў горле больш, і прагны погляд у цемрач узіраўся, нібы ў яе пытаўся якога адказу, рады». Андрэй не можа зразумець, чаму большасць людзей пакорліва зносіць гора, пакуты, чаму так абыякавыя да ўласнага лёсу, як гэта ён бачыў на прыкладзе сваёй жонкі. Адбываецца цяжкі нервовы зрыў. У час пакутлівых блуканняў па гарадскіх вуліцах Андрэй сустракае Соню — удаву рабочага, які трапіў пад машыну. Соню таксама напаткала жыццёвая драма. Беднасць, галеча прымусілі яе гандляваць сабой. Вось яе споведзь Андрэю: «Трымалася датуль, пакуль дзеці былі адзетыя, абутыя... пакуль мелася скарынка хлеба ў хаце... Дзе толькі магла — зарабляла, за паўцаны аддавала свае рабочыя рукі... Не цікавіўся ніхто маім становішчам, куды ні звярталася... Абяцалі — і дасюль... Раз... Сэрца не стрывала, гледзячы на дзетак! Не было магчымасці далей. Спакусілася... Як сорамна глядзець на людзей было, колькі выплакала слёз... Пасля — трохі ўцяглася, звыклася, бо перада мною радасныя і здаволеныя твары дзяцей. Але за гэтую радасць, за здаволенасць колькі цярпець даводзіцца і мучыцца... Погляды прагныя... як на жывёліну... Абраза і словам і... Валачэ, цягне, бо стала яго маёмасцю... Вось... Я — прастытутка».
Р. Мурашку ўдалося раскрыць ўнутраны свет жанчыны, перадаць драматызм яе становішча і рух пачуццяў. Гераіня аказалася здатнаю да таго, каб перамагчы сябе, паверыць ва ўласныя сілы, аднавіцца да іншага жыцця. Таким чынам, некаторыя творы ранняга перыяду сведчылі аб тым, што ў асобе Р. Мурашкі маладая беларуская проза мае ўдумлівага пісьменніка з пільным сацыяльным позіркам і тонкім адчуваннем балявых момантаў жыцця.
Очень интересно - Реферат: Жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага
На жаль, многія станоўчыя асаблівасці, яскрава выяўленыя ў ранніх творах Р. Мурашкі, не атрымалі далейшага развіцця. Болей таго, яны аказаліся нейтралізаванымі тэндэнцыяй супрацьлеглага характару. З-пад пяра пісьменніка ўсё часцей пачалі з'яўляцца творы, прасякнутыя аўтарскай непрымірымасцю, жорсткасцю да тых, каго афіцыйна прынята было лічыць «сацыяльна небяспечным элементам» або каму навешваўся ярлык «ворага пралетарскай рэвалюцыі».
У гэтых творах мы не бачым пісьменніцкага імкнення зразумець кожнага героя, незалежна ад яго сацыяльнага паходжання і маёмаснага стану. Прадстаўнікоў бядняцка-пралетарскага асяроддзя Р. Мурашка беспадстаўна ідэалізаваў, паказваў у прывабным святле, узводзіў на гераічны п'едэстал. А вось дзейныя асобы, якія нібыта былі носьбітамі буржуазнай свядомасці, загадзя абняслаўліваліся. Іх унутраны свет пісьменнік не даследаваў. Адмоўны персанаж фактычна пазбаўляўся права на абарону сваіх поглядаў і ідэйных пераконанняў. Яго суддзёй быў станоўчы герой — рупар аўтара, абавязанага ў сваёй творчасці кіравацца афіцыйнымі патрабаваннямі. Гэта выявілася ў такіх апавяданнях, як «Стрэл начны ў лесе», «Каваль Максім», «Бросьня вясновая», «Пасвянціў» (усе — 1925), «Кантрыншчык» (1926).
Барацьба дзвюх у прынцыпе несумяшчальных тэндэнцый — аналітычнай, аб'ектыўна-мастацкай і спрошчана-класавай, аголена-публіцыстычнай — бачна і на іншых творах Р, Мурашкі, у прыватнасці прысвечаных тэме барацьбы працоўных Беларусі супраць польскіх акупантаў. Гэта «Вінчэсцер» (1929), «З-пад напласту гадоў» (1930), «Узброеная нянавісць» (1935).
Неабходна адзначыць, што ў малых жанравых формах пісьменнік даўжэй захоўваў творчую незалежнасць, смялей выяўляў уласны пункт гледжання, у буйных жа творах ён аказваўся цалкам залежным ад ідэалагічных установак часу.
Пра раман Р. Мурашкі «Сын» (1929), папулярны ў 30-я гады твор, не раз пісала крытыка. Даволі аб'ектыўна ацэнены ён і даследчыкамі гісторыі беларускага рамана.
Вам будет интересно - Курсовая работа: Доктор Булгаков в цикле рассказов "Записки юного врача"
Падкрэслена, што «Сын» «не вызначаецца бясспрэчнымі мастацкімі вартасцямі», што пісьменнік «не здолеў па-сапраўднаму глыбока на аснове аб'ектыўнага і канкрэтнага аналізу рэвалюцыйнай рэчаіснасці асэнсаваць і па-мастацку адлюстраваць падзеі бурнай эпохі класавых бітваў ва ўсёй паўнаце і шматграннасці». Справядліва ўказвалася на слабую псіхалагічную распрацоўку характару герояў, на аднабаковасць сацыяльнай характарыстыкі, кампазіцыйную нязладжанасць твора. Што датычыць поспеху рамана ў чытацкім асяроддзі, дык ён вытлумачваўся невысокімі эстэтычнымі запатрабаваннямі эпохі. Была яшчэ і актыўная падтрымка раманіста з боку афіцыйных улад.
Зразумела, дзейнасць Р. Мурашкі ў канцы 20 — пачатку 30-х гадоў нельга ацэньваць толькі па творах, якія не вытрымалі праверку часам, бо пісьменнік меў і пэўныя творчыя набыткі, ды і дзейнасць яго была разнастайнай. Так, Р. Мурашка прыкладваў шмат намаганняў, каб актывізаваць маладнякоўскі масавы рух, прышчапіць маладым паэтам, празаікам цікавасць да сур'ёзнай творчай вучобы, да вопыту папярэднікаў. Ён выступаў на пасяджэннях і сходах літаратурнага аб'яднання, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Маладняк», прысутнічаў на I Усесаюзным з'ездзе пралетарскіх пісьменнікаў (1928) на пленуме Савета ВААГІП (Усесаюзнае аб'яданне асацыяцый пралетарскіх пісьменнікаў) (1929). Часта наведваў прадпрыемствы, рабочыя калектывы. Вынікам такіх паездак былі газетныя допісы, нататкі.
Выступаў пісьменнік і з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі па актуальных пытаннях нацыянальна-культурнага і літаратурнага жыцця: «За цесную сувязь літаратурных атрадаў Савецкага Саюза», «Памяці тав. П. Труса» (1929), «Часопіс «Маладняк» за 1931 г.» (1932), «Пісьменнікі і крытыкі ў 1933 г.» (1933); «Пытанні тэорыі і практыкі», «Пісьменнік у бібліятэцы», «Думкі аб з'ездзе» (1934) і інш. Праўда, не ва ўсіх выступленнях Р. Мурашка аказваўся на належнай вышыні. Асабліва гэта датычыць дыскусійных матэрыялаў. У асвятленні спрэчных пытанняў літаратурна-творчага жыцця ён аддаваў перавагу афіцыйнаму пункту гледжання і тым самым уступаў у супярэчнасць з перспектыўнымі тэндэнцыямі развіцця нацыянальнай літаратуры, недаацэньваў наватарскія пошукі мастакоў слова, несправядліва крытыкаваў іх творы.
У падобнай эвалюцыі ёсць свая логіка: калі пісьменнік становіцца на пазіцыю актыўнай падтрымкі афіцыёзу, зніжэнне гуманістычнага пафасу яго твораў заканамернае і непазбежнае. Тым не менш у дзейнасці Р. Мурашкі сярэдзіны 30-х гадоў можна заўважыць пэўныя сімптомы таго, што пісьменнік пачынаў пакрысе пераадольваць свае ранейшыя артадаксальныя погляды. Пэўна, гэтаму спрыяла і збліжэнне з М. Чаротам, М. Зарэцкім, В. Мараковым, якія, паводле сведчанняў дачкі пісьменніка, былі частымі гасцямі ў сям'і Мурашкаў.
Аднак трагічныя падзеі другой паловы дзесяцігоддзя не далі яму магчымасці ажыццявіць свае намеры. Масавыя рэпрэсіі, атмасфера страху, падазронасці і недаверу паралізавалі волю тых нямногіх пісьменнікаў, хто, падобна Мурашку, яшчэ не трапіў у засценкі НКУС. Настрой адчаю і разгубленасці ўскладніўся і асабістым горам: трагічнай смерцю васьмігадовага сына Генрыха. Гэтая падзея падарвала здароўе Р. Мурашкі. Ён цяжка захварэў на сухоты, неўзабаве аказаўся прыкаваным да ложка. Лячэнне ў Крыме не дало вынікаў. «Да туберкулёзу лёгкіх далучыўся і туберкулёз косці (у месцы старога ранення нагі шабляй)» (Полымя. 1933. № 6. С. 100.), — успамінае дачка пісьменніка.
Похожий материал - Курсовая работа: Вядучыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры ХVІ–ХХ ст.
Але мужнасць і сіла духу не пакідалі Р. Мурашку. Нягледзячы на цяжкі стан, ён працягваў творчую працу — пісаў раман «Салаўі святога Палікара» (1933—1939). Між іншым, у «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964) гэты раман Мурашкі ўвогуле не разглядаўся, хоць ён быў прыкметнай з'явай нацыянальнай мастацкай прозы і сведчыў аб відавочным росце паэтычнага майстэрста пісьменніка. Майстэрства выявілася перш за ўсё ў галіне псіхалагічнага аналізу, ва ўменні раманіста раскрываць характар чалавека, свет яго пачуццяў і перажьшанняў.
Раман цікавы і з пункту погляду ўнутранай пабудовы. Ён удала скампанаваны, пазбаўлены фрагментарнасці, самастойнага існавання паасобных частак. Сюжэтнае дзеянне разгортваеца даволі дынамічна, рухаючая сіла сюжэта — сутыкненне герояў, якія займаюць супрацьлеглыя пазіцыі, па-рознаму глядзяць на жыццё і чалавека. Рысамі наватарства пазначана і стылявая структура рамана, у якім удала спалучаецца плынь рэалістычнага, аналітычнага пісьма (вобраз Анішчыка), высокая рамантыка, элементы лірыка-эмацыянальнай прозы (настаўнік Гарбач) і сатырычна-выкрывальная, гратэскавая паэтыка (палікараўскае начальства — Мысліцкі, Хамовіч).
Па-майстэрску выпісаны ў рамане малюнкі беларускай прыроды. Такое ўражанне, што пісьменнік як бы адпачываў тут ад нямілага яго сэрцу аператыўнага сацыяльна-палітычнага заказу часу. Аднак раману «Салаўі святога Палікра» стаць выдатным творам беларускай літаратуры і заняць у ёй адно з ганаровых месцаў перашкодзілі ўсё тыя ж гармадска-палітычныя абставіны другой паловы 30-х гадоў. Справа ў тым, што паводле аўтарскай характарыстыкі кіраўнікі палікараўскага калгаса — гэта не звычайныя прыстасаванцы, хапугі, якія дарваліся да ўлады і гатовыя раструшчыць кожнага, хто стаіць у іх на дарозе і перашкаджае рабаваць народнае дабро, а ўчарашнія ўласнікі, нядаўнія булахаўцы, «недабітыя ворагі савецкай улады».
Ва ўмовах жорсткіх палітычных рэпрэсій і падаўлення свабоды слова Р. Мурашка не адважваўся станавіцца ў апазіцыю да пануючай ідэалогіі. Гэта пацвярджае не толькі разгледжаны раман, але і іншыя літаратурныя творы, напрыклад апавяданні «Цішча» (1937), «Пад трыма шкурамі» (1938).