Аляксей Русецкі — паэт, творчая дзейнасць якога, актыўная і дастаткова самабытная, прыпадае на другую палову XX ст. і, трэба сказаць, не губляецца ў характэрным для гэтага часу багатым суквецці талентаў і шматстайнасці мастацкіх манер і стыляў. Яго творы вылучаюцца сваімі інтэлектуальнымі вартасцямі, у роздуме аўтара над праблемамі навуковатэхнічнага прагрэсу, суадносінамі прыроды і культуры заўсёды прысутнічае выразны гуманістычны пошук і клопат пра будучыню. На агульныя запыты часу ён шукаў свае адказы, пазначаныя праўдай асабіста перажытага і вынашанага, і яны, гэтыя адказы, гучаць у яго, на нашу думку, не менш пераканаўча, чым у шырокавядомых А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, А. Пысіна... Ідэйнафіласофскія шуканні А. Русецкі вёў заадно з мастацкімі, паэтычнымі — у галіне выяўленчых і выразных сродкаў і жанравых формаў.
Творчасць — адбітак жыцця. Гэта з аднаго боку. З другога, як заўважыў яшчэ О. Уайльд, "у творчасці не можа быць таго, чаго няма ў творцы". Гаворка ідзе пра жыццёвы вопыт мастака, пра яго характар і біяграфію. Трэба адзначыць, што лёс надарыў А. Русецкага, як і ўсё яго пакаленне перадваеннай моладзі, цікавай, змястоўнай біяграфіяй. Сапраўднае яго прозвішча — Бурдзялёў Аляксей Сцяпанавіч. Нарадзіўся ён 21 лістапада (4 снежня) 1912 г. у сяле Студзянец (усходняя частка Магілёўшчыны) у бсднай сялянскай сям'і. "Яго прадзед, — як паведамляе пісьменніцкі біябібліяграфічны слоўнік, — быў прыгонны, дзед — непісьменны селянін. Бацька ж, Бурдзялёў Стэфан Ермалаевіч — вясковы грамацей, шукальнік лепшай долі. Каб забяспечыць сям'ю, ён некалькі гадоў працаваў на шахтах Данбаса. Збіраў грошы, каб выехаць у Амерыку. Прастудзіўшыся ў шахце, прыехаў дамоў і доўга хварэў. Калі ачуняў, у пачатку першай сусветнай вайны яго забралі ў апалчэнне. У 1914 г., смяротна паранены ў баі пад Варшавай, памёр у шпіталі". Сын застаўся з маці Шаўцовай Таццянай Рыгораўнай, а пасля таго як яна выйшла замуж у другі раз, вярнуўся да дзеда Ермалая Фёдаравіча, з малых год дапамагаў яму па гаспадарцы і моцна быў звязаны з сялянскімі традыцыямі і зямлёй, хадзіў з бараной і плугам, вадзіў на начлег каня, махаў касой і малаціў цэпам. Гэта, пэўна, і вызначыла асновы светапогляду і кола жыццёвых уражанняў будучага паэта. Іх было шмат. Існаванне чалавека, яго жыццёвая экзістэнцыя багацей, чым гэта часам здаецца: не толькі буйныя, велічныя падзеі здольны ўсхваляваць яго ўяўленне, запомніцца, але і з'явы простыя, звычайныя. Па часе, гадоў праз пяцьдзесят, паэт будзе ўспамінаць:
Колькі летаў сам нагамі босымі чуў цяпло вільготнай баразны, захлынаўся на пакосе росамі, встрам дыхаў жытнім і лясным...
"Я — мужыцкі сын..." (1985)
Уражанні дзяцінства засталіся з ім на ўсё жыццё. Асеннімі і зімовымі вечарамі, пазнаўшы грамату, унук чытаў дзеду і бабулі тагачасны папулярны часопіс "Сам сабе аграном", які знаёміў сялян з навейшымі дасягненнямі ў культуры земляробства, павышаў прафесійны ўзровень гаспадарання, і гэта, зазначым, вельмі красамоўны штрых да творчай біяграфіі А. Русецкага, які ў будучым, як паэт, шмат зрабіў дзеля таго, каб гарманізаваць чалавечую дзейнасць, прыпыніць яе залішнюю агрэсіўнасць у дачыненні да прыроды, сцвердзіць у чалавеку пачуццё разумнага гаспадара зямлі.
Возможно вы искали - Контрольная работа: Анализ великой поэмы Данте Алигьери "Божественная комедия"
Адукацыя А. Русецкага пачалася з мясцовай пачатковай школы ў Студзянцы. Наступным этапам стала сямігодка, яна размяшчалася ў Касцюковічах. Вучнем сямігодкі ён стаў у 1926 г. Прыгадваюцца радкі з аўтабіяграфіі паэта: "Восень прынесла мне шмат радасці. Я вытрымаў уступныя экзамены ў чацвёрты клас Касцюковіцкай сямігодкі. Тады ж мяне, 14гадовага хлопца, прынялі ў камсамол. Вучыцца было няцяжка, але вясной і восенню я часам спазняўся на ўрокі. Пакуль прывядзеш каня з начлегу, паснедаеш, прабяжыш пяць кіламетраў да школы — сонца высока..." Тут ён, камсамолец, удзельнічаў у школьным гуртку аматараў паэзіі, з'яўляўся селькорам. Гэта дадаткова распаляла прагу ведаў. Пасля сямігодкі быў Аршанскі белпедтэхнікум, а далей — Маскоўскі зааветэрынарны інстытут, у які ён паступіў у 1931 г., а скончыў у 1935м. Жыццё ў Маскве з яе тэатрамі, музеямі, маладзёжналітаратурным асяроддзем узняло пазнавальны ўзровень будучага паэта. Ён часта наведваў Беларускі клуб, які існаваў у той час у Маскве, спеўкі хору пад кіраўніцтвам Н. Сакалоўскага, заняткі літгуртка, пазнаёміўся з такімі ж, як і сам, паэтаміпачаткоўцамі А. Зарыцкім, А. Жаўруком, А. Ушаковым, што вучыліся тады ў Маскве. З дыпломам ветурачабактэрыёлага яго камандзіравалі ва Узбекістан, дзе ён некалькі месяцаў працаваў па спецыяльнасці ў кішлаках Ферганскай даліны, а потым, у тым жа 1935м, быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у кавалерыйскай дывізіі ў Смаленску, у Барысаве (1935—1936). Паэтычны дэбют А. Русецкага адбыўся ў сярэдзіне 30х гадоў, калі ў газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Полымя рэвалюцыі" былі надрукаваны некаторыя яго вершы: "Другое спатканне" (1934), "Спадчына", "Мой антыпод", "Аднагодкі", "Песня" (усе — 1936), "У дарозе" (1937). Хаця гэта былі яшчэ даволі кволыя вершы пачаткоўца, яны аднак неслі на сабе адзнаку цікавага лірычнага характару. Выклікаў сімпатыю іх герой — спакойны, немітуслівы малады хлопец, добразычлівы, працаўнік і стваральнік па натуры, гатовы рабіць дабро людзям. У вершы "У дарозе", напрыклад, расказваецца, як ён у ліку іншых маладых спецыялістаў прыехаў у далёкі ўзбекскі стэп, каб наталіць яго смагу вадой, ажывіць.
Смелай думкай жывём мы
у гэтых краях,
што праб'ецца лісцё
праз барханныя лапы,
Похожий материал - Доклад: Аналіз ліричного твору "Клён ты мой опавший…" Сергія Єсеніна
як здалёку нахлыне
на пяскі Дар'я
і як пусцім арыкі
мы — абшараў мірабы.
Міраб, паўзбекску гідратэхнік — чалавск, мкі распараджаецца вадой, размяркоўвае яе па палях. Усё гэта малады А. Русецкі бачыў на свае вочы — і барханы, і арыкі, і АмуДар'ю. У вершы ёсць, вядома, мастацкае абагульненне, але няма нічога наўмысна прыдуманага, ён сагрэты сапраўдным натхненнем, якое напаткала аўтара сярод барханаў Узбекістана, дзе ён адчуў сябе чалавекам, які на новай, тагачаснай навуковай аснове змяняў спрадвечна сумнае аблічча пустыннай зямлі на карысць людзям. Гэтая думка ў многім жывіла ўсю паэзію 30х гадоў, якая імкнулася не толькі расказаць пра чалавечыя справы, пра ўзаемадзеянне (часцей за ўсё — "пакарэнне", падпарадкаванне) чалавека і прыроды, але і самой уздзейнічаць на пераўтварэнне ўсяго аблічча зямлі.
Очень интересно - Реферат: Беларускі авангард i эсэізм як вызначальныя плынi ў беларускай літаратуры XX стагоддзя
Калі б трэба было, скажам, у рускай савецкай паэзіі знайсці паэта, тыпалагічна роднаснага і блізкага беларускаму, можна было б назваць Мікалая Забалоцкага (асабліва перыяду 20—30х гадоў), у творчасці якога сцвярджаецца чалавекарганізатар і "дырыжор" прыроды, якая змяняецца пад уздзеяннем яго розуму і працы. "Земля моя, мать моя, знаю твой непреложный закон. Не насшіьннк, но умный хозянн ныне прпшел человек, н во нмя всеобшего счастья жнзнь он устронт твою... Какой немстленно прекрасной станет прмрода!.." — узнёсла пісаў Забалоцкі ў сваёй паэме "Урачыстасць земляробства". Гэта сугучна пафасу верша А. Русецкага "У дарозе".
Першыя яго вершы змяшчалі і іншыя тэмы і матывы: малады паэт услаўляў радзіму ("Спадчына"), апяваў прыгажосць кахання ("Песня"), выкрываў, хоць і даволі тэндэнцыйна, сацыяльныя супярэчнасці капіталістычнага захаду ("Мой антыпод"), У цэлым жа вершам пачатковага перыяду, трэба адзначыць, ўсё ж такі бракавала асабістага падыходу аўтара да жыццёвых з'яў і так неабходнай у лірыцы ўнутранай разняволенасці і шырыні гучання.
Пасля дэмабілізацыі з арміі ён працуе ў Маскоўскім мікрабіялагічным інстытуце (1936—1937), цэлых паўгода ездзіць па саўгасах Краснаярскага краю і Хакасіі і, як урачветэрынар, змагаецца з небяспечнымі хваробамі. Спецыялістыбактэрыёлагі патрэбныя былі і ў Беларусі. У пачатку 1938 г. А. Русецкі прыязджае ў Мінск, дзе працуе загадчыкам бактэрыялагічнага аддзела абласной ветэрынарнабактэрыялагічнай лабараторыі.
З пачаткам вайны, як і многія, падаўся на Усход, а са студзеня 1942 г. апынуўся на фронце, на пасадзе начальніка палявой лабараторыі. Ваеннага ліха зазнаў у поўнай меры, ваяваў на розных напрамках і ў розных мясцінах. Давялося прайсці фактычна дзве вайны — з фашысцкай Германіяй і імперыялістычнай Японіяй, куды была накіраваная вайсковая часць, у якой служыў А. Русецкі. Тут таксама давялося зведаць цяжкасці. Але не забываў і пра вершы, хоць на іх амаль не заставалася часу.
Перажытае давала багаты матэрыял для творчасці. Таму, калі ў маі 1947 г. ён, дэмабілізаваўшыся з арміі, прыехаў у Мінск, дзе пасля вайны аднаўлялася актыўнае літаратурнае жыццё, яму было пра што расказаць у сваіх вершах...
Вам будет интересно - Реферат: Биография и творчество Наума Коржавина
Першая кніжка — зборнік "У заўтрашні свет" — з'явілася ў 1951 г. Аўтару споўнілася тады трыццаць дзевяць год, і кніга выглядала, як работа сталага майстра. Многія вершы звярталі ўвагу чытача — "Хмурынка", "Наступ" (абодва — 1943), "Май (1945), "Дадому" (1946). Яны напісаны ў розныя гады вайны і пасля Перамогі, захаваўшы перажыванні савецкага байцавызваліцеля. Хмурынка з палоннага краю перадае яму вестку ад каханай, а тое, што хоча сказаць ён, "яна пачуе, калі гарматы па ворагу ўдараць..." Вайна спарадзіла ў паэтавым сэрцы нянавісць да ворага і ўзмацніла любоў да ўсяго роднага — да маці, да сяброўпаплечнікаў, да роднай зямлі.
Мы помнім кадры кінахронікі ваеннага часу: салдатыбеларусы, ступіўшы на родную зямлю, прыпадалі да яе ў пацалунку. Пра іх нагадалі радкі паэта:
Клубяцца, пад пылам густым гудуць дарог франтавых палосы; ужо з Беларусі да нас бягуць, насустрач бягуць бярозы.
Ужо з прыдняпроўскай гары яна, пад сіняй смугой і дымам, да спаленых сёл, да руін відна радзіма мая, радзіма.
"Наступ"
Похожий материал - Курсовая работа: Гамлетовский комплекс лирического героя поэзии А. Блока
Лірыка ваеннага часу — гераічная па сваёй духоўнай сутнасці і эпічная паводле развіцця і станаўлення паэтычнага перажывання. Гэтую думку пацвярджаюць вершы "Толькі б Радзіма", "Мітынг", "Я тое зноў бачыў мора..." Асаблівай мастацкай сілай уражваў верш "Май", створаны адразу пасля Перамогі ў маі 1945га.
Зямля марнела б ад былых нягод, каб не ўбірала сокі, фарбы мая, як ён з глыбокіх зерневых дрымот раллю зялёным пер'ем прабівае; як на галлі са скручаных вузлоў ён выпірас, шырыцца ў паветры, дрыжыць празрыстым лісцсм, бы святло спіртовых, лёгкіх аганькоў на встры; як, адрасціўшы вусікі, паўзс мясістым хмелем па камлях дубовых, праменні ў іскры дробіць па расе, блішчыць на красках пылам каляровым...
У ім чуецца гімн Перамозе, гімн вясне і жыццю, гімн натуральнасці прыроды. Верш здзіўляе поліфанічнасцю свайго гучання, у ім усё знаходзіцца ў дынаміцы, жыве, нагадваючы нечым "метамарфозы" Авідзія і Гётэ, "пераўтварэнні" М. Забалоцкага. Усе гэтыя паэты імкнуліся як найглыбей пранікнуць у прыроду свету, бесперапыннае быццё, якое ўсё, ад пачатку да канца, падпарадкавана універсальнаму закону вечнага змянення. У "Метамарфозах" Авідзія чытаем:
Не погнбает ннчто — поверьте! — в велмкой вселенной. Разнообразнтся всё, обновляет свой внд; народнться — Значнт начать быть яным, чем в жмзнн былой; умереть же — Быть, чем был, перестать; нбо все переносптся в мнрс Вечно туда н сюда; но сумма вссго — постоянна. Мы полагать не должны, что длнтельно чтолнбо может В внде одном пребывать...7