паэзія літаратурны авангардысцкы
Пасля нашаніўскага перыяду бурнага самасцвярджліня і росквіту нацыянальнай літаратуры, асабліва яе паэтычных форм, дваццатыя гады ўяўлялі сабой таксама непрацяглую па часе, але надзвычай змястоўную ў ідэйна-эстэтычных і жанрава-стылёвых адносінах наступную літаратурную эпоху. Абазначыць сутнасць гэтай эпохі адным ключавым словам ужо немагчыма, бо ні «Ма-ладняк», ні «Узвышша», ні «Полымя», ні іншыя літаратурна-творчыя арганізацыі і часопісы ўжо не неслі ў сабе такой вызна-чальнай сінтэтычнасці, эстэтычнай і асветніцкай усеахопнасці, як гэта здарылася ў свой час з «Нашай нівай». Паэзія 20-х гадоў стылёва больш мазаічная, спектр яе матываў і ідэйна-вобразная палітра часта мелі палемічны характар. У паэзіі грамадзянскага гучання адлюстроўвалася не толькі сацыяльная і геапалітычная вектарнасць пазіцыі таго ці іншага паэта, але і літаратурная ба-рацьба, якая набыла асабліва абвостраны характар у другой па-лове дзесяцігоддзя ў сувязі з расколам «Маладняка» і ўтварэннем новых літаратурных аб'яднанняў – «Узвышша», «Полымя», «Літаратурна-мастацкай камуны». У аснове ідэйна-творчых разме-жаванняў ляжалі глыбокія, абумоўленыя грамадска-палітычнымі абставінамі прычыны, што замыкаліся на галоўнай ідэі – ідэі Беларускага Шляху, з якой пачалося для Беларусі XX ст. Да гэ-тай ідэі крочыла беларуская літаратура праз усё папярэдняе XIX ст., напоўненае нацыянальна-вызваленчай барацьбой, у працэсе якой была вылучана з нетраў ідэалогіі «літвінскага», або «краёва-га», патрыятызму ідэалогія беларускага нацыянальнага адра-джэння. Першым песняром гэтага адраджэння стаў напрыканцы XIX ст. Францішак Багушэвіч. Цётцы, Янку Купалу, Якубу Ко-ласу, Максіму Багдановічу, Алесю Гаруну належала пачэсная ро-ля далейшага годнага пяснярскага служэння Бацькаўшчыне-Бе-ларусі, ідэал якой для>х звязваўся з сацыяльным і нацыяналь-ным вызваленнем, незалежнасцю, асветаю, самаахвярнай ства-ральнай працай на дабро і росквіт айчыны. Галоўнымі фактарамі на шляху да гэтага ідэалу былі беларуская мова і нацыянальная самасвядомасць. Паэзія Я. Купалы адлюстроўвала эвалюцыю ад маргінальнасці «тутэйшых» да беларусаў як нацыі, якая прэтэндуе на ўсе патрэбныя для самавызначэння каштоўнасці: не толькі сва-боднае карыстанне мовай і развіццё культуры, асветы, але і ства-рэнне нацыянальнай дзяржавы, якая забяспечыць годны ўзровень жыцця сваім грамадзянам і права на ўласную палітычную волю. Ку-пала ў сваіх паэтычных прароцтвах заўжды апеляваў да народа, які сам павінен здабыць сабе долю і волю, сам павінен выбрацца з гіс-тарычнай летаргіі, стаць «самім сабе гаспадаром». На хвалі гэтага патрыятычнага пачуцця абуджаецца пасля некалькіх гадоў маўчан-ня творчая энергія Купалы, які ў 1918 г. стварае вялікі цыкл паэ-тычных шэдэўраў, напоўненых асэнсаваннем трагедыйнага гіста-рычнага лёсу Беларусі. У вершы «Свайму народу» ён заклікае:
Паўстань народ! Для будучыны шчасце Ты строй, каб тут не строіў больш еуссд; Не дайся ў гэты грозны час прапасці, – Прапашчых не пацсшыць шчасцем свет.
Сваю магутнасць пакажы ты свету, – Свой край, сябе ў пашанс мець прымусь. Паўстань народ!. 3 крыві і слёз кліч гэты… Цябе чакае маці – Бсларусь!
Асэнсаванню Беларускага Шляху–лёсу маці-Беларусі ў но-вых гістарычных умовах – прысвечана шмат купалаўскіх вершаў на працягу ўсяго знамянальнага дзесяцігоддзя. Вызначальнымі падзеямі тагачаснага грамадскага жыцця, безумоўна, былі абедз-ве расійскія рэвалюцыі 1917 г., грамадзянская вайна, падзел ў выніку яе Беларусі ў 1921 г. на дзве часткі з адпаведнымі векта-рамі палітычных уплываў. Тэма Заходняй Беларусі і падняволь-нага жыцця працоўных пад уціскам польскіх уладаў стане з таго часу адной з асноўных тэм паэзіі Савецкай Беларусі. Апошняй наканавана было стаць часткай вялікай пралетарскай федэрацыі, рэчышча палітычнага жыцця якой вызначалася ў Маскве. Але на месцы былі таксама зроблены пэўныя крокі ў накірунку замаца-вання вонкавых прыкмет нацыянальнай дзяржаўнасці Беларусі: каб прадухіліць у далейшым непажаданыя сепаратысцкія памк-ненні нацыянальных дзеячаў, што абвясцілі ў сакавіку 1918 г. незалежную Беларускую Народную Рэспубліку, якой, аднак, не суджана было стаць суб'ектам геапалітыкі, у 1919 г. камуністыч-най дзяржаўнай элітай была абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, дзе ўсе сферы нацыянальнага жыц-ця кантралявала партыйнае кіраўніцтва. Ідэалогія абапіралася на апалогію рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту; культура, мастацтва і літаратура заклікалі адлюстроувлці. папуючую ідпілоіпо, якая строга рэгламентавала паэтыку, прыўііосілл ў яе лфіпыс яіы пафас, абмяжоўвала свабоду творчасці, прадпышачала гшы. ма-тывы і нават стыль літаратурных твораў. Гпл Оыў свослслблівы авангардны афіцыйны накірунак, які можа пашлць ржллмцый-ным канцэіггуалізмам. Новая эканамічная палітыкл (п>п) і яія-запая з ёю беллрусізацыя абудзілі новую творчую энсріім, падзеі на паўнакроўнае нацыянальнае адраджэнне. За непрацяглы пе-рыяд былі створаны важныя нацыянальныя кулыурныя і аснет-ныя ўстановы, у тым ліку універсітэт, Інбелькульт – правобраз будучай Акадэміі навук, дзяржаўны тэатр, дзяржаўныя і каапера-тыўныя выдавецтвы, газеты і часопісы, першая літаратурная ар-ганізацыя «Маладняк». Пачалося інтэнсіўнае культурна-нацыя-ыальнас будаўніцтва, што, бясспрэчна, абумовіла масавы прыток у літаратуру новых паэтычных талентаў і сапраўды бліскучы росквіт паэзіі, якая не перастае здзіўляць нас сёння багаццем мастацкіх фарбаў, глыбінёй і нечаканасцю вобразнай асацыя-тыўнасці, шматстайнасцю плыняў, што разбуралі дагматыку пра-леткул ьтаўскай афіцыёзнай паэтыкі, дэманстравалі майстэрскі ўзровень і спеласць нацыянальнай літаратуры.
Возможно вы искали - Курсовая работа: Стилистика прозы Дж.К. Роулинг на примере романов о Гарри Поттере
Паэзію 20-х гадоў тварылі некалькі пакаленняў: старэйшыя паэты – класікі, стваральнікі «нашаніўскага» адраджэння: Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля; тыя, хто пачаў фарміравацца да рэвалюцыі пад дабратворным уплывам «Нашай нівы», – Ц. Гартны, А. Гурло, Я. Журба, М. Хведаровіч; маладыя паэты, чыя творчая і грамадзянская свядомасць усталёўвалася на скры-жаванні дзвюх вялікіх ідэй – нацыянальнага адраджэння і рэва-люцыйнага псраўтварэння свету. Гэта была лідэрская група паэ-таў, заснавальнікаў «Маладняка», пазней «Узвышша», творчацсь якіх была пастаянна ў цэнтры ўвагі чытачоў і крытыкі: У. Дубоў-ка, М. Чарот, А. Александровіч, А. Вольны, А. Дудар, Я. Пушча, У. Жылка, К. Крапіва, П. Трус, Т. Кляшторны, В. Маракоў, П. Глебка. Асаблівую ноту ў паэтычную сімфонію 20-х гадоў прыўносілі такія адметныя паэты, чый талент фарміраваўся ўнутры новых літаратурных аб'яднанняў («Маладняка», «Узвыш-ша»), як С. Дарожны, М. Багун, Я. Туміловіч, У. Хадыка, Ю. Лявонны, А. Моркаўка, П. Шукайла, Я. Пфляўбаум, Н. Мар-кава, А. Звонак, М. Лужанін, Я. Бобрык, С. Фамін.
Свой асаблівы \олас набыла ў 20-я гады жаночая паэзія. Вершаваныя радкі пераемніц Цёткі і К. Буйло неслі новае адчуванне жыцця, адлюстроўвалі радасныя настроі лершых год стваральнага нацыянальнага будаўніцтва, надавалі ўзнёслае гу-чанне тэме кахання. Жаночая паэзія стала адметнай фемінісцкай з'явай у літаратуры, арганічнай для паэтыкі і стылю 20-х гадоў, дзе ёсць і «бурліва-агністая песня», і «вечная сіняя даль», і «мінулыя чорныя дні». Але прысутнічала ў ёй і вечная тэма айчыны, якая жыватворчым духам заўжды акрыляла беларускую літаратуру. Жаночай паэзіі таксама ўласціва адчуванне трагічнасці Беларускага Шляху, грамадскія настроі адбіваліся ў ёй прачулым містычным лірызмам. Так, у вершы «Беларусь» Н. Вішнеўская апявае новую непакорную краіну, над якой «ззяюць ясныя дні», а ў пазнейшым лірычным вершы «Цешацца мяцеліцы рогатам і свістам» прысутнічае ўласцівае апошняй – трэці дзесяцігоддзя драматычнае прадчуванне блізкай асабістай і грамадскай ката-строфы. Яно было выклікана атмасферай інспіраванага дзяр-жаўнымі органамі наступу (спачатку ідэапагічнага, а потым прый-дзе час фізічных распраў) на ўсе праявы адметнасці нацыяналь-нага жыцця, які атрымаў красамоўную назву барацьбы з «нацыя-нал-дэмакратызмам». У паэзію пранікае адчуванне няпэўнасці і хісткасці грамадскага жыцця, неабароненасці чалавека перад паўстаўшым монстрам таталітарнай дзяржавы, якая ўзурпіравала права казаць ад імя рэвалюцыі і пралетарыяту. Такім адчуваннем небяспекі напоўнены і названы верш Н. Вішнеўскай:
Так гапосяць ветры над пустым прыноллем, Пад нагамі сцсжка–гурбы, буралом, Нс спяшайся, брацс, над тнаёю доляй Ноччу непагоднай завілі залом.
Паэтэса скарыстала вядомы купалаўскі вобраз, бо сапраўды ў той час «завіваўся залом» над усёй нацыянальнай культурай. 1 паэт Алесь Дудар – абаронца нацыянальнай самабытнасці пад-час «тэатральнай дыскусіі», адзін з аўтараў «Ліста трох» (разам з А. Александровічам і М. Зарэцкім), дзе абаранялася годнасць беларускіх пісьменнікаў і іх права карыстацца роднай мовай, толькі што ўзяўшы шлюб з Н. Вішнеўскай, неўзабаве будзе арыштаваны за апазіцыйны смелы верш «Пасеклі наш край папалам» і асуджаны на тры гады высылкі за межы Беларусі. Прадчуваючы яго долю, напісала гэты верш паэтэса, але ён закранаў праз асабістае грамадскую атмасферу тагачаснага жыцця.
У агульных рысах развіццё паэзіі ў 20-я гады адбывалася ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях, кожная з якіх адроз-нівалася сваімі стылёвымі парадыгмамі (традыцыйнай і авангар-дысцкай) і тэматычнымі дамінантамі: нацыянальна-адраджэнс-кай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Абедзве плыні грунтаваліся на адпаведных грамадскіх ідэалагемах, кожная:і якіх па-свойму прадвызначала сутнасныя мадэлі Беларусклга Шляху, то суда-кранаючыся, то рэзка палемізуючы паміж сабой. Калі канон пралеткультаўскай дактрыны рэвалюцыйнага канцлггуалізму ад-люстроўваў афіцыйную ідэалогію партыйнага кіраўпіцтва, то на-цыянальна-адраджэнская стылёвая мадэль захоўнала арыенцір на нашаніўскую традыцыю, спавядала ідэю Беларускага Інтэг-ральнага Рэнесансу (тэрмін Г. Гарэцкага) і адчувала смбс пе-раемніцай яшчэ больш ранніх нацыянальных традыцый, звяза-ных з культам Айчыны, вольнасці і «краёвага» патрыятызму ў творах А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча. Гэ-та была, можна сказаць, новая мадэль «адраджэнскага рамантыз-му», прыхільнікі якой у новых гістарычных умовах паэтычна прарочылі яшчэ не здзейсненае, але такое доўгачаканае нацыя-нальнае адраджэнне. Адэптамі тут былі перадусім Я. Купала, Я. Колас, 3. Бядуля. Для маладзейшага пакалення ўзорам на-цыянальнага духу і дасканаласці формы была ў межах адзнача-най мадэлі паэзія адышоўшага з жыцця М. Багдановіча, што стала ў 2-й палове 20-х гадоў метадалагічным арыенцірам для платформы згуртавання «Узвышша».
Похожий материал - Реферат: Персанаж ў мастацкім творы
3 другога боку, паэзія 20-х гадоў была пазначана відавочнымі рысамі афіцыёзнага авангардызму, звязанага найперш з устаноў-кай на стварэнне новага мастацтва пад уплывам рэвалюцыйна-пралетарскага светабачання і класавай ідэалогіі. Культ рэвалю-цыйных перамен, аптымістычны жыццесцвярджальны пафас, матыў індустрыяльнага горада, гімн маладосці, якая будуе і для якой будуецца новае жыццё, класавы матыў, выражаны ў сімва-лічнай перамозе «сярпа і молата», супрацьпастаўленне «мінулых чорных дзён» і новай «светлай раніцы волі» і пры гэтым ніякай рэфлексіі, смутку, сумненняў, ніякага самазаглыблення ў сваё асабістае «я», калі яно не звязана з адчуваннем прыналежнасці да вялікай пераможнай рэвалюцыйнай «мы – грамады», – вось асноўны спектр матываў і настрояў, якія ўласцівы авангардысц-кай плыні, названай намі рэвалюцыйным канцэптуалізмам. Тут не цаніліся нюансы лірычных пачуццяў і перажыванняў, тут важна было стварыць літаратурны міф аб рэвалюцыйнай пера-мозе пралетарыяту: на гэта ангажавалася паэтычнае майстэрства і першым тонкім майстравітым апалагетам рэвалюцыйнага паэ-тычнага авангардызму быў Міхась Чарот, талент якога ярка бліс-нуў ужо на пачатку 20-х гадоў. Яго першы паэтычны зборнік «Завіруха» (1922), паэмы «Босыя на вогнішчы» (1922), «Беларусь лапцюжная» (1924), «Чырвонаісрылы вяшчун» (1924) сталі ў поў-ным сэнсе «класікай авангарду», з усімі таленавіта ўвасобленымі пастулатамі пралетарска-рэвалюцыйнай дактрыны ў мастацтве – з яе апраўданнем тэрору («Хто не наш – таго даві!»), адмаўлен-нем культурна-гістарычнай спадчыны («Годзе плакаць і вам над Рагнедаю…»), сімволікай класавай барацьбы ў выглядзе паядын-ку двух волатаў – «рацей» («змагаюцца праца з багаццем»), з яў-ным усходнім вектарам палітычных сімпатый (вобраз «чырвона-га крыжа» з Усходу, на якім напісана слова «Воля», у паэме «Бо-сыя на вогнішчы», а таксама рыцараў на чырвоным і на белым кані, з якіх пераможцам аказваецца Чырвоны ў паэме «Беларусь лапцюжная»). Апраўдальны вобраз дыму-пажару становіцца ад-ным з найважнейшых стылеўтваральных канцэптаў авангар-дысцкай парадыгмы:
Свет стары мы палім – гэта наша справа, Хто з людзей пасмее кінуць нам папрок? Будавалі усё мы – нішчыць маем права. Хай усё затопіць нашай працы сок.
Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі былі ў цэлым тыпалагічнай з'явай і вызначалі стыль рэвалю-цыйнага канцэптуалізму ў творах іншых паэтаў, якія развівалі пралетарска-рэвалюцыйны тэматычны накірунак. Так, несум-ненна галоўным ён быў у паэзіі былога «капыльскага гарбара» Цішкі Гартнага, які выдаў дзве кнігі сваіх твораў «Песні працы і змагання» (1922) і «Урачыстасць: 1. Рэвалюцыі, 2. Жыцця» (1925), куды часткова ўвайшлі яго ранейшыя вершы. Творы, з якімі Гартны ўступаў у новае дзесяцігоддзе, з'яўляліся ў пера-важнай большасці паэтычнымі фармулёўкамі рэвалюцыйных ка-муністычных ідэалаў, з якімі для паэта і актыўнага грамадска-палітычнага дзеяча звязвалася светлая будучыня Беларускага Шляху. Так, у вершы «Айчына» (1921) ён апявае бунт працоў-ных, сцвярджаючы, што «айчына і воля – непадзельны, і іх ахоў чырвоны меч». У вершы «Камунар» (1921) стварае вобраз няз-ломнага барацьбіта, які «за волю у бойках без спагады істоту вы-ліў». Верш «Панства працы» замацоўвае ідэйна-вобразны кан-цэпт падзелу свету на ранейшы нешчаслівы, поўны прыгнёту і вольны пасля рэвалюцыі:
Дзе зямлю пляміў пот крывавы Й прыгону чыннасць панавала, Там воля моцныя падставы Табе навекі збудавала.
Гэтае «панства працы» наступіла пасля таго, як з'явіўся «вястун-трубач» і «прайшоў віхор вялікай сілы». Наогул воб-раз «віхуры», «буралому» становіцца скразным у паэтыцы 20-х гадоў, сімвалізуючы найчасцей час рэвалюцыйна-ваеннага лі-халецця, якое сапраўды ў гістарчным сэнсе зніімчыла стары лад, старую расійскую царскую імперыю, абгрунтанаушы аг-нём, мячом і прапагандай велічны міф аб «царстве нольнай працы». Так закладваўся падмурак новай камуністычпай ім-перыі, ключавым прынцыпам якой была дыктатура. Адным з небяспечных ворагаў рэвалюцыйнай пралетарскай дыктатуры была неўміруючая ідэя нацыянальнага адраджэння – тыя «сны аб Беларусі», якія сніў новы герой купалаўскай лірыкі сярэдзіны 20-х гадоў:
Очень интересно - Курсовая работа: Описание усадьбы как средство характеристики помещика в "Мертвых душах" Н.В. Гоголя
…О так! Я – пралетар! Яшчэ ўчора раб пакутны Сягоння я зямлі ўладар I над царамі цар магутны! Мне Бацькаўшчынай цэлы свет, Ад родных ніў я адвярнуўся! Адно… не збыў мшчэ ўсіх бед: Мне сняцца сны аб Беларусі!
Новае пралетарскае «царства-ўладарства» для героя Купалы зусім не той грамадскі ідэал, які адпавядаў уяўленню пра Бела-рускі Шлях. Гэта была паэтычная палеміка з тымі, хто адышоў ад ідэалаў нацыянальнага адраджэння, якое ператвараецца ў «бяду» – душэўную пакуту. Купала заклаў у верш таксама здзек-лівую іронію над ідэалам усясветнай камуны, які станавіўся ас-ноўным грамадскім сімвалам будучыні. Гэты сімвал захоплена прапагандаваў той жа Гартны:
Уладар жыцця – Ўсясветная Камуна… У ёй адной мы бачым будучыну нашу.
Беларусь у вершы «Яна ідзе» ён бачыў менавіта ў каардына-тах шляху да гэтай будучыны:
Яна ідзе У зялснай пышнай руні, Учразвойным пышным веснаходзе – Настрэчу царственнай Свабодзе, У обдым светлас Камуны.
Вам будет интересно - Реферат: Творчість Леся Курбаса
Такім у вершы «Хто мы?» Гартны ўяўляў і беларускі народ на новым гістарычным этапе: «Мы – сыны новых дзён! Мы праро-кі – ваякі за волю… Мы Усясветнай Камуны ганцы–Весту-ны». Гэта былі базавыя ідэйна-вобразныя стэрэатыпы пралет-культаўскай эстэтычнай светапогляднай мадэлі, у публістычнай заклікальнай манеры выражаныя Гартным.
Новая паслярэвалюцыйная рэчаіснасць на пачатку дзесяці-годдзя ўспрымалася як велічны і святочны паход у Заўтра, а Заўтра – гэта «вялікая Будучыня» (М. Чарот), гэта «Усясветная Камуна» (Ц. Гартны). Іншым у гэты час было ўспрыняцце буду-чыні паэтамі-адраджэнцамі старэйшага пакалення: Купалам, Ко-ласам, Бядулям. У 1922 г. Купала піша знамянальны, жорсткі ў сваёй праўдзівасці верш «Перад будучыняй», у якім дае сваё та-гачаснае разуменне Беларускага Шляху. Яно трагічнае і абса-лютна непадобнае на аптымістычныя прароцтвы паэтычных апалагетаў рэвалюцыі і пралетарскай дыктатуры:
Цябс чакаем, будучыні нейкай, Што прыйдзсш, недзе ўсіх нас павядзеш, I гінем марна пад чужой апекай, Адбіўшыся ад родных вехаў, меж.
Дзве сілы, паміж якімі шукае сябе Беларусь, – дылему паміж нацыянальным шляхам і рэвалюцыйна-пралетарскім – Купала абазначае ў наступных радках:
Там чутна: Беларусь! Там – Незалежнасць! А там – «Паўстань пракляццем»… Ну а мы? Мы ў страху… дум крутня… разбежнасць… Без толку крыллем хлопаем, як цьмы.
Похожий материал - Курсовая работа: Основные вехи эстетики Оскара Уайльда
так, як цьмы, як спуджаны вароны!.
слухаем, і нюхаем тут, там:
Які павеяў вецер на загоны, –
Заходні, ўсходні, й ці ад нас, ці к нам?